| |
Беларуская культура другой паловы XIII — першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйекай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых прыроднагеаграфічных і кліматычных умоў, а таксама сацыяльнаэканамічнага і грамадскапалітычнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Закладваўся падмурак для развіцця ўласна беларускай мовы, літаратуры, летапісання, кнігадрукавання, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва. Адной з крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фальклор, які на працягу стагоддзяў адлюстроўваў гісторыю побыту народа, яго веравызнанняў, цяжкіх іспытаў і нешматлікіх радасцей. Беларускі фальклор служыў сродкам захавання нацыянальных традыцый і адыграў вырашальную ролю ў станаўленні беларускай мовы. Гістарычны шлях развіцця культуры Беларусі ішоў праз засваенне і развіццё каштоўнага народнага мастацкага вопыту. Беларуская культура мела ў асноўных рысах сярэдневяковы характар, развівалася на феадальнапрыгоннай аснове. Панавала ідэалогія класа феадалаў пры духоўнай дыктатуры царквы. Культурныя здабыткі з'яўляліся прывілеяй вышэйшых саслоўяў. Так, пісьменнасць была распаўсюджана ў асноўным толькі сярод класа феадалаў, школы існавалі пераважна пры кляштарах і цэрквах і былі мала даступныя народу. У XV — XVI стст. фарміруюцца і ўзбагачаюцца буйныя царкоўнаманастырскія і прыватныя бібліятэкі, якія абслугоўваюць у асноўным прадстаўнікоў вышэйшых саслоўяў грамадства. Паколькі змест і формы культуры ў эпоху сярэднявечча вызначаліся ў першую чаргу інтарэсамі феадалаў і рэлігіі, то царква ўнесла значны ўклад у развіццё асветы, грамадскапалітычнай думкі, літаратуры, дойлідства, жывапісу, музыкі. Калі праваслаўная царква з'яўлялася носьбітам старажытнарускіх традыцый, то каталіцтва прыўносіла ў ВКЛ элементы польскай і пераважна заходнееўрапейскай культуры. Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі абумовіла яе ролю культурнага пасрэдніка паміж праваслаўным Усходам і каталіцкім Захадам. Кантакты з Заходняй Еўропай прывялі да ўзнікнення новых з'яў у беларускай культуры. У беларускую мову пранікаюць новыя словы, літаратура ўзбагачаецца перакладнымі творамі, у архітэктуры і мастацтве назіраюцца элементы заходнееўрапейскіх мастацкіх стыляў. ^ Развіццё старабеларускай мовы, літаратуры, летапісання. У другой палове XIII — першай палове XVI ст. паралельна з працэсам стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы, якая замацоўвала характэрныя асаблівасці гаворкі насельніцтва Беларусі. Полацкія, віцебскія і смаленскія граматы XIII ст. ужо адлюстравалі нека^орыя адметныя рысы, уласцівыя жывой мове беларускай народнасці. Пісьмовыя помнікі з беларускай моўнай асновай можна падзяліць на тры групы: юрыдычнадзелавыя, свецкамастацкія і канфесійныя. Гэтыя помнікі адрозніваюцца не толькі прызначэннем і зместам, але і сістэмай моўных сродкаў. Ад часоў Старажытнай Русі на беларускіх землях захавалася сістэма пісьмовага двухмоўя, калі старажытнаруская літаратурная мова задавальняла духоўныя інтарэсы і дзелавыя патрэбы насельніцтва, а царкоўнаславянская выкарыстоўвалася ў набажэнстве і рэлігійнай літаратуры. Царкоўнаславянская мова распаўсюдзілася па тэрыторыі Старажытнай Русі з увядзеннем хрысціянства і была ў сваёй аснове старажытнабалгарскай. 3 цягам часу царкоўнаславянская мова, як штучная і малазразумелая, паступова страчвала на Беларусі свае пазіцыі. З'явілася т. зв. беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы, што прыкметна адрознівала мову беларускіх тэкстаў ад мовы рэлігійных помнікаў тагачаснай Рускай дзяржавы. Аб гэтым сведчыць мова такіх твораў канфесійнай літаратуры XV ст., як "Жыціе Аляксея, чалавека божага", "Пакуты Хрыста", "Аповесць аб трох караляхвешчунах". Найболып чуйна на гаворку народа рэагавала юрыдычнадзелавая пісьменнасць, менш кансерватыўная па свайму зместу і форме сярод іншых відаў пісьменнасці. Асноўнымі цэнтрамі юрыдычнадзелавой пісьменнасці з'яўляліся дзяржаўныя, прыватнаўласніцкія і магістрацкія канцылярыі. Найважнейшыя дзяржаўныя акты, прывілеі і іншыя дакументы зацвярджала велікакняжацкая канцылярыя ў Вільні, якая мела свой уласны архіў, т. зв. Метрыку. Болыпасць актаў і грамат Вялікага княства Літоўскага ў XIV XVI стст. былі напісаны кірыліцай, на старабеларускай, паводле тагачаснай тэрміналогіі, рускай, мове.Л'!тарабеларуская..мова ^^^"^^дадэаЕй^^йх.дакуп^тай кпвя сфярмі^яндддпя ў УУІ,Р,Т. Прамежкавае становішча паміж юрыдычнадзелавой пісьменнасцю са старабеларускай моўнай асновай і канфесійнай пісьменнасцю з царкоўнаславянскай мовай займала мова свецкіх мастацкалітаратурных твораў. У ХПІ — XVI стст. на Беларусі паранейшаму шырока распаўсюджвалася царкоўнарэлігійная літаратура з яе асноўнымі жанрамі. Гэта кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. У XIV — XV стст. слаба развівалася ўрачыстае царкоўнае красамоўства. Беларускае духавенства не вылучыла са свайго асяроддзя ніводнага прамоўцы, якога можна было б параўнаць з Кірылам Тураўскім. Варта адзначыць асобу Грыгора Цамблака, выхадца з Балгарыі, які з'яўляўся кіеўскім мітрапалітам. Ён стварыў шматлікія пропаведзі, пахвальныя "словы" і шэраг жыцій. 