История Беларуси, Гісторыя Беларусі, History of Belarus, История Белоруссии
   
 
 
ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. СТАНАЎЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў IX-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛIТОЎСКАЕ I РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII- першая палова XVI ст.)

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІV-ХVІ ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795)

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI -XVIII ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ IMПЕРЫІ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст

БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПIТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНАДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ-ПАЧАТКУ ХХст






Краткая история Белоруссии
Важнейшие даты истории Беларуси

Вы можете зарегистрировавшись на сайте в разделе "Добавить Новость" добавить на сайт любые материалы качающиеся истории Беларуси и они будут размещены на главной странице сайта после проверки.

 
 
 
 
 
 
Развіццё адукацыі, навукі, друку
 
Агульнаадукацыйная школа. Школьныя рэформы 60 — 80 гадоў. Змены ў сістэме школьнай адукацыі ў пачатку XX ст. Патрэбы капіталістычнага развіцця, узмацненне грамадскапалітычнага руху вымусілі царызм правесці школьную рэформу, якая садзейнічала пашырэнню сеткі пачатковых школ і адмяняла саслоўныя абмежаванні для паступаючых у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Палажэннем аб пачатковых народных вучылішчах 1864 г. было дазволена грамадскім установам і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы "для ўмацавання ў народзе рэлігійных і маральных паняццяў і распаўсюджвання першапачатковых карысных ведаў". У гэтых школах дзяцей вучылі пісьму і чатыром дзеянням арыфметыкі, вялікая ўвасанадавалася закону божаму і царкоўным спевам. У ня
дзельныя і святочныя дні вучні былі абавязаны ўсёй школай хадзіць у царкву. Для ўзмацнення адміністрацыйнага і педагагічнага кантролю ў 1869 г. уводзілася пасада інспектара народных вучылішч, а ў 1874 г. — дырэктара народных вучылішч.

