| |
|
|
| |
Адмена прыгоннага права | |
|
| |
Дзве галоўныя прычыны абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі: існаванне прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы; узрастанне антыпрыгонніцкага руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Нельга сказаць, што 'прыгонніцкая сістэма гаспадаркі зусім спыніла эканамічнае развіцце краіны. Яно працягвалася, і даволі хутка.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Буржуазныя рэформы 60 - 70-х гадоў і контррэформы 80 - 90-х гадоў | |
|
| |
Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўнапалітычнага ладу. У 60 — 70я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку. 3 усіх рэформ самай радыкальнай з'яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, якія былі прыняты 20 лістапада 1864 г., рашуча парывалі з існаваўшым раней у Расіі судовым ладам. Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Працэс папярэдняга следства перадаваўся ад паліцыі судовым следчым. Значна скарачалася сістэма судаводства. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой з'езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб'ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя — сенат. Міравыя суддзі павінны былі выбірацца на павятовых земскіх сходах і ў гарадскіх думах. Члены судовых палат і акруговых судоў зацвярджаліся імператарам, а міравыя суддзі сенатам. Нагляд за дзейнасцю судовых устаноў ажыццяўлялі пракуроры, якія падначальваліся непасрэдна міністру юстыцыі. Разам з тым судовая рэформа пакідала валасны суд для сялян (па грамадзянскіх і дробных крымінальных справах), духоўны суд (кансісторыю) па справах духавенства і ваенныя суды для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Парэформеннае развіццё беларускіх губерняў. Сацыяльна-эканамічнае становішча на рубяжы XIX - XX стст. | |
|
| |
Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла "прускі шлях" развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ болып выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. Паводле даных 1877 г., памепічыкам належала 50,3 % зямлі, сялянам 33,4, казне, царкве, розным установам 11,2 %. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1 % ад агульнай зямельнай плошчы. Памешчыцкае землеўладанне на Беларусі мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф ЧарнышоўКруглікаў меў 74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч — 83,5 тыс., граф Патоцкі — 121,6 тыс., князь Радзівіл — 150 тыс., а князь Вітгенштэйн — амаль 1 млн дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2 да 5 дзесяцін. Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі ш;ырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца. Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны, Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі ў Полыпчу, Прыбалтыку, Заходнюю Еўропу.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы | |
|
| |
У 1908 г. завяршыўся перыяд эканамічнай дэпрэсіі, якая ахапіла ўсю Расію, і пачаўся прамысловы ўздым. Ён працягваўся да пачатку першай сусветнай вайны. На Беларусі з 1908 г. назіралася павелічэнне колькасці прамыс ловых прадпрыемстваў і рост прадукцыі. За тры перадваенныя гады пабудавана каля 200 прамысловых прадпрыемстваў (столькі ж, колькі за 1900 — 1908 гг.). Прырост колькасці рабочых у 1913 — 1915 гг. быў удвая большы, чым у 1900 1908 гг., а прамысловай прадукцыі у 1,9 раза. Тэмпы росту валавой прадукцыі аказаліся нават вышэйшымі, чым па краіне ў цэлым. Аднак дробная вытворчасць захавалася тут у большых памерах (53,5% валавой прадукцыі ў параўнанні з 31,4% па краіне). Увогуле ў 1900 — 1913 гг. прамысловае развіццё на Беларусі зрабіла значны крок наперад. 1900 г. 1913 г. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў 799 1282 Колькасць дробных прадпрыемстваў (менш як 16 рабочых) 100 129 Удзельная вага ў агульнай вытворчасці, %: прамысловай 33 46,5 рамеснай 57,8 67,3 Змяняліся і якасныя характарыстыкі вытворчасці: магутнасць рухавікоў у 1908 1913 гг. павялічылася з 27,3 да 44,9 тыс. к.с., а энергаўзброенасць аднаго рабочага ўзрасла з 0,71 да 0,82 к.с. За 1900 1913 гг. колькасць рабочых на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці павялічылася з 31 да 57 тыс. (на 76,6 %), аднак на дробных і рамеснасаматужных прадпрыемствах іх было ў 3 разы болып.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
|
|
|
|
Главная страницаДневник. Записки | « Сентябрь 2010 » |
|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
|---|
| | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | | 27 | 28 | 29 | 30 | |
|
| |
| |
|
|