История Беларуси, Гісторыя Беларусі, History of Belarus, История Белоруссии
   
 
 
ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. СТАНАЎЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў IX-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛIТОЎСКАЕ I РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII- першая палова XVI ст.)

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІV-ХVІ ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795)

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI -XVIII ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ IMПЕРЫІ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст

БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПIТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНАДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ-ПАЧАТКУ ХХст






Краткая история Белоруссии
Важнейшие даты истории Беларуси

Вы можете зарегистрировавшись на сайте в разделе "Добавить Новость" добавить на сайт любые материалы качающиеся истории Беларуси и они будут размещены на главной странице сайта после проверки.

 
 
 
 
 
 
Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі |
 
Маючы на мэце стварыць унітарную дзяржаву, Люблінская унія ўхваліла фарміраванне "аднаго збірання, еднасці, непадзельнага народа". Але ж Вялікае княства Літоўскае было, як вядома, поліэтнічнай дзяржавай, у якой жылі беларусы, рускія, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары і інш. Таму фарміраванне "непадзельнага народа", на думку інкарпаратараў, павінна было ажыццяўляцца шляхам асіміляцыі ўсіх гэтых этнасаў уласна польскім насельніцтвам.
Гэта асіміляцыя патрабавала нечага такога, што яднала б усе гэтыя народы. У сярэднявеччы такім духоўным цэментам з'яўлялася рэлігія. Рэлігія — гэта і светапогляд, і звычай, і нормы паводзін, і, урэшце, асновы духоўнай культуры. Але на шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Папершае, да сярэдзіны XVI ст. насельніцтва Польшчы і Вялікага княства Літоўскага мела розныя веравызнанні. У Полыпчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ болыпасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя (Беларусь і Украіна) і пратэстантызму (Літва). Падругое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Патрэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны. Каб лепш іх зразумець, нагадаем коратка гэтыя абставіны.

 
 
 
| | Просмотров: 1341
 
 
ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА |
 
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў.
Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. Пад Лівоніяй у той час разумелася тэрыторыя сучаснай Латвіі і Эстоніі, заселеная лівамі, латыголамі, эстамі і іншымі плямёнамі і захопленая крыжакамі ў XIII ст. Намінальна Лівонія была пад уладай папы рымскага і германскага імператара.

 
 
 
| | Просмотров: 1208
 
 
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.) |
 
Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі, паводле разлікаў вучоных, пражывала 1800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльнаэканамічнаму становішчу адносіліся.да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёй
эканамічнай моцы і палітычнай ролі ў гаспадарстве. Найболып буйнымі былі 29 магнатаў, якія мелі маёнткі на Беларусі і валодалі не менш як 1000 сялянскіх "дымоў". Сярод шляхты яны складалі толькі 0,7 % землеўладальнікаў, але валодалі больш за 42% сялянскіх гаспадарак. 13 магнатаў былі літоўскага паходжання — Алелькавічы, Галыпанскія, Гаштольды, Радзівілы, Пацы, Чартарыйскія, Сангушкі;
7 — беларускага паходжання, да якіх далучаліся Рурыкавічы і выхадцы з Масквы Глябовічы, Валовічы, Ільінічы, Тышкевічы» таксама ўкраінскага і польскага паходжання — Хадкевічы, Кішкі і інш. Яны насілі тытулы паноў і князёў. Да іх далучылася група паноў, якія мелі маёнткі не менш як па 500 "дымоў". Гэтыя дзве групы феадалаў (1,1 % ад усіх феадалаў Беларусі) валодалі ў 1568 г. 48,4 % сялянскіх гаспадарак. Яны складалі сенатарскае саслоўе.
Самай шматлікай была група дробнай шляхты, якая налічвала больш за 3 тыс. чалавек і ў пануючым класе складала болып за 70 %, але ў яе руках былі толькі 28 % сялянскіх гаспадарак. 1 яны не заўсёды маглі карыстацца на практыцы прывілеямі шляхецкага стану. 3 сярэдзіны XVI ст. роля дробнай шляхты ў палітычным жыцці ВКЛ павялічваецца ў выніку рэформы судовых органаў і росту ўплыву павятовых сеймікаў на грамадскапалітычнае жыццё. Дробная шляхта паступова становіцца саюзніцай вялікага князя ў барацьбе з магнатамі. Менавіта дробная шляхта складала асноўнуіо частку "паспалітага рушэння".