Статут гімназій і прагімназій (няпоўная гімназія ў складзе 4, 5 і 6х класаў) 1864 г. уводзіў усесаслоўны прынцып, аднак высокая плата за навучанне фактычна закрывала доступ да сярэдняй адукацыі прадстаўнікам шырокіх колаў насельніцтва. Мужчынскія гімназіі дзяліліся на класічныя і рэальныя. Выпускнікі класічных гімназій маглі паступаць ва універсітэт без экзаменаў, а выпускнікі рэальных гімназій — па конкурсе ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. У 1871 г. быў зацверджаны новы статут гімназій, які прадугледжваў адкрыццё толькі класічных гімназій. Тэрмін навучання ў іх павялічваўся з 7 да 8 гадоў. Рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы, дзе тэрмін навучання скарачаўся з 7 да 6 гадоў. Права паступаць у тэхнічныя вышэйшыя навучальныя ўстановы мелі толькі тыя, хто скончыў сёмы (дадатковы) клас вучылішча. Паранейшаму існавалі сярэднія навучальныя ўстановы царкоўнага ведамства духоўныя семінарыі.
У ходзе рэформы навучальныя ўстановы розных ведамстваў перайшлі ў большасці сваёй у падпарадкаванне Міністэрству народнай асветы. У вёсках былі ліквідаваны школы Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, удзельных кантор, школы памешчыкаў, праваслаўнага і каталіцкага духавенства. Былі закрыты дваранскія павятовыя вучылішчы, якія існавалі ў заходніх губернях. Пачатковымі школамі ў вёсцы сталі народныя вучылішчы. Па палажэнні 1872 г. ствараліся гарадскія вучылішчы, выпускнікі якіх не маглі паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія адна і двухкласныя школы дарэформеннага тыпу, а таксама двух, трох і чатырохкласныя мужчынскія і жаночыя вучылішчы царкоўнага ведамства.
Разам з тым ажыццяўленне школьнай рэформы на Беларусі супала з правядзеннем жорсткага курсу ў палітыцы царызму пасля падаўлення паўстання 1863 1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты ГорыГорацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Былі ліквідаваны польскія школы і амаль усе прыватныя вучылішчы як "рассаднікі паланізацыі". У школах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам і настаўнікам загадана было клапаціцца аб тым, каб у сценах навучальных устаноў гутарковай мовай была руская.
Нягледзячы на жорсткі курс палітьца расійскага ўрада ў галіне асветы, а таксама матэрыяльныя цяжкасці (адна школа прыходзілася на 8 —10 вёсак, большая частка школ размяшчалася ў непрыстасаваных для заняткаў сялянскіх хатах, парт на ўсіх вучняў не хапала, вучэбных дапаможнікаў было мала, сшыткаў вучні сельскіх школ не
мелі і г. д.), цяга беларускага насельніцтва да навучання дзяцей у школе была велізарная. Як сведчаць гістарычныя дакументы, многія школы ў Беларусі поўнасцю знаходзіліся на ўтрыманні сялян. На сродкі сялян аддаленых вёсак пры школах ствараліся і ўтрымліваліся вучнёўскія інтэрнаты. Шырока практыкаваўся збор сельскай грамадой грашовых сродкаў і збожжа на будаўніцтва і ўтрыманне дзяржауных народных вучылішч. Адкрываліся хатнія "школкі". Сяляне наймалі на некалькі дамоў пісьменнага хлопца "дарэктара", які вучыў дзяцей у сялянскіх хатах па чарзе. У Беларусі, дзе не было земскіх школ, матэрыяльная падтрымка насельніцтвам школьнай справы з'яўлялася сведчаннем яго цягі да адукацыі, святла і ведаў.
3 1881 г. у Расіі наступіў перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі, якая адмоўна паўплывала на сістэму адукацыі. У адпаведнасці з палажэннем 1884 г. аб царкоўналрыходскіх школах пачаўся наступ на народныя вучылішчы, многія з якіх былі закрыты. Замест народных вучылішч ствараліся царкоўнапрыходскія школы і школы граматы, падначаленыя мясцоваму праваслаўнаму духавенству. У 1881 1899 гг. колькасць народных вучылішч у Беларусі скарацілася з 1198 да 999, адначасова было адкрыта 5814 царкоўнапрыходскіх школ і школ граматы.
Былі прыняты меры для абмежавання доступу ў сярэднюю школу выхадцам з ніжэйшых саслоўяў. Летам 1887 г. выдадзены цыркуляр,
які ў асяроддзі прагрэсіўнай грамадскасці атрымаў назву цыркуляра "аб кухарчыных дзецях". Ажыццяўленне цыркуляра, па задумцы аўтараў, павінна было вызваліць гімназіі і прагімназіі ад паступлення ў іх дзяцей фурманаў, лакеяў, павароў, прачак, дробных гандляроў і да іх падобных людзей, "детей конх, за нсключеннем разве одаренных необыкновеннымн способностямн, вовсе не следует выводнть нз среды, к коей онн прннадлежат". 3 гэтай мэтай была значна павышана плата за навучанне.
