История Беларуси, Гісторыя Беларусі, History of Belarus, История Белоруссии
   
 
 
ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. СТАНАЎЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў IX-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛIТОЎСКАЕ I РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII- першая палова XVI ст.)

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІV-ХVІ ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795)

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI -XVIII ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ IMПЕРЫІ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст

БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПIТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНАДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ-ПАЧАТКУ ХХст






Краткая история Белоруссии
Важнейшие даты истории Беларуси

Вы можете зарегистрировавшись на сайте в разделе "Добавить Новость" добавить на сайт любые материалы качающиеся истории Беларуси и они будут размещены на главной странице сайта после проверки.

 
 
 
 
 
 
Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага |
 
Унутрыпалітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага складалася пад уздзеяннем розных фактараў: барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, далейшай эскалацыі літоўскага ўплыву на заходнерускія землі, а таксама пад уздзеяннем супярэчнасцей на этнічнай, рэлігійнай, маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага велікакняжацкая ўлада ў XIV XVI стст. не раз знаходзілася ў палітычным крызісе, што пагражала распадам дзяржаве. Якія былі прычыны гэтых крызісаў, якімі шляхамі яны пераадольваліся і як гэта адбівалася на становішчы беларускіх зямель, мы зараз разгледзім.
На першым часе пасля ўваходжання заходнерускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага яшчэ захоўваліся іх адносная аўтаномнасць, унутраны лад і самабытнасць. Нашчадкі рускіх князёў дынастыі Рурыкавічаў, якія засталіся на сваіх месцах, прадаўжалі кіраваць мясцовым грамадствам разам са сваімі баярамі. Такімі былі князі Лукомскія, Друцкія, Вяземскія, Адаеўскія, Варатынскія і інш. Вялікае княства Літоўскае ў XIV ст. уяўляла сабой кангламерат паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб'яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе вялікага князя літоўскага. У астатнім заходнерускія князі былі поўнымі гаспадарамі ў сваіх уладаннях.

 
 
 
| | Просмотров: 1399
 
 
Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага |
 
Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.
Унія з Полыпчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, /мацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб'яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.
У XIV — першай палове XV ст. галоўным ворагам, з якім Вялікаму княству Літоўскаму даводзілася весці напружаную барацьбу, былі рыцары Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў. У 1409 г. пачалася "вялікая вайна" паміж Польшчай, Вялікім княствам Літоўскім, з аднаго боку,
, і Тэўтонскім ордэнам з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Полыпча) 15 ліпеня 1410 г. Крыжакі былі разбіты ўшчэнт, пасля чаго ўжо не змаглі акрыяць. У складзе войска вялікага князя літоўскага на чале з Вітаўтам акрамя літоўскіх харугваў былі полацкая, віцебская, мсціслаўская, гарадзенская, берасцейская, пінская, новагародская, ваўкавыская, лідская і іншыя беларускія харугвы, а таксама рускія (смаленскія), украінскія, чэшскія войскі і татарская конніца. Асаблівую стойкасць выявілі смаленскія харугвы. Адна з іх цалкам загінула, дзве астатнія выстаялі. У выніку жорсткай бітвы войскі саюзнікаў прарвалі фронт крыжакоў, акружылі іх і знішчылі. У гэтым баі быў забіты і вялікі магістр ордэна Ульрых фон Юнгінген. Пасля
\ паражэння пад Грунвальдам нямецкая агрэсія была спынена. Казімір, пераемнік Жыгімонта, давёў да канца справу Ягайлы і Вітаўта. Таруньскі мір 1466 г., які абумовіў далучэнне вусця Віслы да Польшчы і васальнае падпарадкаванне ёй Прывіслення, азначаў знікненне з арэны палітычнай барацьбы гэтага даўняга ворага Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы.

 
 
 
| | Просмотров: 1324
 
 
Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага |
 
У XIV першай палове XVI ст. завяршылася фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Як выглядала сацыяльная структура феадальнага грамадства? Якую ролю ў палітычным, эканамічным жыцці Вялікага княства Літоўскага выконвалі розныя групы насельніцтва?
На Беларусі ў XIV XVI стст. зямля, галоўны сродак вытворчасці ў феадальную эпоху, належала дзяржаве, феадалам і царкоўным арганізацыям. Невялікай яе часткай валодалі гарады і гараджане. Уласнікі зямлі склалі пануючы клас феадальных уладальнікаў. Ён быў невялікім колькасна і складаў каля 10 % насельніцтва. Асноўная частка грамадства была прадстаўлена прадукцыйным класам — сялянствам, якое карысталася зямлёй і стварала феадальную рэнту. Класы не былі аднародныя па сваім складзе. Яны падзяляліся на групы паводле маёмаснага і прававога становішча.

