| |
Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыянальны рух. Вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, удзельнікі нацыянальнага руху эвакуіраваліся з прыфрантавой паласы ў Цэнтральную Расію. Была закрыта газета "Наша ніва", якую рэдагаваў Я.Купала. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ў сувязі з праследаваннем улад ва ўмовах ваеннага становішча. На захопленых беларускіх землях вядомыя дзеячы нацыяйальнага руху, якія засталіся там, браты Іван і Антон Луцкевічы, В.Ластоўскі і інш., выступілі з ідэяй адраджэння незалежнасці Літвы і заходняй часткі Беларусі ў дзяржаўнай форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Садзейнічала гэтаму заява канцлера Германіі БейтманГольвега аб тым, што вызваленыя ад Расіі землі ніколі не вернуцца назад пад маскоўскае ярмо. У сувязі з такой заявай беларускія дзеячы дамовіліся з кіраўнікамі літоўскіх і яўрэйскіх суполак аб усталяванні ў будучай дзяржаве канфедэратыўнага ладу. Дамоўленасць была замацавана "Універсалам", выдадзеным на чатырох мовах (літоўскай, польскай, яўрэйскай і беларускай) у снежні 1915 г. У гэтым дакуменце гаварылася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія суполкі пачалі ўтварэнне канфедэрацыі на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям усе правы. У лютым 1916 г. таксама на чатырох мовах распаўсюджана адозва "Грамадзянеі", у якой выкладзены прынцыпы палітычнага ладу будучай канфедэрацыі. Планавалася ўтварыць незалежную дзяржаву з сеймам, сфарміраваным на аснове агульных, роўных і прамых выбараў пры тайным галасаванні. У гэту дзяржаву павінны былі ўвайсці землі, захопленыя германскімі войскамі. Аднак утварыць такую канфедэрацыю не дазволіла палітыка германскага ўрада. Захапіўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што заходнія беларускія землі будуць падпарадкоўвацца "польскай кароне". У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На захопленай беларускай тэрыторыі стваралася шырокая сетка польскіх школ, касцёлаў, розных згуртаванняў польскай "злучнасці". Гвалтоўная паланізацыя стала прычынай канфрантацыі паміж палякамі, якія пражывалі тут, літоўцамі і •беларусамі. Гэта і прывяло да адмаўлення ад ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы. Болып таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група яго дзеячаў на чале з В.Ластоўскім заснавала арганізацыю "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі", якая ставіла мэту ўтварэння незалежнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Аднак і гэта мэта не атрымала афіцыйнага прызнання з боку нямецкага ўрада. У 1915 г. рэлігійнаклерыкальныя дзеячы ўтварылі на Беларусі палітычную арганізацыю "Хрысціянская злучнасць", у якую ўваходзілі прадстаўнікі вышэйшых колаў каталіцкага духавенства, буйной буржуазіі і памешчыкаў, буржуазнай інтэлігенцыі, а таксама сяляне, рабочыя і дробнабуржуазныя элементы. Творцамі "Хрысціянскай злучнасці" былі барон Роп, князь СвятаполкМірскі, барон 'Шафнагель і інш. Галоўная мэта гэтай арганізацыі — прыстасавацца да палітычных і сацыяльнаэканамічных умоў нямецкай акупацыі. Кайзераўская Германія, імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу на захопленай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, папершае, не даць магчымасці стварыць самастойную дзяржаву, а падругое — прадухіліць поўнае засілле Польшчы на гэтых землях. У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах у акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыянальны рух значна ажывіўся. На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета "Гоман". У Вільні дзейнічалі "Беларускі камітэт дапамогі пацярпеўшым ад вайны", "Беларускі клуб", згуртаванне "Золак", "Навуковае таварыства", "Беларускі вучыцельскі саюз" і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт (БНК), які ўзначальваў А.Луцкевіч. Спачатку камітэт прытрымліваўся ідэі стварэння канфедэратыўнай дзяржавы ў форме ВКЛ, але пазней выказаўся за ўтварэнне БеларускаЛітоўскай дзяржавы з унутраным размежаваннем "аўтаномных Беларускай і Літоўскай зямель паводлуг матчынай мовы жыхароў". БНК прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме ў красавіку 1916 г. На гэтай канферэнцыі камітэт абвясціў сваю дэкларацыю, у якой гаварылася, што беларускі народ чакае вызвалення зпад няволі. У чэрвені 1916 г. камітэт выступіў з мемарандумам на міжнароднай канферэнцыі ў г.