Пад уплывам эканамічнага развіцця краіны павялічваліся колькасць школ, якія забяспечвалі пачатковыя веды, і кантынгент вучняў. Калі ў 1881 г. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 1198 сельскіх народных школ і іх аддзяленняў з 49 161 навучэнцам, дык у 1899 г. у 6813 народных вучылішчах, царкоўнапрыходскіх школах і школах граматы ўжо было 216 127 навучэнцаў.
Сярэднія навучальныя ўстановы знаходзіліся ў буйных гарадах Беларусі, у іх вучыліся пераважна дзеці прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў. У 1868 г. на тэрыторыі Беларусі працавалі 6 мужчынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 прагімназіі, 4 духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус. У іх налічвалася 3265 навучэнцаў. 3 усіх сярэдніх навучальных устаноў толькі мужчынскія класічныя і рэальныя гімназіі давалі права паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Астатнія навучальныя ўстановы такіх правоў не давалі, іх выпускнікі займалі службовыя пасады. Напрыклад, выпускніцы жаночых гімназій звычайна атрымлівалі пасады настаўніц у народных вучылішчах, а тыя, што найболып паспяхова скончылі гімназію, званне хатняй настаўніцы.
У 70я гады былі адкрыты рэальныя вучылішчы ў Пінску і Мінску, у 1885 г. у Магілёве. У 1898 г. колькасць сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі павялічылася да 20, у іх навучалася каля 5000 чалавек.
Аднак, нягледзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноў і рост кантынгенту навучэнцаў, узровень адукацыі заставаўся яшчэ нізкім. Паводле перапісу 1897 г., агульны лік пісьменных у Беларусі складаў толькі 25, 7 %.
На пачатку XX ст. у сістэме школьнай адукацыі Беларусі адбыліся новыя змены. Памяншалася колькасць школ царкоўнага ведамства:
замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. У пачатковых школах у 1911 г. вучылася толькі 18, 4 % дзяцей школьнага ўзросту. Гарадскія вучылішчы былі пераўтвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы — чатырохкласныя агульнаадукацыйныя школы павышанага тыпу. Павялічвалася колькасць сярэдніх навучальных устаноў (поўных і няпоўных): у 1914 г. іх налічвалася 88 (33 дзяржаўныя і 55 прыватных) з 31, 5 тыс. навучэнцаў.
Прафесійная адукацыя. Развіццё кашталістычных адносін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і на транспарце выклікала па
трэбу ў кваліфікаванай рабочай сіле. Таму менавіта ў другой палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі, як і ў цэлым па Расійскай імперыі, наглядалася ўзнікненне і колькасны рост прафесійнатэхнічных навучальных устаноў. Структура і асаблівасці прафесійнай школы на Беларусі былі абумоўлены шэрагам фактараў: пабудовай агульнарасійскай сістэмы прафесійнай адукацыі, накіраванасцю мясцовай вытворчасці, нацыянальным складам насельніцтва беларускіх губерняў.
Расійская сістэма прафесійнай адукацыі мела тры асноўныя ступені:
вышэйшую, сярэднюю і ніжэйшую. Вышэйшая тэхнічная адукацыя давалася ў палітэхнікумах і тэхналагічных інстытутах і мела на мэце падрыхтоўку інжынераў. Сярэднія тэхнічныя вучылішчы рыхтавалі тэхнікаў, ніжэйшыя прафесійныя навучальныя ўстановы высокакваліфікаваных рабочых.
Узнікненне сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіцца да 60х гадоў XIX ст. Яны належалі розным ведамствам, прыватным асобам і дзейнічалі на падставе спецыяльных статутаў. У 1888 г. былі апублікаваны Асноўныя палажэнні аб прамысловых вучылішчах, дзе выкладаліся прынцыпы арганізацыі спецыяльнай адукацыі і вызначалася яе месца ў агульнай сістэме народнай асветы Расійскай імперыі. У 1889 г. былі выпрацаваны статуты трох асноўных тыпаў прамысловых вучылішч: сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч і рамесных вучылішч. Да разраду ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіліся чыгуначныя вучылішчы, якія мелі на мэце падрыхтоўку машыністаў, памочнікаў машыністаў і іншы абслугоўваючы персанал для чыгунак. 3 1893 г. узнік новы тып прамысловатэхнічных навучальных устаноў — школа рамесных вучняў, а ў 1895 г. быў выпрацаваны тып ніжэйшай рамеснай школы.
