История Беларуси, Гісторыя Беларусі, History of Belarus, История Белоруссии
   
 
 
ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. СТАНАЎЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў IX-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛIТОЎСКАЕ I РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII- першая палова XVI ст.)

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІV-ХVІ ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795)

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI -XVIII ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ IMПЕРЫІ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст

БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПIТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНАДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ-ПАЧАТКУ ХХст






Краткая история Белоруссии
Важнейшие даты истории Беларуси

Вы можете зарегистрировавшись на сайте в разделе "Добавить Новость" добавить на сайт любые материалы качающиеся истории Беларуси и они будут размещены на главной странице сайта после проверки.

 
 
 
 
 
 
Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 - 50-х гадоў XIX ст.
 
3 40х гадоў XIX ст. працэс разлажэння феадальнапрыгоннай сістэмы на Беларусі і ў Расіі перарос у крызіс. Рубеж дзвюх грамадскіх фармацый быў адзначаны асаблівай вастрынёй супярэчнасцей. У сельскай гаспадарцы крызіс выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў і гаспадарак дзяржаўных сялян, абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльнакласавых канфліктаў, якія яшчэ болып расхіствалі феадальныя асновы.
У гэтых умовах урад пайшоў на шэраг палавінчатых рэформ, мэтай якіх з'яўлялася захаванне дваранскай манаполіі на зямлю і сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. Адпаведна распрацоўваліся меры, якія дапамаглі б павысіць узровень сялянскай гасладаркі, прыпыніць працэс маёмаснай дыферэнцыяцыі.
Рэформы пачаліся са спробы змяніць становішча дзяржаўных сялян, аднак прадугледжвалася, што гэта будзе першы вопыт вырашэння агульнасялянскага пытання.
Правядзенне рэформы было звязана з імем графа П.Д.Кісялёва, яе аўтара і распрацоўшчыка, які ўзначальваў V Аддзяленне "ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі", а пасля — Міністэрства дзяржаўнай маёмасці. Гэта быў высокаадукаваііы чалавек, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.
Рэформа П.Д.Кісялёва цікавая для нас, папершае, тым, што малавядомая; падругое, з прычыны яе значнасці ў працэсе вырашэння агульнасялянскага пытання; патрэцяе, таму што ў заходніх губернях Расіі, у тым ліку і на Беларусі, яна была болып глыбокай і па свайму зместу, і па выніках, чым у Цэнтральнай Расіі. Гэта тлумачылася вастрынёй сялянскага пытання ў беларускіх губернях. Царскі ўрад хацеў хутчэй сцерці розніцу паміж узроўнем развіцця далучаных губерняў і Расіі, прытушыць выбуханебяспечныя тэндэнцыі, баяўся зліцця сялянскіх хваляванняў са шляхецкім рухам.
Чым адрознівалася становішча дзяржаўных сялян на Беларусі ад расійскіх? На Беларусі дзяржаўных сялян было значна менш. Інстытут "дзяржаўнага феадалізму" на Беларусі і ў Расіі дзейнічаў парознаму.
У Расіі ён існаваў у адносна чыстай форме як сістэма эксплуатацыі з боку казённага ведамства, пад якую падпадалі непасрэдна дзяржаўныя сяляне. Дзяржаўнымі маёнткамі кіравалі чыноўнікі казённых палат. Права ўласнасці казны не мела такой моцнай
юрыдычнай сілы, як права памешчыкаў. Эксплуатацыя дзяржаўных сялян абмяжоўвалася складзенымі па кожным маёнтку юрыдычнымі дакументамі (інвентарамі). Адзначаныя ў іх нормы павіннасцей ніхто не меў права перавышаць.
На Беларусі "дзяржаўны феадалізм" дзейнічаў апасродкавана, праз сістэму часовага валодання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду ці "адміністрацыю" мясцовым памешчыкам. "Адміністрацыя" адрознівалася ад арэнды больш кароткім тэрмінам валодання маёнткам, некалькі іншай формай атрымання прыбыткаў і справаздачнасці. У сістэме часовага валодання як у арэндзе, так і "адміністрацыі" ў цэлым пераважалі кароткатэрміновыя формы, што ўзмацняла ступень эксплуатацыі маёнткаў, рабіла яе болып драпежніцкай нават у параўнанні з прыватнаўласніцкімі.
Розным было і прававое становішча дзяржаўных сялян Расіі і Беларусі. Больш хуткія тэмпы развіцця капіталізму ў Расіі прымушалі ўрад прыстасоўваць феадальныя адносіны да новых эканамічных умоў, што, у прыватнасці, выявілася ў пашырэнні грамадзянскіх правоў сялян названай катэгорыі. Яны былі абвешчаны вольнымі грамадзянамі, мелі права мяняць месца жыхарства, сыходзіць у іншыя саслоўі, мяняць характар дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя інстанцыі.
На Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладальнік быў надзелены эканамічнай, адміністрацыйнай і судовай уладай над сялянамі. Але галоўнае эканамічнае адрозненне двух рэгіёнаў заключалася ў сістэме збору феадальнай рэнты. У Расіі дзяржаўныя маёнткі знаходзіліся на падушным аброку, на Беларусі — на "гаспадарчым становішчы", г.зн. на паншчыне.
Рэформа П.Д.Кісялёва прадугледжвала тры напрамкі: рэформу сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі; палітыку "апякунства" ў адносінах да сялян; шэраг аграрных пераўтварэнняў, вядомых пад назвай "люстрацыі дзяржаўных маёмасцей". 1 калі ў Расіі апошняя звялася галоўным чынам да замены падушнага вылічэння аброку пазямельным, то на Беларусі яна суправаджалася пераменамі ў галіне сялянскага землекарыстання і адносін рэнты. Люстрацыі праводзіліся і раней, аднак абмяжоўваліся рэгуляваннем памераў маёнткаў і складаннем інвентароў з вызначэннем сялянскіх падаткаў.
Рэформа пачалася з перабудовы апарату кіравання. Агульнакіраўнічыя функцыі, якія з 1811 г. сканцэнтраваліся ў дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў, з 1 студзеня 1838 г. перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей. Першым міністрам быў прызначаны граф П.Д.Кісялёў. У снежні 1839 г. Мікалай 1 падпісаў Палажэнне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў заходніх губернях і Беластоцкай вобласці. Замест чатырох'яруснай сістэмы мясцовага кіравання, уведзенай у расійскіх губернях, на Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы:
Асаблівую нагрузку па ўмацаванні расійскіх пазіцый на Беларусі ды і ў іншых далучаных губернях несла на сабе праграма сацыяльнаэканамічных рэформ, задуманых з мэтай мадэрнізацыі старых феадальных парадкаў.


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.


Контакты. НАРУШЕНИИ АВТОРСКОГО ПРАВА И СМЕЖНЫХ ПРАВ
Другие новости по теме:

  • Адмена прыгоннага права
  • Буржуазныя рэформы 60 - 70-х гадоў і контррэформы 80 - 90-х гадоў


  • (0)  
     
     
     
    || Просмотров: 1326

    Информация
     
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.

     
     


     
     
     



     
     
    Главная страница
    Дневник. Записки
    «    Сентябрь 2010    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     

     
     
     
     
     
     
    Потолка натяжные потолки фото и а также дизайн

    Русский хостинг php mysql
     
     
     

    Биодизель, и биотопливо из рапса