История Беларуси, Гісторыя Беларусі, History of Belarus, История Белоруссии
   
 
 
ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. СТАНАЎЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў IX-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛIТОЎСКАЕ I РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII- першая палова XVI ст.)

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІV-ХVІ ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795)

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI -XVIII ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ IMПЕРЫІ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст

БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПIТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНАДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ-ПАЧАТКУ ХХст






Краткая история Белоруссии
Важнейшие даты истории Беларуси

Вы можете зарегистрировавшись на сайте в разделе "Добавить Новость" добавить на сайт любые материалы качающиеся истории Беларуси и они будут размещены на главной странице сайта после проверки.

 
 
 
 
 
 
Засяленне беларускіх зямель Фарміраванне этнічных супольнасцей |
 
Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміравання беларускага этнасу?
Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч. еіішоз народ) — устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу — род, племя, народнасць, нацыя — характарызуюцца і пэўнымі сацыяльнаэканамічнымі
асаблівасцямі. Галоўныя прыкметы этнасу мова, самасвядомасць, кўльтура, побыт, псіхіка і інш. — змяняюцца з цягам часу не так істотна, як сацыяльнаэканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця. На паняцці "этнас" грунтуецца значная частка этнаграфічнай і іншай навуковай тэрміналогіі — этнагенез, этнонім і інш.
Адной з галоўных прыкмет этнасу з'яўляецца этнічная тэрыторыя — тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа. Этнічная тэрыторыя гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. Мова народа з'яўляецца спецыфічным сродкам захавання і перадачы яго сацыяльнага вопыту, культурных традыцын. Праз мову рэалізуецца пераемнасць розных пакаленняў і гістарычных эпох.
Псторыя фарміравання беларускага этнасу вывучаецца на падставе звестак з розных навук лінгвістыкі, археалогіі, этнаграфіі, антралалогіі, тапанімікі і інш. Даследаванне праблемы этнагенезу беларусаў з'явілася вынікам выкарыстання спецыфічных крыніц, правядзення складаных і доўгіх пошукаў, параўнання высноў розных навук.
Беларусь не з'яўляецца прарадзімай чалавецтва. Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету прыкладна 2,6 млн гадоў таму. Гэта адбылося ў Афрыцы. Мог існаваць і азіяцкі цэнтр паходжання найстаражытных людзей. Прыкладна мільён гадоў назад людзі засялілі Міжземнамор'е, а затым Каўказ і поўдзень Украіны. Найбольш працяглы этап станаўлення і развіцця чалавека палеаліт (старажытны каменны век) працягваўся звыш 2 млн гадоў. У ніжнім і сярэднім палеаліце жылі архантрапы (піцекантрапы) і палеаантрапы (неандэртальцы). Да пачатку верхняга палеаліту (прыкладна 40 35 тыс. гг. назад) сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу. Людзей гэтага часу называюць неаантрапамі ці краманьёнцамі (па назве пячоры КроМаньён у Францыі).

 
 
 
| | Просмотров: 86520
 
 
Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў "Белая Русь", "Чорная Русь" |
 
Адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з'яўляецца пытанне: як і калі з раней названых славянскіх, славянабалцкіх супольнасцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народнасць, як узнікла Беларусь? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга. Справа ў тым, што ў навуцы няма адзінай думкі наконт гэтых праблем. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў XIII ст., а працэс фарміравання беларускай народнасці пачаўся яшчэ ў VII VIII стст. (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Паводле У.Сядова, беларуская этнічная супольнасць склалася ў XIII XIV стст. М.Грынблат.лічыць, што фарміраванне беларусаў адбывалася ў XIV — XVI стст. Ёсць іншыя меркаванні.

 
 
 
| | Просмотров: 62831
 
 
Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) |
 
Да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. У кожнай воласці мелася сваё веча і свой князь з дружынай. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу народнаму сходу. Веча выбірала князя, абвяшчала вайну і заключала мір, прымала пастановы, якія рэгулявалі гаспадарчыя і грамадскаправавыя адносіны. Выканаўчую ўладу ў валасцях ажыццяўлялі валасныя князі. Разам з дружынамі яны абаранялі тэрыторыі валасцей ад знешніх ворагаў, ажыццяўлялі ваенныя паходы ў суседнія землі, чынілі суд над сваімі падданымі.
Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб'яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў хазараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых качэўнікаў прывялі да ўтварэння вялікай і магутнай дзяржавы, якая называлася Кіеўскай Руссю. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку IX ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы
аб'ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву Кіеўскую Русь. Землі дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў увайшлі ў склад гэтай дзяржавы. Радзімічы перасталі плаціць даніну хазарам, а крывічы — варагам. Яны апынуліся пад абаронай Русі.