У дарэвалюцыйнай Расіі існавала развітая сістэма сельскагаспадарчай адукацыі. Асабліва колькасны рост сельскагаспадарчых навучальных устаноў наглядаўся пасля адмены прыгоннага права. Сярэднія і ніжэйшыя сельскагаспадарчыя школы мелі на мэце падрыхтоўку абслугоўваючага персаналу для памешчыцкіх маёнткаў, інструктараў, настаўнікаў і сельскіх гаспадароў. Ніжэйшыя сельскагаспадарчыя школы падзяляліся на агульныя (давалі веды па вядзенні сельскай гаспадаркі ў цэлым) і спецыяльныя (выкладаліся прадметы, звязаныя з якойнебудзь адной спецыяльнасцю: садаводствам, пчалярствам, малочнай гаспадаркай і інш.).
Да агульнарасійскай сістэмы прафесійнай адукацыі адносіліся і камерцыйныя навучальныя ўстановы, якія давалі тэарэтычныя і практычныя веды, неабходныя для камерцыйнай дзейнасці. Існавалі наступныя тыпы камерцыйных навучальных устаноў: гандлёвыя класы, гандлёвыя школы, камерцыйныя вучылішчы, курсы камерцыйных ведаў.
Да прафесійных навучальных устаноў належалі медыцынскія вучылішчы, мастацкія класы, вячэрнія прафесійныя курсы, вучэбныя
майстэрні, жаночыя прафесійныя школы, музычныя вучылішчы. 3 1865 г. пачаў сваё існаванне і такі тып прафесійнай падрыхтоўкі, як рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйнай школе.
Гэтыя разнастайныя тыпы прафесійных школ падпарадкоўваліся розным дзяржаўным установам. Большасць з іх належала Міністэрству народнай асветы. Міністэрства земляробства кантралявала сельскагаспадарчыя і лясныя школы, Міністэрства фінансаў камерцыйныя, мастацкапрамысловыя навучальныя ўстановы, Міністэрства шляхоў зносін — тэхнічныя чыгуначныя вучылішчы, Міністэрства юстыцыі — землямерныя вучылішчы.
Усе адзначаныя тыпы прафесійных школ існавалі на тэрыторыі Беларусі. Адной з першых прафесійнатэхнічных навучальных устаноў было Горацкае рамеснае вучылішча, адчыненае ў 1872 г. на базе Горацкага механічнага завода. Асноўнымі спецыяльнасцямі былі слясарная і кавальская. Вучылішча рыхтавала таксама выкладчыкаў для ніжэйшых сельскагаспадарчых школ.
Болыпасць прамысловых прафесійных школ на Беларусі было адчынена ў канцы 80 пачатку 90х гадоў, што выклікана шырокім будаўніцтвам лесалільных і цагельных заводаў, запалкавых і фанерных фабрык. У 1890 г. пачало дзейнічаць Аляксандраўскае рамеснае вучылішча ў Гродне для падрыхтоўкі сталяроў, слесараў, кавалёў.
У сувязі з развіццём чыгуначнага транспарту ў 1878 г. адчынена Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішча. Тут рыхтавалі кавалёў, слесараў, сталяроў, токараў. Тэрмін навучання доўжыўся да 5 гадоў. Атрымаўшы кваліфікацыю, рабочыя накіроўваліся ў рамонтныя майстэрні ЛібаваРоменскай чыгункі.
Ніжэйшыя рамесныя школы працавалі ў Ракаве, Віцебску, Быхаве, Гарадку, Мазыры, Дрысе, Рэчыцы, Нягневічах (Навагрудскі павет), Крычаве, Лоўжы (Полацкі павет), Клімавічах. У 1896 г. пачала сваю работу школа рамесных вучняў у Мінску.
Характэрнай рысай прафесійнатэхнічнай адукацыі на тэрыторыі Беларусі з'яўлялася высокая ўдзельная вага яўрэйскіх прафесійных навучальных устаноў. Яўрэйскае насельніцтва ў "рысе аселасці" займалася рамёствамі, якія развіваліся тут традыцыйна. Неабходнасць прафесійнай падрыхтоўкі рамеснікаў была відавочнай, аднак яўрэйскія дзеці амаль не мелі магчымасці займацца ў агульных прафесійных школах, бо павінны былі выконваць пэўныя рэлігійныя прадпісанні і часта нават не ведалі рускай мовы.
Пытаннямі прафесійнай адукацыі сярод яўрэяў Беларусі займаліся аддзяленні агульнарасійскіх яўрэйскіх арганізацый: Яўрэйскага каланізацыйнага таварыства, Таварыства рамеснай працы і інш. Пры іх актыўнай падтрымцы былі адкрыты яўрэйскія вучылішчы ў Магілёве, Віцебску і Мінску, рамесныя аддзяленні пры яўрэйскіх вучылішчах у Бабруйску, Гродне, Пінску, дзе навучалі слясарнамеханічным і сталярным спецыяльнасцям на працягу 3—4 гадоў. Мэтай навучання была падрыхтоўка спецыялістаў для фабрычназа
водскай прамысловасці і буйной рамеснай вытворчасці. Існавалі жаночыя яўрэйскія прафесійныя школы.
Дынамічна развівалася на Беларусі сельскагаспадарчая адукацыя, што было звязана з паспяховым развіццём сельскай гаспадаркі і існаваннем попыту на прафесіяналаў у галіне земляробства, жывёлагадоўлі і па іншых сельскагаспадарчых спецыяльнасцях.
Працягвала сваю работу Горацкае земляробчае вучылішча, сярэдняя сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, адчыненая яшчэ ў 1840 г. Навучанне тут уключала агульнаадукацыйныя і спецыяльныя прадметы, а таксама шматлікія практычныя заняткі па батаніцы, метэаралогіі, геадэзіі, заалогіі, анатоміі, раслінаводству. Вучылішча мела сваю бібліятэку, вопытнае поле, батанічны сад, пасеку, жывёлагадоўчую ферму. Пры вучылішчы дзейнічалі землямернатаксатарскія класы, пераўтвораныя ў 1909 г. у сярэдняе землямернаагранамічнае вучылішча.