3 арыгінальных твораў іншых жанраў царкоўнарэлігійнай літаратуры неабходна адзначыць "Хаджэнне ў Царград і Іерусалім" Ігната Смаляніна. Яго апісанне падарожжаў мела важнае пазнавальнае значэнне. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія перакладныя рэчы, як "Александрыя", "Троя", "Трыстан і Ізольда". 3 усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы. Летапісы гэта гістарычналітаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах. Яны спалучаюыь лаканічную, дакументальнадзелавую фіксацыю гістарычных падзей з эмацыянальнавобразным, белетрызаваным асэнсаваннем мінулага. У XV ст. у новых гістарычных умовах перыяду фарміравання беларускай народнасці і палітычнай кансалідацыі беларускіх зямель летапісы набылі новыя якасці і рысы, з'явіўшыся яркім адлюстраваннем новага этапа ў жыцці беларускага народа. Беларускалітоўскія летапісы, паводле свайго складу, зместу і формы, падзяляюцца на 4 асноўныя групы: "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх", Беларускалітоўскі летапіс 1446 г., "Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага", "Хроніка Быхаўца". "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх" — адзін з першых .твораў уласна беларускай гістарычнадакументальнай літаратуры. Ён быў йапісаны невядомым аўтарам каля 1430 г. у Смаленску ў форме суцэльнага апавядання без выкарыстання дат, чым і адрозніваецца ад традыцыйных старарускіх летапісаў. Твор у найболып поўных спісах складаецца з дзвюх частак: уласна "Летапісца..." і "Аповесці пра Падолле". Тут выкладаецца гісторыя ВКЛ з 1341 г. (ад смерці Гедыміна) да канца XIV ст. Асноўную ўвагу храніст надае апісанню барацьбы за ўладу паміж Кейстутам і Ягайлам, затым шмат расказвае пра дзейнасць Вітаўта. Аўтар намагаецца аб'ектыўна выкладаць факты, але яго сімпатыі да Кейстута і Вітаўта праяўляюцца даволі выразна. Ён імкнецца стварыць цікавае і займальнае апавяданне, апісваючы сапраўдныя падзеі палітычнага жыцця. Аўтар, чалавек высокаадукаваны, магчыма блізкі да вялікіх князёў літоўскіх, змог захаваць знешне спакойны тон апісання, нягледзячы на свае сімпатыі 1 антыпатыі і прысутнасць аўтарскага вымыслу. Галоўная ідэя "Летапісца..." абгрунтаванне цэнтралізатарскай палітыкі літоўскіх князёў, падтрымка іх памкненняў да ліквідацыі феадальнай раздробленасці. Пазней гэты твор уваходзіў у склад розных летапісных зводаў, быў пакладзены ў аснову арыгінальнай часткі Беларускалітоўскага летапісу 1446 г. і выкарыстаны польскім храністам Я.Длугашам у 'Тісторыі Польшчы". Трапіў ён і на тэрыторыю Маскоўскай Русі, дзе доўгі час служыў рускім чытачам важнай крыніцай ведаў аб палітычнай гісторыі суседняй дзяржавы. Беларускалітоўскі летапіс 1446 г. — першы беларускалітоўскі летапісны звод. Сваю назву ён атрымаў таму, што 1446 годам датуецца ў ім апошні запіс. Храналагічна звод ахоплівае перыяд ад сярэдзіны IX да сярэдзіны XV ст. Псторыя Кіеўскай дзяржавы, дзейнасць яе князёў — змест першай часткі зводу, запазычанай з рускіх летапісаў. У Беларускалітоўскім летапісе 1446 г. змешчаны і шэраг твораў мясцовага паходжання: Смаленская хроніка, "Пахвала Вітаўту", "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх". "Пахвала Вітаўту" — даволі своеасаблівы твор. Гэта не звычайнае апавяданне пра гістарычныя падзеі, а ўсхваляванае лірычнае слова пра вялікага князя, яго велічную дзейнасць і высокі міжнародны аўтарытэт. У "Пахвале Вітаўту" выказваецца гістарычная канцэпцыя ўсяго Беларускалітоўскага летапісу 1446 г. — погляд на ВКЛ як на літоўскаславянскую дзяржаву, якая прызнаецца адным з цэнтраў палітычнага аб'яднання ўсходнеславянскіх зямель. Гісторыя роднай краіны ў леташсе разглядаецца як арганічная частка гісторыі ўсіх усходніх славян, выказваецца ідэя іх гістарычнай еднасці. 3 пачатку XVI ст. адбыліся некаторыя змены ў летапісным жанры: аўтары сваю ўвагу амаль цалкам сканцэнтравалі на гісторыі ВКЛ. У 20я гады XVI ст. у асяроддзі патрыятычна настроенай літоўскай арыстакратыі была створана "Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага", дзе выкладаецца гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да Гедыміна. У гэтым творы, напісаным у жанры гістарычнай аповесці, сцвярджаецца аб паходжанні літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Яны на чале з Палемонам, уцякаючы ад праследаванняў імператара Нерона, апынуліся быццам бы ў Прынёманскім краі і заснавалі тут першыя гарады. Магутныя літоўскія князі аднавілі палітычнае і культурнае жыццё на разбуранай Ардой Русі і стварылі моцную дзяржаву. Хроніка была напісана з мэтай абудзіць пачуццё нацыянальнага гонару ў літоўцаў, сцвердзіць перавагу літоўскіх феадалаў над феадаламі ўсходнеславянскага паходжання. Твор мае шмат недакладнасцей і фактычных скажэнняў, тэндэнцыйна падае некаторыя падзеі з мэтай гераізаваць гістарычнае мінулае Літвы. "Хроніка Быхаўца" — яшчэ адзін найболып поўны агульнадзяржаўны летапісны звод. Сваю назву яна атрымала ад прозвішча пана зпад Ваўкавыска А.