 
 
 
| | Просмотров: 11599
 
 
Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці |
 
На пачатку XII ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы і феадальныя рэспублікі. У гэты перыяд Кіеўская Русь ужо не ўяўляла сабой адзінага палітычнага цэлага і складалася з шэрага асобных зямель княжанняў. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і УладзіміраВалынскага княстваў.
Працэс палітычнага драблення на пачатку XIII ст. пайшоў яшчэ хутчэй. Адным з першых фактычна незалежных ад Кіева стала Полацкае княства.
Свайго апагея барацьба паміж кіеўскімі Яраславічамі (нашчадкамі Яраслава Мудрага) і полацкімі Ізяславічамі (нашчадкамі Уладзіміра і Рагнеды, Рагвалодавымі ўнукамі) дасягнула ў перыяд княжання Усяслава (1044 1101). Летапісы паведамляюць, што князь шмат працаваў дзеля дабрабыту Полацкай зямлі, забываючыся пра сон і адпачынак. Пра яго ўжо пры жыцці складалася мноства легенд і паданняў. Летапісы апавядаюць пра тое, што Усяслаў быў чарадзеем і мог перабягаць шэрым ваўком сотні вёрстаў. Хадзіла паданне, што ён і нарадзіўся ад чарадзейства з асобнай радзімай адзнакай, ад якой быццам бы залежала ўся яго незвычайная сіла. Каб "чарадзейны знак" не кідаўся людзям у вочы, князь заўсёды насіў на галаве павязку. Чарадзеем малюе Усяслава і аўтар "Слова пра паход Ігаравы".
Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Пасля яго смерці (1054) кіеўскі прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў, тытулаваны на вялікага князя, чарнігаўскі Святаслаў, пераяслаўскі Усевалад. Напачатку і з імі Усяслаў жыў у згодзе, нават прымаў удзел у сумесных паходах паўднёвых князёў супраць полаўцаў, якія ўвесь час пагражалі Кіеву. Так доўжылася да 60х гадоў XI ст. 3 гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.

 
 
 
| | Просмотров: 4196
 
 
Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў |
 
Паўночназаходнімі суседзямі Полацкай зямлі з даўнейшых часоў былі шматлікія прыбалтыйскія плямёны яцвягі, літоўцы, аўкштайты, земгалы, лівы і інш. Славяне сутыкнуліся з імі яшчэ ў VI — VII стст. н. э. Падчас славянскай каланізацыі балты адступілі на поўнач і захад, частка іх была асімілявана.
Развіццё феадальных адносін у балтаў пачалося крыху пазней за славян. Паміж насельніцтвам паўночназаходніх зямель Русі і мяжуючымі балцкімі плямёнамі існавалі даўнія палітычныя, эканамічныя, культурныя і этнічныя сувязі. 3 рускіх абласцей у Прыбалтыку траплялі традыцыйныя прадметы экспарту: футра, воск, шыферныя прасліцы, вырабы са шкла, металічныя ўпрыгажэнні (бронзавыя грыўны, бранзалеты).
На тэрыторыі латгалаў, у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны, у XII XIII стст. існавалі два невялікія княствы — Кукенойс і Герцыке, залежныя ад Полацка. Тут узніклі гарады са змешаным насельніцтвам,
рэзідэнцыі мясцовых князёў і іх дружын, праваслаўныя цэрквы. Кукенойс размяшчаўся на правым беразе Заходняй Дзвіны ў вытоках яе прытоку Персе (раней Кокна). Кукенойс упамінаецца ў "Хроніцы Лівоніі" ў 1205 г., калі там княжыў Вячка. У Герцыке, другім важным умацаваным пункце, на пачатку ХШ ст. княжыў Усевалад (Шты.хов Г.В. Города Полоцкой землн (XI XIII вв.). Мн., 1978. С. 59 63 ).
3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. Правіцелі Русі і Германіі абменьваліся пасольствамі; рускія купцы гандлявалі ў нямецкіх гарадах, нямецкія часта бывалі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Смаленску, Луцку, Полацку.

