| |
|
|
| |
Перадумовы і працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага: розныя тэарэтычныя падыходы | |
|
| |
Разгляд гісторыі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) заканамерна пачаць з праблемы яго ўзнікнення. У гісторыі даследавання гэтага складанага пытання можна выдзеліць тры розныя падыходы. . Першы падыход прадстаўлены ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой вучэбнай і навуковай літаратуры. Сутнасць яго ў тым, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага падавалася выключна як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы. Фактар знешняй літоўскай агрэсіі ў гэтым працэсе абсалютызаваўся. Літва выступала ў якасці варожай дзяржавы, якая сілай зброі захапіла рускія землі. Ролю аб'яднальнага цэнтра рускіх княстваў традыцыйная гістарыяграфія замацоўвала за Маскоўскім княствам, якое знаходзілася ў складзе Уладзімірскага. Тут была "сапраўдная" Русь, якая, памацнеўшы, уступіць у барацьбу з варожай Літвойза старажытную спадчыну.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе МЛ.Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа" | |
|
| |
Адзін з тэзісаў традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ аб заваяванні беларускіх зямель Літвой гісторык М.І.Ермаловіч лічыць міфам. Ён у 1966 — 1968 гг. напісаў на гэту тэму кнігу "Па слядах аднаго міфа", якая зза кансерватызму часткі гісторыкаў і партыйнадзяржаўных дзеячаў не выдавалася болып за 20 гадоў. Упершыню кніга выдадзена выдавецтвам "Навука і тэхніка" ў 1989 г. У ёй найболып поўна выкладзена ў^яоўна названая намі новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Яе таксама называюць левай, рамантычнай і нават міфалагізатарскай канцэпцыяй. Асноўнымі тэзісамі новай (беларўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ з'яўляюцца наступныя: 1. Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх зямель, што нібыта і паклала пачатак утварэнню Вялікага княства Літоўскага. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз "Хроніку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнігі па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі і, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася. 2. Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI — ХІП стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, ТураваПінскай і Новагародскай землямі і якая побач з імі з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна і была далучана да Новагародка спачатку ў 50х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай. 3. Тое, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджалася заваяваннем балцкалітоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага і культурнаэтнічнага збліжэння і аб'яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтарэсам беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. С.83 — 84).
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Фарміраванне беларускай народнасці | |
|
| |
Народнасць — форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна ўласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу. Асноўнымі прыкметамі народнасці з'яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва. Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Як руская і ўкраінская, беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці. Якія ж фактары садзейнічалі гэтаму працэсу?
|
|
|
|
| |
|
|
| |
| |
Культура Беларусі другой паловы XIII - першай паловыХУІст. | |
|
| |
Беларуская культура другой паловы XIII — першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйекай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых прыроднагеаграфічных і кліматычных умоў, а таксама сацыяльнаэканамічнага і грамадскапалітычнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Закладваўся падмурак для развіцця ўласна беларускай мовы, літаратуры, летапісання, кнігадрукавання, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва. Адной з крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фальклор, які на працягу стагоддзяў адлюстроўваў гісторыю побыту народа, яго веравызнанняў, цяжкіх іспытаў і нешматлікіх радасцей. Беларускі фальклор служыў сродкам захавання нацыянальных традыцый і адыграў вырашальную ролю ў станаўленні беларускай мовы. Гістарычны шлях развіцця культуры Беларусі ішоў праз засваенне і развіццё каштоўнага народнага мастацкага вопыту.
|
|
|
|
| |
|
|
| |
|
|
|
|
Главная страницаДневник. Записки | « Сентябрь 2010 » |
|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
|---|
| | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | | 27 | 28 | 29 | 30 | |
|
| |
| |
|
|