Быхаўца, якому належаў у мінулым стагоддзі адзіны вядомы яе рукапісны экзэмпляр. "Хроніка" апісвае падзеі палітычнай гісторыі ВКЛ ад легендарных часоў да пачатку XVI ст. Аўтар запазычыў з "Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага" гісторыю пра міфічнага Палемона, дапоўніўшы яе ўзятай з ГаліцкаВалынскага летапісу аповесцю пра князёў Міндоўга і Войшалка. Яшчэ адной крыніцай "Хронікі" паслужыў Беларускалітоўскі летапіс 1446 г., на падставе якога выкладзена гісторыя ВКЛ часоў Альгерда і Вітаўта. Такім чынам, упершыню была створана найбольш поўна сістэматызаваная палітычная гісторыя ВКЛ на працягу значнага прамежку часу. Цэнтральная тэма твора — ваеннапатрыятычная. Шмат увагі храніст надае апісанню розных паходаў і бітваў, ратных подзвігаў суайчыннікаў, імкнучыся абудзіць іх патрыятычныя пачуцці. "Хроніка Быхаўца" — этапны твор у гісторыі беларускалітоўскага леталісання. Ен аб'яднаў у сабе традыцыйную летапісную форму пераказу са звязным расповядам пра мінулае, што адлюстравала тэндэнцыю да белетрызацыі гістарычнага апавядання. Хроніка Быхаўца паслужыла асновай для "Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі" М.Стрыйкоўскага. У другой палове XVI ст. летапісы як сінтэтычная форма духоўнай культуры сталі паволі адміраць, уступаючы месца іншым гістарычным жанрам. > Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі. Беларускую культуру не абмінула і такая агульнаеўра цейская з'ява, як Адраджэнне, або Рэнесанс, — эпоха станаў лення і росквіту ранняй буржу азнай культуры. Адраджэнне было абумоўлена якаснымі зменамі ў эканамічным і палітычным жыцці краін: зара джэннем каігіталістычных адносін, фарміраваннем нацыянальных дзяржаў і абсалютных манархій, узмацненнем антыфеадальнай і рэлігійнай барацьбы. Вялікія геаграфічныя адкрыцці, з'яўлен не кнігадрукавання, развіццё навукі і тэхнікі прывялі да ўзнікнення новай, пераважна свецкай культуры. На гэтай асно ве сфарміраваўся гуманістычны светапогляд. Выступаючы са ста ражытных часоў у выглядзе асноўных ідэй і элементаў духоў най культуры, гуманізм толькі ў эпоху Адраджэння набыў рысы акрэсленай канцэпцыі. Гуманізм (ад лац. Іштаіша — чалавечы, чалавечны) філасофскасветапоглядная пазіцыя, якая сцвярджае высокую годнасць чалавека — творцы зям нога шчасця, прызнае яго права на свабоднае развіццё здольнасцей, абараняе ідэалы справядлівасці, чалавекалюбства, свабоды і дасканаласці асобы. Адраджэнне — умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. Але гэта было не простай рэстаўрацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай паводле сваёй сутнасці. Характэрнай рысай эпохі Адраджэння быў працэс фарміравання народных моў літаральна ва ўсіх еўрапейскіх краінах, станаўлення і развіцця нацыянальных культур. У канцы XV пачатку XVI ст. склаліся эканамічныя, сацыяльныя і.палітычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадскадалітычнай дзейнасці і нацыянальнакласавай барацьбы, секулярызацыя духоўнага жыцця і пашырэнне міжнародных узаемасувяаей. Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі мела свае спецыфічныя рысы. Агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і хіанаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм культуры і пераход ад сярэдневяковай культуры да культуры новага часу. 1 хаця ідэі Адраджэння праніклі ў літаратуру, мастацтва, філасофскую і грамадскапалітычную думку, на Беларусі развіццё рэнесансавай культуры засталося незавершанйм, не да канца аддзеленым ад рэлігійнай ідэалогіі. Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар,„гуманіст і асветнік Францішак Скарына (каля 1490 — каля 1551). Ен нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Полацку. Мяркуюць, што там, а таксама ў Вілыгі Ф.Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі універсітэт, праз два гады атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі, а пазней — доктара свабодных навук. У 1512 г. у італьянскім г. Падуя, універсітэт якога славіўся на ўсю Еўропу медыцынскім факультэтам, Ф.Скарына вытрымаў экзамен на атрыманне вучонай ступені доктара лекарскіх навук. Біяграфічныя звесткі аб жыцці першадрукара не вельмі багатыя, але можна меркаваць, што пасля атрымання вучонай ступені яго зацікавілі грамадскія праблемы і гуманітарныя навукі, зарадзілася думка выдаць кнігі Бібліі на роднай мове, зрабіць іх даступнымі для сваіх землякоў. Апынуўшыся ў Празе, Ф.Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, магчыма і брата Івана Скарыны заснаваў друкарню. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга "Псалтыр". Ф.