| |
|
|
| |
Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху | |
|
| |
На пачатку XX ст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу буржуазных рэвалюцый. У Расіі ж з сярэдзіны XIX ст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі аб'ектыўныя перадумовы для моцнага рэвалюцыйнавызваленчага руху. Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы шырокіх працоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальнапрыгонніцкіх перажыткаў.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый | |
|
| |
Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новаму стылю. Галоўнай яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш "Вялікую Брытанію", каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Германія таксама імкнулася стаць "Вялікай Германіяй", куды павінны былі ўвайсці АўстраВенгрыя, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя, частка Францыі. Акрамя таго, Германія прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Францыя спадзявалася не толькі вярнуць Эльзас і Латарынгію, але і захапіць Рурскі басейн, пашырыць свае ўладанні ў Афрыцы. У царскай Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы. АўстраВенгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі і Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італьянскія імперыялісты імкнуліся вярнуць славу старажытнага Рыма, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'і, а таксама ў Кітаі. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію і значную частку Ціхага акіяна.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Беларусь у гады першай сусветнай вайны | |
|
| |
У пачатку вайны беларускія губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі ўстанаўліваўся жорсткі ваеннапаліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі выказвалі глыбокую незадаволенасць такім становішчам. Гэта незадаволенасць асабліва праявілася ў перыяд мабілізацыі насельніцтва ў войска ў чэрвені —ліпені 1914 г. У многіх паветах Беларусі адбыліся стыхійныя выступленні прызыўнікоў. У Мінскай губерні антываеннымі выступленнямі былі ахоплены пяць паветаў. Разгромы памешчыцкіх маёнткаў адбыліся ў Навагрудскім, Сенненскім, Ігуменскім, Мазырскім і іншых паветах. Усяго ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губернях у дні ліпеньскай мабілізацыі адбылося болып за 20 выпадкаў разгрому памешчыцкіх маёнткаў. Урад люта распраўляўся з удзельнікамі гэтых выступленняў. Па прыгаворах ваеннапалявых судоў многія з іх былі пакараны смерцю. Жорсткімі рэпрэсіямі і масавымі мабілізацыямі рабочых і сялян царскія ўлады імкнуліся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Беларускі нацыянальны рух | |
|
| |
Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыянальны рух. Вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, удзельнікі нацыянальнага руху эвакуіраваліся з прыфрантавой паласы ў Цэнтральную Расію. Была закрыта газета "Наша ніва", якую рэдагаваў Я.Купала. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ў сувязі з праследаваннем улад ва ўмовах ваеннага становішча. На захопленых беларускіх землях вядомыя дзеячы нацыяйальнага руху, якія засталіся там, браты Іван і Антон Луцкевічы, В.Ластоўскі і інш., выступілі з ідэяй адраджэння незалежнасці Літвы і заходняй часткі Беларусі ў дзяржаўнай форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Садзейнічала гэтаму заява канцлера Германіі БейтманГольвега аб тым, што вызваленыя ад Расіі землі ніколі не вернуцца назад пад маскоўскае ярмо.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі | |
|
| |
Лютаўская буржуазнадэмакратычная рэвалюцыя — з'ява сусветнагістарычнага значэння. 3 аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога — адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. У 20я гады дзень перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 12 сакавіка (па новаму стылю) быў "чырвоным днём" у савецкім календары. 3 цягам часу памяць аб гэтай рэвалюцыі пачала сцірацца. Ёй было адведзена вельмі сціплае месца "пралога Кастрычніка". Аднак Лютаўская рэвалюцыя заслугоўвае большага. Яна ператварыла Расію ў самую свабодную краіну таго часу.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Фарміраванне беларускай нацыі | |
|
| |
Нацыя (ад лац. паіііо — племя, народ) — гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Рашаючую ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрываюць капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Непасрэдна звязаны з эканамічным фактарам пры кансалідацыі нацый сацыяльны, палітычны,дэмаграфічны.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Развіццё адукацыі, навукі, друку | |
|
| |
Агульнаадукацыйная школа. Школьныя рэформы 60 — 80 гадоў. Змены ў сістэме школьнай адукацыі ў пачатку XX ст. Патрэбы капіталістычнага развіцця, узмацненне грамадскапалітычнага руху вымусілі царызм правесці школьную рэформу, якая садзейнічала пашырэнню сеткі пачатковых школ і адмяняла саслоўныя абмежаванні для паступаючых у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Палажэннем аб пачатковых народных вучылішчах 1864 г. было дазволена грамадскім установам і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы "для ўмацавання ў народзе рэлігійных і маральных паняццяў і распаўсюджвання першапачатковых карысных ведаў". У гэтых школах дзяцей вучылі пісьму і чатыром дзеянням арыфметыкі, вялікая ўвасанадавалася закону божаму і царкоўным спевам. У ня дзельныя і святочныя дні вучні былі абавязаны ўсёй школай хадзіць у царкву. Для ўзмацнення адміністрацыйнага і педагагічнага кантролю ў 1869 г. уводзілася пасада інспектара народных вучылішч, а ў 1874 г. — дырэктара народных вучылішч.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Мастацтва і архітэктура | |
|
| |
Развіццё беларускай літаратуры. У другой палове XIX ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускай літаратуры, абумоўлены новымі з'явамі ў сацыяльнаэканамічным і палітычным жыцці. Заканчваўся перыяд пераважна паўананімнага нелегальнага развіцця літаратуры. Шсьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва, станавіліся на шлях стварэння развітай літаратуры. Ішоў працэс жанравага яе ўзбагачэння, удасканальвалася вершаскладанне. Пэўны адбітак на развіццё беларускай літаратуры аказала паўстанне 1863 — 1864 гг. Шырока распаўсюджваліся ананімныя "гутаркі", складзеныя дзеячамі польскага нацыянальнавызваленчага руху, адрасаваныя беларускім сялянам і прысвечаныя крытыцы сацыяльных парадкаў у царскай Расіі. Яркім прыкладам мастацкай рэвалюцыйнай публіцыстыкі з'яўляецца газета К.Каліноўскага "Мужыцкая праўда" і яго "Пісьмы зпад шыбеніцы". Выкарыстоўваючы фальклорную сімволіку і традыцыйную форму народнай "гутаркі", аўтар "Мужыцкай праўды" заклікаў сялян да барацьбы за лепшую долю. У "Пісьмах зпад шыбеніцы" К.Каліноўскі развітваецца са сваім народам перад пакараннем смерцю і выказвае веру ў тое, што народ яшчэ ўзнімецца на барацьбу. Традыцыі пачатку 60х гадоў прадоўжылі Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч і Я.Лучына, якія прыйшлі ў літаратуру ў канцы 80 — пачатку 90х гадоў.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
|
|
|
|
Главная страницаДневник. Записки | « Ноябрь 2008 » |
|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
|---|
| | 1 | 2 | | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
|
| |
| |
|
|