| |
У 1908 г. завяршыўся перыяд эканамічнай дэпрэсіі, якая ахапіла ўсю Расію, і пачаўся прамысловы ўздым. Ён працягваўся да пачатку першай сусветнай вайны. На Беларусі з 1908 г. назіралася павелічэнне колькасці прамыс ловых прадпрыемстваў і рост прадукцыі. За тры перадваенныя гады пабудавана каля 200 прамысловых прадпрыемстваў (столькі ж, колькі за 1900 — 1908 гг.). Прырост колькасці рабочых у 1913 — 1915 гг. быў удвая большы, чым у 1900 1908 гг., а прамысловай прадукцыі у 1,9 раза. Тэмпы росту валавой прадукцыі аказаліся нават вышэйшымі, чым па краіне ў цэлым. Аднак дробная вытворчасць захавалася тут у большых памерах (53,5% валавой прадукцыі ў параўнанні з 31,4% па краіне). Увогуле ў 1900 — 1913 гг. прамысловае развіццё на Беларусі зрабіла значны крок наперад. 1900 г. 1913 г. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў 799 1282 Колькасць дробных прадпрыемстваў (менш як 16 рабочых) 100 129 Удзельная вага ў агульнай вытворчасці, %: прамысловай 33 46,5 рамеснай 57,8 67,3 Змяняліся і якасныя характарыстыкі вытворчасці: магутнасць рухавікоў у 1908 1913 гг. павялічылася з 27,3 да 44,9 тыс. к.с., а энергаўзброенасць аднаго рабочага ўзрасла з 0,71 да 0,82 к.с. За 1900 1913 гг. колькасць рабочых на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці павялічылася з 31 да 57 тыс. (на 76,6 %), аднак на дробных і рамеснасаматужных прадпрыемствах іх было ў 3 разы болып.
Да 1914 г. у асноўным захавалася галіновая структура прамысловасці, якая склалася на пачатку XX ст. Дамінуючае становішча ў прамысловасці занялі галіны, якія базіраваліся на мясцовай сыравіне: дрэваапрацоўчая, харчовая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. У 1911 1913 гг. на Беларусі ўзнікла 77 новых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Аб'ём дрэваапрацоўкі ўзрос у параўнанні з 1900 г. у 3,8 раза, выраб фанеры павялічыўся ў 5 разоў. Доля лесанарыхтоўчай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі ў лесаэкспарце Расіі складала 27,4 %. Беларускія прадпрыемствы давалі 24,4 % агульнарасійскай вытворчасці дубовых шпал, 23,5 % фанеры, 44,8 % запалкавай саломкі. Беларусі належала значная доля ў вытворчасці абліцовачных матэрыялаў. Яна складала ў 1912 г. 32,2 % ад вырабленай у Расіі пячной аднаколеравай кафлі і каля паловы карнізаў для ўпрыгожвання будынкаў і пакояў, 55,7 % аконнага шкла. Гэтыя вырабы вывозіліся на рынкі Расіі. Высокай была і доля агульнарасійскай вытворчасці спірту каля 10 % яго гналі вінакурныя заводы Беларусі. Хаця ў агульнарасійскай металаапрацоўчай прамысловасці беларускія прадпрыемствы давалі толькі 0,9 % прадукцыі, металаапрацоўчая галіна набыла пэўную спецыялізацыю. На долю Беларусі ў 1912 г. прыпадала 7 % вырабленых у Расіі лесапільных станкоў і 7,2 % вадзяных турбін. У гэтыя гады ў Мінску ўзнікла фабрычная вытворчасць шпалераў. У 1912 г. тут выраблялася 14,5 % усёй колькасці шпалераў у Расіі. Развіваўся транспарт. Агульная працягласць чыгуначных пуцей складала ў 1914 г. 3,9 тыс. км. Да 1913 г. на Беларусі выраслі буйныя фабрычназаводскія цэнтры. Найбуйнейшым з іх быў Мінск, другім па значэнні Віцебск, трэцім Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца. У сельскай гаспадарцы Беларусі ў асноўным захоўвалася спецыялізацыя, якая склалася на працягу папярэдніх дзесяцігоддзяў^. Болып выразна праявілася жывёлагадоўчая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі вытворчасць малака і мяса, а таксама кармавых і тэхнічных культур павялічыліся плошчы пад бульбай і травамі. Значна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарні, веялкі, сеялкі, жняяркі, сенакасілкі і інш.) у асноўным у гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян. Капіталізм пранікаў як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку, уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Малазямелле, галеча прымушалі сялян шукаць заробак у іншых месцах, перасяляцца ў гарады. Вастрыня супярэчнасцей у вёсцы падштурхоўвала іх да актыўных дзеянняў. Паскарэнню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і сацыяльнаму расслаенню вёскі садзейнічала сталыпінская рэформа. Яе мятя умацаваннесацьіяльнай апоры самадзяржаўнага ладу і стварэнне ўм^^ля^арм1^авдшгя^рар5а^^ што яна 'будз^'дасягнута* шляхам ліквідацыГсялянсЬай абшчыны з уласцівай ёй сістэмай земляробства і землеўладання і стварэння шырокай праслойкі сялянуласнікаў, арыентаваных на прадпрымальніцкую рыначную гаспадарку. Пачатак аграрнай рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906 г., паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замацавання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу 1906 1912 гг. Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэнне абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне "лішніх" сялян у Сібір і на Далёкі Усход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію. На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абшчына была ліквідавана ўжо даўно. Падворнаспадчыннае сялянскае землеўладанне, якое тут пераважала, у значнай ступені аблегчыла рэформу, спрыяла замацаванню зямлі ў асабістай уласнасці. Узмоцненае разбурэнне абшчыны ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе было пашырана абшчыннае землеўладанне і супярэчнасці паміж патрэбнасцямі капіталістычнага развіцця і ўста рэлай абшчыннай формай землеўладання існавалі больш значныя. Сяляне ў асноўным ахвотна выходзілі з абшчыны, імкнуліся вызваліцца ад поўнай залежнасці ад "міру", а малазямельныя сяляне разлічвалі прадаць свае заняпалыя ўчасткі. У сувязі з гэтым Беларусь па колькасці двароў, якія выйшлі з абшчыны і замацавалі зямлю ўасіабістай уласнасці, займала першае месца сярод многіх раёнаў Расіі. Разбурэнне абшчыны адбывалася найболып інтэнсіўна ў 1908 1909 гг., прычым асабліва высокімі тэмпамі гэты працэс ішоў у Магілёўскай губерні, якая займала другое месца ў Расіі па колькасці домаўладальнікаў, што замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць, і ўступала толькі Саратаўскай губерні. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні былі замацаваны ў асабістую ўласнасць 702 409 дзесяцін зямлі (54,8 % абшчыннага землеўладання), у Віцебскай 154 824 дзесяціны (21,8 %). Выдзяленне сялянскіх гаспадарак на хутары на Беларусі праводзілася задоўга да рэформы. Гэты працэс разгортваўся пад уплывам перасяленцаў з Прыбалтыкі. У канцы XIX пачатку XX ст. хутарскія гаспадаркі ствараліся на купчай зямлі заможнымі сялянамі. Асноўнай прычынай росту хутарызацыі было развіццё капіталізму, разлажэнне старых абшчыннапатрыярхальных адносін на вёсцы. Хутары ўяўлялі сабой найбольш прыстасаваную да капіталістычнай вытворчасці форму гаспадаркі. У 1907 1916 гг. у пяці заходніх губернях было створана 128 187 хутарскіх і адрубных гаспадарак. Гэта склала каля 12 % ад усіх сялянскіх двароў. Агульная колькасць адрубоў і хутароў: у Віцебскай губерні 48 431 (25,1 %), Магілеўскай — 32 585 (13,1 %), Віленскай 14 948 (8,1 %). Найменшы поспех хутарызацыя мела ў Мінскай і Гродзенскай губернях (адпаведна 5,8 % і 7,1 %). На гэта ўплывала малазямельнасць сялян, высокая канцэнтрацыя зямельных плошчаў у велізарных латыфундыях. У той жа час падворнаспадчыннае землеўладанне і адсутнасць абшчыны на захадзе і ў цэнтры Беларусі стваралі ўмовы для развіцця каліталізму і пазбаўлялі стымулаў, якія б заахвочвалі сялян на перасяленне на хутары і адрубы. Замацаванне зямлі ў асабістую ўласнасць фактычна азначала вызваленне ад зямлі значнай часткі сялян, у першую чаргу збяднелых яе пластоў. Малазямельныя сяляне прадавалі замацаваную зямлю, а заможныя куплялі яе. На працягу 1907 1914 гг. на пяці заходніх губернях прадалі зямлю 40 820 домаўладальнікаў, альбо 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў, што склала 16,3 % хутарской і адрубной зямлі. Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі стаў сялянскі зямельны банк, дзейнасць якога спрыяла стварэнню хутароў і адрубоў. Ён аказваў шмат паслуг памешчыкам у продажы іх зямлі. На працягу 1906 1907 гг. сялянскі банк выплаціў памешчыкам Беларусі за купленую ў іх зямлю каля 28,8 млн рублёў . Урад даў гэтаму банку права продажу сялянам дваранскай зямлі, якая была нарэзана хутарамі. Сялянскі банк узяў курс на аднаасобнага пакупніка, які набываў буйныя ўчасткі зямлі. У гэтым жа напрамку ажыццяў лялася і крэдытная палітыка. Неабходна падкрэсліць, што ажыццяўленне рэформы суправаджалася інтэнсіўным насаджэннем рускага землеўладання. Адлюстраваннем такой палітыкі з'явілася арганізацыя "асабістага фонду для стварэння рускіх перасяленняў у ПаўночнаЗаходнім краі", які ўтварыўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Рускія перасяленцы мелі пераважнае права на атрыманне зямлі (захоўвалі сваю сілу інструкцыі і палажэнні, уведзеныя пасля паўстання 1863 — 1864 гг.). Асаблівасцю рэформы на Беларусі было стварэнне тут земстваў. Як адзначалася вышэй, земская рэформа ў свой час у беларускіх губернях не праводзілася. П.А.Сталыпін з_дапама.сай—звм&т.ваў імкнуўся аблегчыць правядаенне .а.г.рарнан _рэформы^_у^няць ролю заможнага селяніна ў сістэме_мяско.в.ага_кіравання^і^адначасова аслаВіць'ЕалітьічЙіуЮ ролю'Ву^ньіх землеўлада^іціка^^іо^ Ходіканв^я.'.іабп^ктста^ Падрыхтаваны ЙцС.Сталыпіным законапраект прадуглёджваў "выбары ў земствы па нацыянальных ("польскай" і "рускай") курыях з дастаткова невысокім маёмасным цэнзам. Каб пераадолець супраціўленне буйных землеўладальнікаў, П.А.Сталыпін схіліў Мікалая II зацвердзіць законапраект надзвычайным парадкам распусціць на 3 дні Думу і Дзяржаўны Савет і падпісаць указ. Такім чынам, земскія ўстановы ў заходніх і паўднёвазаходніх губернях (Віцебская, Мінская, Магілёўская, а таксама Кіеўская, Валынская, Падольская) былі ўведзены 14 сакавіка 1911 г. У склад губернскага і павятовага земскіх сходаў аўтаматмтаа ўваходзіў^ юра^шГсялянІсішга ТШзяМельнага банка альбо аеоба, якую ёаупаўнаважваў." ДзейнасцьГземства ўвяз'валася з іТалітыкай сялянскага бан'ка Т землёўпарадкавальных устаноў, што з'яўляліся галоўнымі ўрадавымі рычагамі і непасрэднымі выканаўцамі рэформы, а земскія ўстановы былі "грамадскімі" буржуазнымі органамі рэформы. Увядзенне земстваў мела прагрэсіўнае значэнне. Земскія ўправы садзейнічалі,,развіццю мясцовай гаспадаркі,. стваралітгаяпфатеіўньія таварБГствы, сельскагаспадарчыя^гурткі. дзейнасць якіх накіроўвалася на павышэнне.'культуры земляі^ст'ва'ТІ^геШ^аЯ^лХ^Зе^ аднграой прьікхетаўю. врдвд і.ў,р^9ві%ді адукацыі і аховы здароўя іПЙ'ельніцтва. Але земствы тут не сфарміравалі мясцовага самашравання, а вынікі іх увядзення былі менш значныя, чым у свой час у цэнтральных губернях Расіі. У выніку рэформы заможная частка насельніцтва ў беларускай вёсцы да 1914 г. павялічылася да 12 % двароў, у той час як бедната складала не менш за 68 % двароў. У сацыяльным расслаенні вёскі знаходзіў сваеўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў Тіёратварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў, а заможных сялян у сельскую буржуазію. Галоўнымі гаспадарамі ў вёсцы, як і раней, заставаліся памешчыкі. Па пяці заходніх губернях да 1911 г. (у параўнанні з 1906 г.) іх зямельныя ўгоддзі скараціліся толькі на 3 % (складалі 8 795 965 дзесяцін зямлі), а сялянскае прыватнае землеўладанне павялічылася на 26 %. Фарсіраваны перасяленчы рух на ўскраіны Расійскай імперыі прывёў да таго, што да 1914 г. з заходніх губерняў перасялілася каля 350 тыс. чалавек, прычым найболыпая хваля перасяленняў прыпадала на 1907 1909 гг. Але дапамога ўрада перасяленцам была нязначнай, і многія з іх (каля 11 %) вярнуліся канчаткова збяднелымі. Існуе думка, што ў 1897 1914 гг. ад беззямелля і беспрацоўя, якія панавалі ў гаспадарцы Беларусі, у ЗША і Канаду адышла хваля масавай беларускай эміграцыі, эканамічная па характару, якая ацэньваецца ў 300 — 500 тыс. чалавек. Сталыпінская рэформа насіла кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей. Тым не менш рэформа аказала моцны ўплыў на развіццё капіталістычных адносін.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Контакты. НАРУШЕНИИ АВТОРСКОГО ПРАВА И СМЕЖНЫХ ПРАВ Другие новости по теме:
Парэформеннае развіццё беларускіх губерняў. Сацыяльна-эканамічнае становішч ...Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 - 50-х гадоў XIX ст.
(0)
|
|