Скарына меў намер выдаць усю Біблію, аб чым сведчаць агульны тытульны ліст, прадмовы да ўсяго выдання. АДнак гэта задумка засталася незавершанай. Першадрукар выдаў пераважную частку Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі найбольш важныя кнігі. У 1520 г. Ф.Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет "Малая падарожная кніжка" — зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Кніга прызначалася людзям, якія па характару сваіх заняткаў павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю. Як і апошняе выданне Ф.Скарыны "Апостал" (1525), "Малая падарожная кніжка" была невялікім зручным выданнем, надрукаваным на таннай паперы. Гэтыя якасці рабілі кнігі першадрукара болып даступнымі для шырокіх колаў насельніцтва. Ф.Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадскапалітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. Коратка і лаканічна пераказваючы змест твораў, прадмовы Ф.Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры, паслужылі прыкладам для беларускіх пісьменнікаў XVI XVII стст. Ф.Скарына ўнёс значны ўклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы. Мова яго выданняў характарызуецца як тыповы ўзор беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы. Сам аўтар мову выдадзеных біблейскіх кніг называў рускай, паведамляючы чытачу пра ўжыванне на Беларусі яго часоў дзвюх пісьмовых моў старабеларускай і царкоўнаславянскай. Біблейскія кнігі Ф.Скарына разглядаў як крыніцу для набыцця ведаў па псторыі, геаграфіі, астраноміі. Ен перакладаў Біблію, пісаў прадмовы і пасляслоўі да яе, скарачаў тэксты, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, каб зрабіць іх даступнымі болып шырокаму колу чытачоў. Для лепшага засваення зместу тэкст кожнага выдання Ф.Скарына падзяляў на главы, а главы на вершы, змяшчаў у кнігах шматлікія ілюстрацыі. Пачаткам яго асветніцкай дзейнасці было выданне "Псалтыра", які Ф.Скарына лічыў дапаможнікам па вывучэнні граматыкі. Ф.Скарына вядомы не толькі як беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар і асветнік, але і як вучоны і грамадскі дзеяч эпохі Адраджэння. Яго палітычным ідэалам з'яўлялася асвечаная, гуманная і моцная манархічная ўлада. На думку Ф.Скарыны, правіцель павінен быць набожны, мудры, адукаваны, міласэрны, чулы, справядлівы ў адносінах да сваіх падначаленых. Ен абавязаны кіраваць краінай у строгай адпаведнасці з законамі, сачыць за правільным выкананнем правасуддзя. Адначасова правіцель павінен быць моцны і грозны, умець у выпадку неабходнасці абараніць свой народ. Ф.Скарына аддаваў перавагу "мірнаму кіраўніку дзяржавы", але не адмаўляў існавання ў грамадстве класавых супярэчнасцей, лічыў, што грамадства трымаецца на міры і згодзе, "невзгода бо н найболыпне царства разрушаеть". 3 пачатку трэцяга дзесяцігоддзя XVI ст. Ф.Скарына працаваў сакратаром віленскага біскупа Іаана, дыпламаваным медыкам наведаў Полыпчу, Прускае герцагства, Маскоўскую Русь, у канцы жыцця быў адным з заснавальнікаў рэнесансавага батанічнага саду ў Празе. Дзейнасць Ф.Скарыны аказала дабратворны ўплыў на кнігадрукаванне і асвету ў пазнейшыя эпохі, садзейнічала развіццю філалогіі, батанікі, медыцыны, павышэнню культурнага ўзроўню беларускага насельніцтва. Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэтгуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы Мікола Гусоўскі (1470(?) — 1533(?). Нарадзіўся будучы славуты паэт у сям'і велікакняжацкага лоўчага. 3 дзіцячых гадоў бацька прывучаў сына да паляўнічай прафесіі. М.Гусоўскі меў магчымасць пайсці па шляху свайго бацькі, аднак ён аддаў перавагу набыццю ведаў і атрымаў адукацыю ў Вільні, Полыпчы, Італіі. У 1518 г. М.Гусоўскі трапіў у Рым у складзе польскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначаліў Вітэлій, сакратар велікакняжацкай канцылярыі, біскуп плоцкі, што падтрымліваў будучага паэта. Па заказе папы рымскага Льва Х у 1522 г. М.Гусоўскі стварыў свой лепшы твор "Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго". Напісаная на класічнай латыні, паэма не засталася толькі расказам пра паляванне на зубра, яна аказалася творам, дзе адлюстраваны жыццё народа і лёс краіны ў пераломны момант гісторыі. Праз усе часткі паэмы праходзіць тэма радзімы, а зубр выступае як алегарычны вобраз роднага краю. Адну з галоўных прычын няшчасцяў і пакут радзімы М.Гусоўскі бачыў у войнах. Паэтгуманіст заклікаў пакончыць з міжусобіцамі, прапанаваў ідэю яднання розных па культуры і веры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсцяў. У паэме аўтар вялікую ўвагу надаў адлюстраванню жыцця простых людзей, іх побыту, звычаяў і заняткаў. Ён прапагандаваў сістэму лацінскай еўрапейскай адукацыі, адводзіў мастацтву і навуцы вялікую ролю ў выхаванні народа. Такім чынам, у беларускай літаратуры другой паловы XIII першай паловы XVI ст. пераважалі сярэдневяковыя ідэйнамастацкія прынцыпы, традыцыйныя тэмы і жанравыя формы. Аднак з канца XV — пачатку XVI ст. пад уплывам Рэнесансу выяўляецца тэндэнцыя да пераадолення старых традыцый, удасканальваецца беларуская літаратурная мова, адбываецца секулярызацыя, дэмакратызацыя і гуманізацыя літаратуры. (! Архітэктура і выяўленчае мастацтва. На працэс станаўлення і і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін. Шырокае распаўсюджаяне на Беларусі набыла готыка мастацкі стыль, запазычаны ў Заходняй Еўропе. Готыка з сярэдзіны XII ст. прыйшла на змену раманскаму стылю і атрымала сваю назву ад назвы герьвднскага племені готаў. Архітэктуры належала вызначальная роля ў развіцці готыкі. Найболып тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вытпмнёй, стромкім сілуэтам і вертыкальнымі лініямі, вузкімі с'уральчатымі ТТЯГП'^^'3"1 1 нпт<ттям^ а кадярові.