Лазане. Дэлегацыя БНК на чале з В.Ластоўскім звярнулася да ўсіх цывілізаваных народаў свету з заклікам прымусіць царызм паважаць нацыянальныя і культурныя правы беларускага народа, якія дазволяць яму свабодна развіваць свае інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы, стаць гаспадаром на ўласнай зямлі. У канцы 1916 г. БНК зрабіў некалькі захадаў, каб дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні ЛітоўскаБеларускай дзяржавы ў этнічных межах беларусаў і літоўцаў. Аднак літоўцы адмовіліся ад перагавораў. Пад уздзеяннем германскіх акупантаў Літоўскі камітэт разарваў сувязі з БНК і ўтварыў у Вільні Літоўскую дзяржаўную раду (Тарыбу) як вярхоўны дзяржаўны орган Літвы. У склад гэтай Літоўскай дзяржавы былі ўключаны і захопленыя немцамі беларускія землі. Беларусь атрымала ў Тарыбе два месцы. У гэтых складаных умовах БНК працягваў працу. Ім была склікана і праведзена ў 1918 г. у Вільні Беларуская канферэнцыя. На ёй абралі Віленскую беларускую раду, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы. У беларускай гістарычнай літаратуры даецца ў асноўным адмоўная ацэнка дзейнасці БНК. Ён абвінавачваецца ў нацыяналізме, у поўным адыходзе ад палітычнай праграмы беларускага нацыянальнага руху, распрацаванай і прынятай на II з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады ў студзені 1906 г. У гэтых абвінавачваннях не ўлічваецца тое, што Беларускі народны камітэт ва ўмовах акупацыі прыкладаў вялікія намаганні, каб звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на лёс Беларускага краю, яго культуру, каб абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа. У прадстаўнікоў левай плыні ў беларускім нацыянальным руху, якія пасля акупацыі Заходняй Беларусі Германіяй працягвалі сваю дзейнасць у Маскве, былі зусім іншыя погляды на пытанне аб будучым Беларусі. Адзін з кіраўнікоў гэтай плыні А.Бурбіс сцвярджаў, што ва ўмовах акупацыі Беларусі не было ніякіх надзей на магчымае нацыянальнае адраджэнне. Як і іншыя прадстаўнікі левай плыні нацыянальнага руху, ён стаяў на пазіцыі паражэння царызму ў вайне, лічыў, што перамога царскай Расіі канчаткова паставіць "крыж на вызваленні Беларусі". 3 другой паловы 1915 г. галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху сталі Петраград, Масква, Мінск, Калуга і іншыя гарады, дзе бежанцыбеларусы ўтварылі свае суполкі, апорныя пункты па вывучэнні становішча ў Беларусі, згуртаванні беларускага нацыянальнага руху, прапагандзе беларускай літаратуры. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне ў Петраградзе і Мінску беларускіх газет "Дзянніца" і "Светач". Газета "Светач", якая выдавалася ў Петраградзе рэлігійнаклерыкальнымі дзеячамі, прапагандавала ідэі адзінства беларусаў незалежна ад іх класавай прыналежнасці, заклікала ўсе грамадскія сілы да ажыццяўлення "беларускага нацыянальнага ідэалу". Аднак газета не мела вялікага ўплыву на развіццё беларускага нацыянальнага руху. У пачатку 1917 г. яе выданне было спынена. Газету "Дзянніца" выдаваў на свае сродкі З.Жылуновіч. Яна адлюстроўвала рэвалюцыйнадэмакратычны характар беларускага нацыянальнага руху, абараняла інтарэсы беларускага народа і мела "паслядоўны рэвалюцыйнанацыянальны напрамак" (Полымя. 1923. № 7 8. С.114). "Дзянніца" пралагандавала думку, што свабоднае развіццё беларускага народа магчыма толькі ў цесным саюзе з рускім народам. Газета ўзнімала вострыя сацыяльныя праблемы, пытанні развіцця беларускай культуры, асуджала палітыку нямецкіх акупацыйных улад. У газеце друкаваліся творы З.Жылуновіча, К. Буйло, К.Чарнушэвіча, Ф.Шантыра і іншых дзеячаў, якія стаялі на рэвалюцыйнадэмакратычных пазіцыях. Рэвалюцыйнанацыянальны накірунак газеты выклікаў падазронасць у царскай цэнзуры. Цэнзары выкідалі з газеты ўсе матэрыялы аб становішчы на Беларусі, абвінавачвалі газету ў тым, што яна нібыта служыла Германіі. У снежні 1916 г. "Дзянніца" перастала выходзіць. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Контакты. НАРУШЕНИИ АВТОРСКОГО ПРАВА И СМЕЖНЫХ ПРАВ Другие новости по теме:
Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя ...Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. ...
(0)
|
|