 
 
 
| | Просмотров: 3439
 
 
Культура. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях |
 
Духоўнае і культурнае жыццё нашых продкаў цесна звязана са старадаўнімі вераваннямі і культамі. Звесткі, сабраныя этнографамі, гісторыкамі, фалькларыстамі і іншымі даследчыкамі культуры Беларусі, дазваляюць пад пластом позніх хрысціянскіх уяўленняў адшукаць рэшткі язычніцкага светапогляду і магічнаабрадавай практыкі. Язычніцтва (ад царкоўнаславянскага "языцы" — народы, чужаземцы) — прыняты ў багаслоўі і ўмоўна ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да пашырэння т. зв. "вышэйшых" рэлігій — хрысціянства, ісламу і інш. Язычніцтва — надзвычай шматгранная і разгалінаваная рэлігія. Яна ўключае ў сябе розныя ўяўленні, ідэалагічныя напластаванні розных гістарычных эпох. Для далёкага нашага продка маланка азначала гнеў Перуна, набрыньвалі коцікі на вярбе — багіня вясны ўзялася за справу. Камяні пад сахой пасеяў чорт, у хаце гаспадарыў дамавік. Навокал чалавека дзейнічалі сілы, з якімі можна было жыць у згодзе, але якіх трэба было слухацца, захоўваць табу, каб не парушаць згоду з навакйльным светам.
3 прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Хрысціянства было варожым язычніцтву, як наогул варожыя рэлігійныя сістэмы, калі адны багі і
святы не могуць саступіць месца іншым.

 
 
 
| | Просмотров: 3922
 
 
Перадумовы і працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага: розныя тэарэтычныя падыходы |
 
Разгляд гісторыі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) заканамерна пачаць з праблемы яго ўзнікнення. У гісторыі даследавання гэтага складанага пытання можна выдзеліць тры розныя падыходы. . Першы падыход прадстаўлены ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой вучэбнай і навуковай літаратуры. Сутнасць яго ў тым, што
ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага падавалася выключна як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы. Фактар знешняй літоўскай агрэсіі ў гэтым працэсе абсалютызаваўся. Літва выступала ў якасці варожай дзяржавы, якая сілай зброі захапіла рускія землі.
Ролю аб'яднальнага цэнтра рускіх княстваў традыцыйная гістарыяграфія замацоўвала за Маскоўскім княствам, якое знаходзілася ў складзе Уладзімірскага. Тут была "сапраўдная" Русь, якая, памацнеўшы, уступіць у барацьбу з варожай Літвойза старажытную спадчыну.

 
 
 
| | Просмотров: 3770
 
 
Канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе МЛ.Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа" |
 
Адзін з тэзісаў традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ аб заваяванні беларускіх зямель Літвой гісторык М.І.Ермаловіч лічыць міфам. Ён у 1966 — 1968 гг. напісаў на гэту тэму кнігу "Па слядах аднаго міфа", якая зза кансерватызму часткі гісторыкаў і партыйнадзяржаўных дзеячаў не выдавалася болып за 20 гадоў. Упершыню кніга выдадзена выдавецтвам "Навука і тэхніка" ў 1989 г. У ёй найболып поўна выкладзена ў^яоўна названая намі новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Яе таксама называюць левай, рамантычнай і нават міфалагізатарскай канцэпцыяй.
Асноўнымі тэзісамі новай (беларўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ з'яўляюцца наступныя:
1. Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх зямель, што нібыта і паклала пачатак утварэнню Вялікага княства Літоўскага. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз "Хроніку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнігі па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі і, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.
2. Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI — ХІП стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, ТураваПінскай і Новагародскай землямі і якая побач з імі з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна і была далучана да Новагародка спачатку ў 50х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай.
3. Тое, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджалася заваяваннем балцкалітоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага і культурнаэтнічнага збліжэння і аб'яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтарэсам беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым,
чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. С.83 — 84).

 
 
 
| | Просмотров: 4057
 


 
 
 



 
 
Главная страница
Дневник. Записки
«    Ноябрь 2008    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

 
 
 
 
 
 


Русский хостинг php mysql