лмі вітражамі. высокмі вежамі. У гатычных саборах выкарыстоўваўся багаты дэкор, на фасадах часта мелася вялікае круглае акно (ружа), звычайна яны ўпрыгожваліся скульптурай. Своеасаблівыя рысы беларускай готыкі заключаліся ў надзвычай доўгім часе яе панавання (другая палова XIII XVI ст.), функцыя нальным спалучэнні культавага і абарончага дойлідства, традыцый^ ным выкарыстанні цаглянай муроўкі з разнастайнымі абтынкаванымі і пабеленымі плоскімі нішамі, масіўнасці канструкцый і манументальнасці пабудоў, спалучэнні гатычных і рэнесансавых1 форм. Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі замкамі, якія адначасова з'яўляліся адміністрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XIV ст. Старыя драўляныя ўмацаванні не маглі стрымліваць моцнага націску ворагаў. Узнікла абарончая сістэма з замкаў у Лідзе, Новагародку, Крэве, Вільні і Троках. Абарончая сістэма складалася з замкаў розных тыпаў. Адны з іх будаваліся на ўзвышшах, на месцы старых драўляных замкаў. Другія ж размяшчаліся ў нізіннай балоцістай мясцовасці на штучным насыпе. Гэта быў новы тып замкаў, т. зв. кастэлі, запазычаныя з Захаду. У Заходняй Еўропе кастэлем называлі невялікі мураваны замак у нізіне, які выконваў абарончую функцыю. Мясцовыя дойліды прыстасавалі гэты тып да сваіх умоў, значна павялічыўшы плошчу замкавага двара, дзе хавалася ў час небяспекі мірнае насельніцтва. Да тыпу кастэляў належаў Лідскі замак,. пабудаваны ў 30я гады XIV ст. Ён быў узведзены на штучным насыпе ў балоцістай сутоцы рэк Лідзеі і Каменкі. Побач з мурамі праходзіў глыбокі роў, які злучаў абедзве ракі і абараняў замак з боку горада. Асноўнае абарончае значэнне мелі сцены, пабудаваныя з палявога каменя. Верхняя частка сцен з баявой галерэяй і байніцамі была ўзведзена з цэглы. Спачатку замак меў адну паўночназаходнюю вежу, якая была пабудавана адначасова са сценамі. У канцы XIV пачатку XV ст. крыжакі ўжо мелі агнястрэльную зброю, таму замкі пачалі прыстасоўваць да новых умоў. Па загаду Вітаўта Лідскі замак быў перабудаваны і ператвораны ў адзін з наймацнейшых ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Былі пабудаваны яшчэ адна вежа і новы вялікі ўваход, Вежы не выступалі за перыметр сцен. Па перыметры замкавых муроў размяшчаліся аднапавярховыя драўляныя будынкі жылога і гаспадарчага прызначэння. Магчыма, на тэрыторыі замка знаходзілася праваслаўная царква. Замаккастэль існаваў таксама і ў Крэве. Шматлікія ўзгоркі і лагчыны ў наваколлі Крэва паспрыялі ўзвядзенню тут мураванага замка ў канцы XIII пачатку XIV ст. У плане Крэўскі замак меў выгляд прамавугольніка з дзвюма брамамі. Ад Лідскага замка ён адрозніваўся тым, што яго галоўная т. зв. Княжацкая вежа выходзіла за перыметр замкавых муроў. Вежа мела не менш як тры паверхі і была прыстасавана пад жыллё. На другім яе паверсе знаходзіліся княжацкія пакоі. Крэўскі замак — сведка шматлікіх гістарычных падзей. Збудаваны ў часы Гедыміна, пазней ён стаў рэзідэнцыяй Альгерда. Тут быў забіты Кейстут, знаходзіўся ў палоне Вітаўт, а ў 1385 г. адбылося заключэн не уніі паміж Полыпчай і ВКЛ. Замак быў моцна пашкоджаны ў час рускапольскай вайны сярэдзіны XVII ст. і страціў свае абарончыя функцыі. Канчаткова муры помніка былі разбураны ў ходзе першай сусветнай вайны. Крэўскі замак займае асаблівае месца ў шэрагу помнікаў беларускага дойлідства. Ён спалучыў рысы абарончага збудавання і велікакняжацкай рэзідэнцыі. Умелае выкарыстанне асаблівасцей мясцовага рэльефу, дасягненняў архітэктурнай думкі Еўропы прывяло да стварэння арыгінальнага і магутнага замкавага комплексу. Акрамя будаўніцтва кастэляў у XIV — XV стст. перабудоўваліся і старыя драўляныя нагорныя дзядзінцы. Новагародскі замак існаваў у Х XVII стст. Ён пэўны час з'яўляўся рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх. Размяшчаўся замак на ўзгорку т.