 
 
 
| | Просмотров: 1655
 
 
Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад |
 
У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феадалаў. Асноўным прадукцыйным класам, які працаваў на зямлі і выдаваў прадукцыю, было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. У велікакняжацкім дамене ён наглядаў за ўласнай гаспадаркай, ворнымі землямі і іншымі надзеламі. Аканомы арганізоўвалі мясцовае насельніцтва для працы на яго палях, сенажацях, у садах, агародах, збіралі, захоўвалі ці прадавалі ўраджай, прыплод жывёлы, здабытак з лясоў і рэк. Акрамя ўласнай гаспадаркі вялікі князь літоўскі меў прыбытак ад маёнткаў, абкладаючы натуральнымі і грашовымі зборамі падуладных яму сялян, мяшчан, рамеснікаў, ваеннаслужылых людзей.
3 канца XIV ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Прыватныя ўладанні раслі на вольных землях, а таксама за кошт княжацкага дамена, які адпаведна скарачаўся. Паколькі вялікі князь літоўскі не зрабіўся спадчынным манархам, таму і гаспадарскія маёнткі рана набылі характар дзяржаўных, яны абслугоўвалі патрэбы не толькі велікакняжацкага двара, але і ўсёй дзяржавы. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватнаўласніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых
землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнымі, царкоўнымі. Разам з тым сяляне падзяляліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. На ўсіх прыватнаўласніцкіх землях катэгорыі сялянскага насельніцтва былі прыблізна аднолькавыя.

 
 
 
| | Просмотров: 1467
 
 
Фарміраванне беларускай народнасці |
 
Народнасць — форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна
ўласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу. Асноўнымі прыкметамі народнасці з'яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.
Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Як руская і ўкраінская, беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці. Якія ж фактары садзейнічалі гэтаму працэсу?

 
 
 
| | Просмотров: 1672
 
 
Культура Беларусі другой паловы XIII - першай паловыХУІст. |
 
Беларуская культура другой паловы XIII — першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйекай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых прыроднагеаграфічных і кліматычных умоў, а таксама сацыяльнаэканамічнага і грамадскапалітычнага ладу Вялікага княства
Літоўскага. Закладваўся падмурак для развіцця ўласна беларускай мовы, літаратуры, летапісання, кнігадрукавання, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва.
Адной з крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фальклор, які на працягу стагоддзяў адлюстроўваў гісторыю побыту народа, яго веравызнанняў, цяжкіх іспытаў і нешматлікіх радасцей. Беларускі фальклор служыў сродкам захавання нацыянальных традыцый і адыграў вырашальную ролю ў станаўленні беларускай мовы. Гістарычны шлях развіцця культуры Беларусі ішоў праз засваенне і развіццё каштоўнага народнага мастацкага вопыту.

 
 
 
| | Просмотров: 2028
 
 
ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ. УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ |
 
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай — адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны.
Папершае, гістарычны лёс беларускага народа ў тыя часы быў цесна звязаны з гісторыяй народаў Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі. Таму зразумела, што гэты перыяд заўсёды цікавіў гісторыкаў розных краін, якія напісалі шмат даследаванняў і выказалі процілеглыя думкі і меркаванні па такіх гістарычных падзеях, як Люблінская унія, Брэсцкая царкоўная унія, падзелы Рэчы Паспалітай і інш.
Падругое, у савецкай гістарычнай літаратуры адсутнічае такі перыяд у гісторыі Беларусі, як Рэч Паспалітая. У аснову перыядызацыі пакладзены прынцып развіцця Беларусі па фармацыях, што не дае цэласнага ўяўлення аб зменах ў гісторыі народа.
Патрэцяе, некаторыя з'явы гэтага гістарычнага перыяду нагадваюць сённяшні дзень, калі гісторыяй пастаўлена перад беларускім народам пытанне: адраджэнне ці згуба? Таму пільнае вывучэнне Рэчы Паспалітай мае не толькі навуковае, але і практычнае, выхаваўчае значэнне.

 
 
 
| | Просмотров: 1780
 
 
Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай |
 
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент — каронны, г. зн. "польскі", сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзілі найболып знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, прымасу польскай каталіцкай царквы, за ім ішлі біскупы, кашталяны, ваяводы і г. д. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справаздачу аб ходзе кароннага сенма і сваёй дзейнасці. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.
Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закону. Пастановы прымаліся адйагалосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць "не
дазваляю , і пастанова прыпынялася. Гэта права ІіЬегшп уеіо (свабоднае вета) разглядалася як адно з найважнейшых "залатых шляхецкіх вольнасцей". Але, як мы ўбачым далей, яно было небяспечнае для дзяржавы, бо ўносіла анархію, хаос, падрывала дзяржаўную ўладу.

 
 
 
| | Просмотров: 1866
 


 
 
 



 
 
Главная страница
Дневник. Записки
«    Ноябрь 2008    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

 
 
 
 
 
 
Купить рабочую станцию KK610EA

Русский хостинг php mysql
 
 
 

ПФ 1148 ВЭ RAL 4009 Pastel violet