 
 
 
| | Просмотров: 1758
 
 
ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ |
 
Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай быў закладзены ў час падпісання ганебнай для Вялікага княства Літоўскага Люблінскай уніі. Здрада вялікага князя літоўскага свайму гаспадарству, гвалт польскай шляхты ў адносінах да свайго шматгадовага саюзніка заклалі
хісткі падмурак пад Рэч Паспалітую. Уся гісторыя Рэчы Паспалітай ад Любліна да трох падзелаў гэта гісторыя барацьбы народаў Вялікага княства Літоўскага за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Бяскроўная і крывавая, дыпламатычная і ўзброеная барацьба аслабляла змучаныя гвалтам дзяржавы і ў эканамічных, і ў палітычных, і ў культурных адносінах, рабіла Рэч Паспалітую лёгкай здабычай суседніх краін.
Такім чынам, Люблінская унія гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Полыпчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Гэта першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.

 
 
 
| | Просмотров: 1448
 
 
культуры Беларусі сярэдзіны XVI - XVIII стст |
 
У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI XVIII стст. можна выдзеліць тры перыяды:
1) другая палова XVI ст. — актыўны рэфармацыйнагуманістычны рух, які імкнуўся сінтэзаваць тэарэтычны гуманізм з сацыяльнапрактычнай дзейнасцю;
2) канец XVI першая палова XVII стст. гуманістычная думка эпохі позняга Адраджэння, контррэфармацыя і ўсталяванне барока1;
3) другая палова XVII XVIII стст. панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.

 
 
 
| | Просмотров: 2245
 
 
Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі |
 
Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793 і 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек адышлі да Расійскай імперыі.
Акт падзелу Рэчы Паспалітай быў вынікам знешняй агрэсіі замежных дзяржаў, якая стала магчымай дзякуючы ўнутранаму аслабленню Рэчы Паспалітай, што было выклікана цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў палітычным, эканамічным, этнічным і рэлігійным жыцці дзяржавы.
3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Якія перамены ва ўнутраным жыцці Беларусі адбыліся са зменай яе дзяржаўнай прыналежнасці?
Расійскі ўрад адразу ажыццявіў шэраг мер па ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях. Для аховы новых заходніх межаў будаваліся крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове і іншых месцах.

 
 
 
| | Просмотров: 1612
 
 
Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 - 50-х гадоў XIX ст. |
 
3 40х гадоў XIX ст. працэс разлажэння феадальнапрыгоннай сістэмы на Беларусі і ў Расіі перарос у крызіс. Рубеж дзвюх грамадскіх фармацый быў адзначаны асаблівай вастрынёй супярэчнасцей. У сельскай гаспадарцы крызіс выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў і гаспадарак дзяржаўных сялян, абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльнакласавых канфліктаў, якія яшчэ болып расхіствалі феадальныя асновы.
У гэтых умовах урад пайшоў на шэраг палавінчатых рэформ, мэтай якіх з'яўлялася захаванне дваранскай манаполіі на зямлю і сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. Адпаведна распрацоўваліся меры, якія дапамаглі б павысіць узровень сялянскай гасладаркі, прыпыніць працэс маёмаснай дыферэнцыяцыі.
Рэформы пачаліся са спробы змяніць становішча дзяржаўных сялян, аднак прадугледжвалася, што гэта будзе першы вопыт вырашэння агульнасялянскага пытання.

 
 
 
| | Просмотров: 1325
 
 
Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства - частка славістыкі |
 
Да пытання аб т.зв. "забароне" расійскім урадам назваў "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. У беларускай савецкай гістарыяграфіі, а таксама ў публікацыях апошніх дзесяці гадоў шырока выкарыстаны тэзісы аб т.зв. "забароне" Мікалаем 1 назваў "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. Ля вытокаў гэтых тэзісаў знаходзіліся складальнікі 2га тома дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі акадэмік М.М.Нікольскі, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР Д.А.Дудкоў, І.Ф.Лочмель і інш. Яны, перадрукоўваючы ўказ ад 18 ліпеня 1840 г. з "Хронологнческого указателя указов н правнтельственных распоряженнй...", на што зроблена адпаведная спасылка, замянілі яго назву: замест "06 нменованнн губерннй Белорусскнх н Лнтовскнх, каждою отдельно: Внтебскою, Могнлевскою, Внленскою н Гродненскою" па палітыкаідэалагічных матывах назвалі гэты дакумент так: "Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва" (гл.: Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772 1903). Мн.: Выдавецтва АН БССР, 1940. Т.2. С.369). Аналагічным чынам зрабілі і складальнікі 4га тома зборніка дакументаў і матэрыялаў "Белоруссня в эпоху феодалнзма", якія далі такі загаловак указу ад 18 ліпеня 1840 г.: "Указ Сената о запрегценнн употреблення термннов "Белоруссня н Лнтва" (гл.: Белоруссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1979. Т.4. С.131).

 
 
 
| | Просмотров: 2251
 


 
 
 



 
 
Главная страница
Дневник. Записки
«    Ноябрь 2008    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

 
 
 
 
 
 


Русский хостинг php mysql