зв. Замкавай гары, акружанай глыбокім ровам і земляным валам, дзе спачатку стаялі драўляныя сцены. Драўляныя пабудовы шмат разоў гарэлі, а потым узнаўляліся. У другой палове XIII ст. была пабудавана абарончая вежа з каменя, якая нагадвала Камянецкую вежу. Пасля аднаго з крыжацкіх нападаў у канцы XIV ст. вежа была адбудавана амаль поўнасцю, але ўжо не з каменя, а з цэглы. Яе назвалі Шчытоўкай. У канцы XIV ст. былі пабудаваны яшчэ 3 мураваныя вежы, злучаныя мураванымі сценамі. Паколькі вады ў замку не было і толькі на ўсходнім схіле Замкавай гары білі моцныя крыніцы, над адной з іх была ўзведзена Калодзежная вежа. 3 поўначы на самым стромкім схіле Замкавай гары доўгі час захоўваліся драўляныя сцены, што тлумачыцца выгадным размяшчэннем гэтай часткі замкавых умацаванняў. Наступны этап перабудовы замка адбыўся ў канцы XV— пачатку XVI ст. у сувязі з нападамі крымскіх татар. Была збудавана Дазорная вежа. Паміж ёй і Шчытоўкай узвялі сцены, такім чынам кольца замкавых збудаванняў было замкнёна. У XVI ст. Новагародскі замак з'яўляўся адной з самых магутных пабудоў, якая вытрымала шмат варожых нападаў. Да нашага часу захаваліся толькі рэшткі сцен і вежаў. У першай палове XVI ст. зноў назіраецца росквіт замкавай архітэктуры, што ў значнай ступені было звязана з набегамі татар, войнамі з суседнімі дзяржавамі, магнацкімі спрэчкамі, сялянскімі паўстаннямі. У пачатку XVI ст. з'явіўся Мірскі замак, жамчужына беларускага мураванага дойлідства, пабудаваны магнацкім родам Ільінічаў па тыпу замкаўкастэляў. У першых гаспадароў замка не халіла грошай на яго дабудову, і ў 1568 г. ён перайшоў да Радзівілаў, тады замак быў завершаны ў стылі рэнесансу. У плане замак блізкі да квадрата з выступаючымі па вуглах вежамі. Пятая вежа мела ўязную браму з пад'ёмным мостам і каванай рашоткай, якая магла хутка спыніць ралтоўны напад ворага. Мірскі замак быў добра прыстасаваны для агнястрэльнай абароны. Яго муры мелі два рады байніц, а вежы выкарыстоўваліся для стральбы з цяжкіх гармат. Менавіта вежы выконвалі галоўную абарончую функцыю: яны былі разлічаны на прыцэльны агонь уздоўж муроў. Вежы заставаліся апошнімі асяродкамі абароны, калі ворагі прарываліся ў замак. Квадратная аснова кожнай вежы паступова пераходзіла ў васьміграннік. Такая форма была характэрна для замкавых вежаў перыяду росквіту беларускай готыкі. Архітэктурнае аздабленне фасадаў кожнай вежы спалучала розныя па форме і велічыні дэкаратыўныя нішы ,і замкавыя муры, па перыметры якіх праходзіў дэкаратыўны пояс з цэглы. У мастацкім афармленні Мірскага замка выкарыстаны такія прыёмы, як гатычная муроўка, падзел сцен разнастайнымі па форме атынкаванымі нішамі. Замак быў адміністрацыйным цэнтрам Мірскага графства, дзе знаходзіліся канцылярыя і турма. Мірскі замак у асноўным захаваўся да нашага часу, і зараз вядзецца рэстаўрацыя гэтага выдатнага помніка беларускага дойлідства. Акрамя мураваных замкаў удасканальваліся і перабудоўваліся драўляныя замкі ў Полацку, Берасці, Мінску, Гомелі, Мсціславе і іншых гарадах. Замкі, іншыя абарончыя збудаванні меліся амаль ва ўсіх гарадах. Вось чаму Беларусь сярэднявечча называюць краінай замкаў. Разам з замкамі другім пануючым архітэктурнакампазіцыйным цэнтрам гарадскіх пасяленняў былі гандлёвыя плошчы, дзе размяшчаліся будынкі магістратаў, купецкія лаўкі, крамы. Значнае месца ў архітэктуры адзначанага перыяду займала культавае дойлідства. Ні цэрквы, ні касцёлы XIV — першай паловы XV ст. на тэрыторыі Беларусі не захаваліся. Археалагічныя даследаванні Верхняй царквы ў Гародні, царквы ў Навагародку дазволілі меркаваць, што з гэтых пабудоў пачынаецца новы этап у беларускім культавым дойлідстве, якому ўласціва засваенне гатычных традыцый. У сувязі з пашырэннем каталіцызму пасля заключэння Крэўскай уніі на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў. Троіцкі касцёл у в.Ішкалдзь (Баранавіцкі рн) — адзіны помнік беларускага культавага дойлідства перыяду станаўлення гатычнай архітэктуры, які цалкам захаваўся. Ён быў створаны прыкладна ў 1471 — 1472 гг. Троіцкі касцёл — кампактная прамавугольная ў плане пабудова, накрытая высокім двухсхільным дахам. Вокны паўцыркульныя, праём увахода — стральчатае завяршэнне. Храм аздоблены сіметрычна размешчанымі плоскімі нішамі. У XV ст. у гатычным стылі былі створаны касцёлы ў в.Уселюб (Навагрудскі рн) і ў Іўі, якія захаваліся да нашых дзён, але ў выніку шматлікіх перабудоў амаль страцілі свой першапачатковы выгляд. У культавай архітэктуры канца XV — першай паловы XVI ст. з'яўляецца новы тып пабудоў — інкастэляваныя храмы, прыстаса ваныя да абароны. У гэты перыяд пашыраліся міжусобныя сутычкі паміж феадаламі, і тады мураваныя храмы станавіліся сховішчамі для сельскіх жыхароў. Пісьмовыя крыніцы паведамляюць, што ў розных мясцінах Беларусі існавалі інкастэляваныя храмы. Пад абарончы храм была перабудавана і Полацкая Сафія. Усім храмам падобнага тыпу былі ўласцівы кампактнасць аб'ёму, абарончыя вежы з байніцамі, высокі дах і выразны падзел унутранай прасторы на фартыфікацыйную і культавую часткі. На Беларусі да нашых дзён захаваліся два абарончыя храмы: Сынковіцкая царквакрэпасць і Мураванкаўская (Маламажэйкаўская) царква. Сынковіцкая царквакрэпасць у в.