История Беларуси, Гісторыя Беларусі, History of Belarus, История Белоруссии
   
 
 
ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. СТАНАЎЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў IX-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛIТОЎСКАЕ I РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII- першая палова XVI ст.)

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІV-ХVІ ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795)

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI -XVIII ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ IMПЕРЫІ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст

БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПIТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНАДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ-ПАЧАТКУ ХХст






Краткая история Белоруссии
Важнейшие даты истории Беларуси

Вы можете зарегистрировавшись на сайте в разделе "Добавить Новость" добавить на сайт любые материалы качающиеся истории Беларуси и они будут размещены на главной странице сайта после проверки.

 
 
 
 
 
 
Фарміраванне беларускай нацыі
 
Нацыя (ад лац. паіііо — племя, народ) — гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Рашаючую ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрываюць капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Непасрэдна звязаны з эканамічным фактарам пры кансалідацыі нацый сацыяльны, палітычны,дэмаграфічны.
У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два
перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII — першую палову XIX ст. і з'яўляецца своеасаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з другой паловы XIX ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.
Агульнасць эканамічнага жыцця. Пралетарыят і буржуазія. Адной з асноўных прыкмет нацыі з'яўляецца агульнасць эканамічнага жыцця насельніцтва адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Развіццём капіталізму забяспечваецца больш высокі ўзровень гэтай агульнасці ў параўнанні з феадалізмам. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі. Прамысловасць атрымала неабходную рабочую сілу з ліку абеззямеленых і пралетарызаваных сялян, а таксама рынак збыту прадукцыі, які пашыраўся ў ходзе разбурэння натуральнай і паўнатуральнай
памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі.
Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі прывяло да змен у яе структуры. У сельскагаспадарчай вытворчасці пераважнае значэнне набылі малочная жывёлагадоўля і вырошчванне тэхнічных
культур, што садзейнічала яе арыентацыі на ўнутраны і знешні рынак. У структуры прамысловасці асноўнае месца займалі галіны, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну (вінакурэнне, дрэваапрацоўка, сілікатнацагельная і гарбарнаабутковая вытворчасці). Павелічэнню аб'ёму эканамічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спрыяла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін. Кансалідацыі беларускай нацыі садзейнічалі таксама рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва. Губернскія цэнтры Беларусі і іншыя яе буйныя гарады паступова станавіліся цэнтрамі лакальных мясцовых рынкаў, цесна звязаных паміж сабой і з агульнарасійскім рынкам.
На аснове зрухаў у станаўленні капіталістычнай рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне класаў саслоўяў феадальнага грамадства дваранпамешчыкаў, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства — пралетарыяту і буржуазіі. Сацыяльнай базай для фарміравання пралетарыяту з'яўляліся сялянская бедната, якой на Беларусі ў канцы XIX ст. налічвалася 2,8 млн чалавек, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта. На рубяжы XIX XX стст. у прамысловасці Беларусі працавала 237 тыс. рабочых, на чыгунцы каля 25 тыс., у іншых сферах гаспадаркі (рачны і гужавы транспарт, будаўніцтва, гандаль, сельская і лясная гаспадарка і г.д.) каля 200 тыс., усяго колькасць наёмных рабочых перавышала 460 тыс. чалавек. Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.
Гандлёвапрамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Паводле перапісу насельніцтва 1897 г., 84,5 % купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7 % — рускія і толькі 1,7 % былі беларусамі. Больш чым палова фабрык і заводаў (51 %) з'ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі.
Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробнай шляхты. Яна была нешматлікай (у канцы XIX ст. у беларускай вёсцы налічвалася толькі каля 50 тыс. заможных гаспадароў), асноўныя капіталы краю — прамысловы, зямельны, гандлёвы, банкаўскі — знаходзіліся не ў яе руках, а ва ўласнасці яўрэйскіх, польскіх і рускіх прамыслоўцаў, памешчыкаў і купцоў. Раскіданая па вясковай глухамані, расколатая паводле канфесійнай прыналежнасці (праваслаўныя і католікі), беларуская нацыянальная буржуазія не ўсведамляла сваёй ролі ў нацыянальнакультурным адраджэнні і абыякава, іншы раз варожа, ставілася да яго.
Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацьгі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.
Тэрыторыя, насельніцтва. У канцы XIX ст, паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай утварэння тэрытарыяльнай супольнасці нацыі з'яўляецца наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадольваюць эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў і сцягваюць іх у адно кампактнае цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Расійскай імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні;
Лідскі, Ашмянскі і паўднёвую частку Свянцянскага павета ў Віленскай губерні; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Полацкі паветы Віцебскай губерні; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі і Слонімскі паветы Гродзенскай губерні. Гэтыя межы ў асноўным адпавядаюць су
часным межам Беларусі.
Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная
і паўночназаходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальнавызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі дыялектную аснову беларускай літаратурнай мовы.
Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш замаруджана, яе насельніцтва было менш устойлівым перад пашырэннем там расійскага ўплыву.
Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі 5 заходніх губерняў пражывала 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і літоўскае насельніцтва канцэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах Гродзенскай і Віленскай губерняў, рускае і латышскае у паўночных паветах Віцебскай губерні, украінскае — у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Сярод гараджан 5 заходніх губерняў яўрэі складалі 53,5 %, а ва ўсім насельніцтве — 13,8 %.
Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля тых беларусаўгараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5 %. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, зыходзячы з таго, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусыкатолікі — палякі. Пасля скасавання ў 1839 г. Брэсцкай уніі і далучэння уніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў сталі значнай боль
шасцю (у 1897 г. 81,2 %).
Развіццё капіталістычных рыначных адносін прывяло да хуткага росту насельніцтва, найболып інтэнсіўнага за ўсю гісторыю Беларусі.
За 40 паслярэформенных гадоў колькасць яе жыхароў падвоілася. У пачатку XX ст. прырост насельніцтва некалькі паменшыўся. Гэта было звязана з развіццём міграцыйных працэсаў у выніку класавай дыферэнцыяцыі і аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі. Папершае, меліся сезонныя перамяшчэнні збяднелых сялян у пошуках заробку на сплаве лесу, будаўніцтве чыгунак і шашэйных дарог, заводах, фабрыках, рудніках, шахтах і г.д. У 90х гадах XIX ст. сялянадыходнікаў на Беларусі налічвалася да 300 тыс. чалавек штогод. Яны накіроўваліся ў розныя раёны Беларусі, а таксама на прадпрыемствы цэнтральнапрамысловага раёна Расіі, шахты і руднікі Данбаса, порты Рыгі і Адэсы. Падругое, сяляне перамяшчаліся за межы Беларусі: у Прыуралле, Сібір, на Далёкі Усхрд, перасяляліся беларусы ў ЗША, Канаду і іншыя замежныя краіны, што было абумоўлена попытам на танную рабочую сілу на Еўрапейскім і Амерыканскім кантынентах. На рубяжы XIX XX стст. пачауся працэс фарміравання беларускай дыяспары за межамн сваёй радзімы. Трэці накірунак міграцыйных працэсаў быў звязаны з перасяленнямі сялян у гарады. У канцы 90х гадоў выхадцы з сельскай мясцовасці складалі амаль 1/5 усіх гараджан Беларусі. Аднак працэс урбанізацыі на Беларусі быў даволі абмежаваны, таму перасяленцы часта накіроўваліся ў гарады Прыбалтыкі, Украіны, Расіі.
Развіццё нацыянальнай мовы. У другой палове ХІХпачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, адбываліся змены ў слоўнікавым запасе мовы. З'яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў рускай мовы адчуваўся ў фанетычным складзе паўночнаўсходніх беларускіх гаворак.
На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Яна не магла развівацца на базе старабеларускай мовы, якая з XVIII ст. фактычна стала мёртвай. Таму ў нрвых гістарычных абставінах крыніцай развіцця беларускай літаратурнай мовы з'явілася вусная паэтычная народная творчасць. Беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі.
Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. У ёй пераважала бытавая лексіка, слаба была прадстаўлена вытворчая, юрыдычная, адміністрацыйнаканцылярская тэрміналогія. Істотнай перашкодай развіццю беларускай пісьмовай мовы з'яўлялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі. Але паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы, правапісных і граматычных норм, узбагачэння лексікі беларускай літаратурнай мовы.
Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы адбывалася павольна, што тлумачыцца цяжкасцямі ў друкаванні і распаўсюджанні бела
рускамоўных твораў. Гэты працэс не завяршыўся да пачатку рэвалюцыі 1905 1907 гг.
Матэрыяльная і духоўная культура. У матэрыяльнай культуры беларусаў побач з традыцыйнымі элементамі ўзнікалі і новыя з'явы. У земляробстве асноўнае месца займалі збожжавыя культуры, лён, бульба. У жывёлагадоўлі пераважала вырошчванне буйной рагатай жывёлы, свіна, коне, авечкагадоўля. Займаліся беларусы і хатнімі промысламі, забяспечваючы сябе паўсядзённымі прадметамі ўжытку.
У перыяд фарміравання беларускай нацыі нязначна, але змяняліся сельскагаспадарчы інвентар, традыцыйная планіроўка сялянскага двара, народнае адзенне і харчаванне. 3 часам шматлікія традыцыйныя прылады працы і прадметы дамашняга вырабу замяніліся прадметамі стандартнай прамысловай вытворчасці. З'явіліся фабрычныя плугі, мэбля, посуд, тканіны, аднак імі карысталіся пераважна заможныя пласты насельніцтва.
У сувязі са слабым развіццём прафесійнага мастацтва галоўную сферу духоўнай культуры беларускай нацыі перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Працягвалі існаваць такія віды фальклору, як абрадавая паэзія каляндарнавытворчага і сямейнаабрадавага цыклаў, апавядальны жанр, лірычная паэзія. Паступова трацілі сваё былое значэнне быліны, балады, рознага роду замовы і магічныя дзеянні. фальклор адлюстроўваў і становішча ў грамадстве, надаючы сацыяльную вастрыню прыпеўкам, песням, казкам і апавяданням. Узнікаў т. зв. рабочы рэвалюцыйны фальклор. Развівалася народнае тэатральнае мастап.тва, захоўваючы традыцыі батлей^кі народнага лялечнага тэатра. Працоўная дзейнасць народа знайшла сваё адлюстраванне ў танцах "Лянок", "Бульба", "Бычок", "Крыжачок" і інш. У тэатралізаваных прадстаўленнях і на абрадавых святах народныя музыкі на дудках, свірэлях, дудах, гуслях, цымбалах, скрыпках, бубнах выконвалі шматлікія песні і прыпеўкі.
Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўнапрыкладным мастацтве. Памастацку аздобленыя рэчы з глыбокай даўніны шырока ўкараніліся ў побыт народа. Мелі распаўсюджанне ўзорыстае ткацтва, вышыўка, вязанне, пляценне з лазы, саломкі і карэнняў. Своеасаблівай рысай беларускіх тканін было выкарыстанне ў арнаменце пераважна геаметрычных форм — чатырохвугольніка, ромба, квадрата і іх частак. Выдатныя ўзоры беларускага мастацкага ткацтва ўяўлялі паясы. У афармленні жылых памяшканняў таксама выкарыстоўвалася мастацкае аздабленне: набылі распаўсюджанне разьбяныя і размаляваныя ліштвы, фрызы, франтоны, канькі.
Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. 3 другой паловы XIX ст. усё болып актыўна ўжываюцца назва "Беларусь" і этнонім "беларусы". Паводле
перапісу 1897 г., беларускую мову роднай лічыла 74 % насельніцтва Беларусі. Этнонім "беларусы" паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу "літвіны", "чарнарусы". Аднак ён не меў яшчэ агульнаэтнічнага зместу. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі), жыхары некаторых частак Беларусі называлі сябе тутэйшымі.
Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX пачатку XX ст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. Працы І.І.Насовіча, М.А.Дзмітрыева, Ю.Ф.Крачкоўскага, А.М.Семянтоўскага, М.Я.Нікіфароўскага, Я.Ф.Карскага, Е.Р.Раманава і іншых аўтараў аб'ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В.Ластоўскага, асабліва яго "Кароткая гісторыя Беларусі", дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаецца як суб'ект гістарычнага працэсу.
Такім чынам, у другой палове XIX пачатку XX ст. працягваўся і ў асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвалі слабасць нацыянальнай буржуазіі, беднасць і непісьменнасць болыпасці беларусаў, рэлігійны раскол і антыбеларуская накіраванасць праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла, школы, друку, дзяржаўных устаноў, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і ўсіх беларусаў лічылі альбо рускімі, альбо палякамі. У працэсе фарміравання беларускай нацыі складванне нацыянальнай літаратурнай мовы цалкам не завяршылася. Нягледзячы на некаторы рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, і гэты працэс таксама поўнасцю не завяршыўся. Развіццё беларускай нацыі працягвалася ў наступныя дзесяцігоддзі XX ст.


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.


Контакты. НАРУШЕНИИ АВТОРСКОГО ПРАВА И СМЕЖНЫХ ПРАВ
Другие новости по теме:

  • Фарміраванне беларускай народнасці
  • История Беларуси. Гісторыя Беларусі


  • (0)  
     
     
     
    || Просмотров: 2708

    Информация
     
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.

     
     


     
     
     



     
     
    Главная страница
    Дневник. Записки
    «    Май 2012    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     

     
     
     
     
     
     


    Русский хостинг php mysql