Сынковічы (Зэльвенскі рн) — помнік дойлідства канца XV пачатку XVI ст. Храм у плане з'яўляецца перакошаным прамавугольнікам з чатырма баявымі вежамі па вуглах. Сцены царквы ўзведзены ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы. Яна пакрыта высокім двухсхільным дахам з вострымі тарцовымі шчытамі. Шчыт на галоўным фасадзе аздоблены рознымі па форме плоскімі атынкаванымі нішамі. Храм быў добра прыстасаваны да абароны. Яго вежы мелі байніцы рознай формы, а таксама вінтавыя ўсходы, якія вялі да баявой галерэі, размешчанай на завяршэнні сцен. Архітэктура Сынковіцкай царквы вылучаецца выразнымі стылявымі адзнакамі готыкі. Помнік мае знач ную мастацкую і гістарычную каштоўнасць і ахоўваецца дзяржавай. Не менш цікавым збудаваннем абарончага тыпу з'яўляецца Мураванкаўская царквакрэпасць (Шчучынскі рн), якая ў навуковай літаратуры набыла яшчэ адну назву — Маламажэйкаўская. Яна была пабудавана ў першай палове XVI ст. Да нашага часу царква не захавалася цалкам у першапачатковым выглядзе, таму што яе не раз разбуралі і перабудоўвалі. Моцна пашкоджаная ў час рускапольскай вайны 1654 —1667 гг. і Паўночнай вайны, у XIX ст. яна двойчы рамантавалася. Мураванкаўская царква ўяўляе сабой амаль квадратную ў плане пабудову з чатьфма цыліндрычнымі вежамі па вуглах. У адрозненне ад Сынковіцкай царквы, яе вежы як бы ўцягнуты ў вуглы, што на дае кампактнасць пабудове. Храм таксама мае шмат банніц, прыстасаваных для ручной агнястрэльнай зброі. Але трэба адзначыць, што ўвогуле інкастэляваныя храмы не маглі процістаяць значнаму войску: тут можна было арганізаваць адпор толькі невялікім атрадам, якія спусташалі край. Мураванкаўская царква з'яўлялася не толькі абарончым збудаваннем, але і выдатна аздобленым храмам. У аснову дэкору яе фасадаў было пакладзена чаргаванне ніш розных абрысаў і велічыні. Пабеленыя нішы выразна кантраставалі з чырвоным фонам цаглянай муроўкі. Дойліды, якія стваралі Мураванкаўскую царкву, адышлі ад суровага ўзору Сынковіцкай царквы і пабудавалі больш аздоблены храм, дзе нават часткі абарончага прызначэння адначасова выконвалі і дэкаратыўную функцыю. На тэрыторыі Падляшша знаходзілася Супрасльская царквакрэпасць. Пабудаваная ў якасці абарончага храма, яна з'яўлялася найбольш складаным і арыгінальным узорам царкоўнай готыкі ВКЛ. Храм быў створаны ў 1505 — 1511 гг. на сродкі маршалка Вялікага княства Літоўскага Аляксандра Хадкевіча. У адрозненне ад Сынковіцкай і Мураванкаўскай цэркваў, Супрасльскі храм меў пятую вежу, якая была размешчана ў цэнтры асноўнага аб'ёму і дамінавала над астатнімі чатырма. У інтэр'еры помніка значную ролю адыгрываюць фрэскі, выкананыя ў сярэдзіне XVI ст. групай жывапісцаў, пад кіраўніцтвам сербскага майстра Нектарыя. У XVI ст. царква ўваходзіла ў комплекс манастыра, дзе складаліся летапісы, свецкія і рэлігійныя творы, у тым ліку Супрасльскі зборнік 1519 г., які змяшчаў самы поўны спіс Беларускалітоўскага летапісу 1446 г. У 1944 г. царква была разбурана і захавалася часткова. Зараз яна аднаўляецца. Барысаглебская царква ў Новагародку была пабудавана ў 1519 г. на сродкі гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага. Для будаўніцтва выкарыстана цэгла, а таксама падмурак храма XII ст. з валуноў і блокаў вапняку. У XVII ст. да заходняй часткі царквы была зроблена прыбудова дзвюх вежаў з байніцамі, што сведчыць аб прыстасаванні яе да абароны. Маляўнічы выгляд царкве надавала падлога з квадратных, шасцігранных, ромбападобных зялёных паліваных плітак, а таксама дах з зялёнай і карычневай паліванай дахоўкі. Царква ўяўляла сабой трохнефавую двухвежавую пабудову, план асноўнага аб'ёму якой меў прамавугольную форму. 3 усходу яна заканчвалася шматграннай апсідай, з захаду да царквы прымыкаў прытвор. У яе архітэктуры выразна вылучаліся гатычныя рысы зорчатыя скляпенні, падпружныя аркі і вокны спічастай формы, контрфорсы. СпасаПраабражэнская царква ў Заслаўі была пабудавана ў сярэдзіне XVI ст. па загаду віленскага ваяводы Івана Глебавіча. Гэта аднанефавая прамавугольная ў плане безапсідная пабудова. Да галоўнага фасада прымыкае пяціярусная вежа. Унутры і звонку сцены царквы ўпрыгожаны пілястрамі. Вуглы храма дэкарыраваны рустам, а сцены завяршаюцца атыкам, што надае параўнальна невялікіх памераў пабудове манументальны выгляд. У XV — першай палове XVI ст. былі ўзведзены фарны касцёл у Новагародку, Троіцкі касцёл у Клецку, касцёл Святога Духа ў Гродне, Мікалаеўскі касцёл у в.Геранёны (Іўеўскі рн), касцёл Святога Міхаіла ў в.Гнезца (Ваўкавыскі рн). У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII першай паловы XVI ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура. Творы манументальнага жывапісу гэтага перыяду амаль не захаваліся. Але з пісьмовых крыніц вядома, што многія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі. Беларускія мастакі прымалі ўдзел у роспісе Благавешчанскай царквы Супрасльскага манастыра. Да нашых дзён фрэскі дайшлі толькі ў фрагментах. Сярод іншых відаў жывапісу найболып актыўна развіваўся іканапіс. Лепшыя яго творы вылучаюцца жыццёвай праўдай і цікавасцю да чалавечых пачуццяў. Абразы пісаліся пераважна на дошках тэмпернымі фарбамі або алеем і ўпрыгожваліся пры дапамозе пластычных сродкаў: разьбы і лепкі, накладных элементаў і разьбяных ліштваў, што надавала творам падкрэсленую дэка ратыўнасць. Абразы захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Характэрнымі з'яўляліся абразы "Маці боская Замілаванне" (канец XIV пачатак XV ст.), "Маці боская Іерусалімская" (першая палова XV ст.), "Маці боская Смаленская" (мяжа XV XVI стст.) і інш. 3 пачатку XVI ст. пад уплывам рэнесансных павеваў у іканапісных творах персанажы ўсё часцей надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, у сюжэце з'яўляюцца элементы бытавога, этнаграфічнага характару. У стылі Адраджэння выкананы абраз "Пакланенне вешчуноў" (каля 1514) з в.Дрысвяты, што на Віцебшчыне. 3 распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. Сярод манументальных роспісаў захаваліся выявы партрэта Ягайлы ў касцёле ў Сандаміры (Польшча). У Трокскім замку знаходзіцца шэраг фрэсак, прысвечаных Вітаўту. У XV ст. партрэт ужо перастае належаць да твораў манументальнага жывапісу і паступова набывае самастойнае значэнне. Шырокае распаўсюджанне партрэта прыходзіцца на XVI ст. Беларускія магнаты пачынаюць збіраць творы заходнееўрапейскіх мастакоў. У Вільню запрашаліся вядомыя майстры, якія пісалі партрэты членаў сям'і вялікага князя, духоўных і свецкіх феадалаў. Свае зборы карцін мелі не толькі магнаты, але і буйная шляхта, багатыя мяшчане. У маёнтках амаль усіх буйных феадалаў Беларусі былі шырока прад стаўлены т. зв. галерэі продкаў. Пераважна ў гравюрах захаваліся галерэі Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў і іншых магнатаў. На Беларусі развіваўся і такі від жывапісу, як кніжная мініяцюра — малюнак на старонках рукапісаў невялікага памеру і тонкай тэхнікі выканання. Асаблівы яе росквіт назіраецца ў XIV XVI стст. Адным з буйнейшых цэнтраў пісьменнасці быў Супрасльскі манастыр, дзе існавалі майстэрня для аздаблення і перапіскі кніг, пераплётная, бібліятэка. Найбольш ранні помнік беларуская рукапіснай кнігі — Лаўрышаўскае евангелле, створанае ў пачатку XIV ст. Яго мініяцюры з выявамі евангелістаў вызначаюцца рэалістычнымі рысамі. Мініяцюра была папярэдніцай графікі, якая ўключае ў сябе ўсе разнавіднасці малюнка, а таксама яго адбіткі метадамі гравюры, літаграфіі. Асаблівасць гравюр скарынінскіх выданняў выяўляецца ў іх аб'ёмнасці, верагоднасці ўспрымання, наяўнасці перспектывы. Вялікае мастацкае значэнне мае гравюрны партрэт Ф.Скарыны адзін з самых ранніх партрэтаў друкароў наогул. Побач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на Беларусі развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі цэрквы, касцёлы, палацы феадалаў. У беларускай пластыцы адзначанага перыяду вылучалася паліхромная драўляная скульптура, якая характарызавалася цеснай узаемасувяззю з архітэктурнымі формамі. Скульптурныя творы звычайна ўваходзілі ў склад створкавых алтароў — своеасаблівых скульптурнажывалісных комплексаў. Пад уплывам познегатычнага мастацтва былі створаны скульптура "Св. Гжэгаш", выявы святых Ганны і Іакіма. Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў скульптурах "Кацярына Александрыйская", "Лізавета Венгерская". У рамках дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII першай палове XVI ст. развіваліся размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі. Беларускія майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі металічныя ўпрыгажэнні і посуд. Развівалася і касцярэзная вытвор часць: вырабляліся накладкі калчанаў, дэталі арбалетаў, грабяні, гузікі, фігуркі шахмат, невялікія абразкі. Беларускія рамеснікі таксама стваралі розныя рэчы з каменя: надмагільныя крыжы, надмагіллі ў выглядзе бюстаў, статуй, рэльефаў. Разнавіднасцю дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва з'яўляўся выраб кафлі. На Беларусь яна трапіла з Заходняй Еўропы ў пачатку XIV ст. і скарыстоўвалася пры пабудове печаў, для абліцоўкі сцен у манументальных збудаваннях. На мяжы XV XVI стст. пры вырабе кафлі ўжо ўжываюць паліву. Кафельныя печы выконваюць мастацкадэкаратыўныя функцыі ў інтэр'еры памяшканняў. Пад уздзеяннем адной са шматлікіх плыняў італьянскага Адраджэння, што дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст., беларускія кафелыпчыкі авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай паліхромнай кафлі. Тады з'явілася сюжэтная кафля з алегарычнымі або міфалагічнымі сцэнамі, "партрэтная" кафля з жаночымі або мужчынскімі выявамі, кафля з раслінным арнаментам. Акрамя паліванай кафлі і посуду беларускія майстры выраблялі паліваную дахоўку і пліткі для падлогі. Такім чынам, другая палова XIII першая палова XVI ст. яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансавагуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Контакты. НАРУШЕНИИ АВТОРСКОГО ПРАВА И СМЕЖНЫХ ПРАВ Другие новости по теме:
Фарміраванне беларускай нацыіБеларускі нацыянальны рух
(0)
|
|