У 1878 г. была адчынена Мар'інагорская казённая сельскагаспадарчая школа. Яна адносілася да агульных ніжэйшых сельскагаспадарчых школ першага разраду. Пры школе мелася ферма ў памеры 150 дзесяцін зямлі. У жывёлагадоўчай гаспадарцы разводзілася племянная жывёла. Адной з мэт існавання школы, разам з падрыхтоўкай спецыялістаў, было распаўсюджванне сярод сялян перадавых метадаў вядзення сельскай гаспадаркі. За ўдзел у сельскагаспадарчай выставе, арганізаванай Мінскім сельскагаспадарчым таварыствам, Мар'інагорская школа была ўзнагароджана залатым медалём.
На Беларусі існаваў шэраг спецыяльных сельскагаспадарчых школ:
Зіноўеўская школа садовых рабочых (Магілёўскі павет), практычная школа скотнікаў у маёнтку Ляўкі (Горацкі павет), Ждановіцкая жаночая школа малочнай гаспадаркі (Чавускі павет), Бабруйская школа садаводства, агародніцтва і хмеляводства, Полацкая ніжэйшая лясная школа, Малалосвідская практычная школа садаводства (Гарадоцкі павет) і інш.
Сельскагаспадарчая адукацыя ажыццяўлялася і шляхам арганізацыі курсаў, класаў і лекцый для жадаючых набыць некаторыя звесткі па розных галінах сельскай гаспадаркі.
У дарэвалюцыйным Мінску працавалі наступныя камерцыйныя навучальныя ўстановы: Мінскае мужчынскае сямікласнае камерцыйнае вучылішча, прыватнае жаночае камерцыйнае вучылішча, прыватная мужчынская гандлёвая школа. Камерцыйныя вучылішчы дзейнічалі таксама ў Слуцку, БрэстЛітоўску, Віцебску, Магілёве, Гомелі.
На Беларусі былі распаўсюджаны жаночыя прафесійныя навучальныя ўстановы. Пераважалі школы кройкі і шыцця і рукадзельныя класы. Выпускніцы атрымлівалі атэстаты, што давалі права адчыняць прыватныя школы і курсы швейнага майстэрства.
Падрыхтоўка сярэдняга медыцынскага персаналу ажыццяўлялася ў ветэрынарнафельчарскіх і павівальных школах. 3 70х гадоў XIX ст.
існавалі Магілёўская, Віцебская, Гродзенская павівальныя школы, Магілёўская цэнтральная фельчарская школа. У пачатку XX ст. узніклі ветэрынарнафельчарская школа Мінскага губернскага земства, фельчарскаакушэрскія школы ў Віцебску і Мінску, павівальная школа ў Гомелі, прыватная зубаўрачэбная школа ў
Мінску.
У другой палове XIX ст. на Беларусі былі закладзены асновы педагагічнай адукацыі. У выніку правядзення школьных рэформ 60х гадоў павялічылася сетка пачатковых народных вучылішч, што выклікала патрэбу ў педагагічных кадрах. Для іх падрыхтоўкі створаны педагагічныя навучальныя ўстановы настаўніцкія семінарыі. Маладзечанская настаўніцкая семінарыя, першая на Беларусі і наогул у Расійскай імперыі, пачала сваю дзейнасць восенню 1864 г.
У 1872 г. была адкрыта Полацкая настаўніцкая семшарыя, у 1о'4г. Нясвіжская, у 1876 г. Свіслацкая семінарыі. На пачатку XX ст. адкрыты таксама Барысаўская, Бабруйская, Гомельская, Аршанская, Рагачоўская, Барунская, Мсціслаўская і Гарадоцкая настауніцкія
^Тйаблему падрыхтоўкі настаўнікаў павінна было вырашыць і стварэнне настаўніцкіх інстытутаў. Першы настаўніцкі шстытут на тэрыторыі Беларусі адкрыты ў 1910 г. у Віцебску. У 1913 г. пачаліся заняткі ў Магілёўскім, а ў 1914 г. у Мінскім настаўніцкіх шстытутах.
Агульнаадукацыйная падрыхтоўка выпускнікоу настауніцкіх інстытутаў была ніжэйшай, чым навучэнцаў гімназій і рэальных вучылішч. Таму настаўніцкія інстытуты не толькі не з яуляліся вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, але і не карысталіся правамі сярэдняй школы: іх выпускнікі не мелі права паступаць у вышэнгаыя
навучальныя ўстановы.
Для паскоранай падрыхтоўкі настаўнікау Мішстэрства народнан асветы стварала пры вышэйшых пачатковых вучылішчах двухгадовгія педагагічныя курсы. Настаўнікаў для царкоўнапрыходскіх школ рыхтавалі царкоўнанастаўніцкія і другакласныя настаўшцкія школы, духоўныя семінарыі і жаночыя епархіяльныя вучылішчы, вдто належалі духоўнаму ведамству.
Вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі не было. Афіцыйныя ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтвы грамадскасці аб адкрыцці на Беларусі універсітэта ці політэхнічнага інстытута.
Такім чынам, прафесійная адукацыя на тэрыторыі Беларусі развівалася хуткімі тэмпамі. Пераважалі ніжэйшыя прафесійныя школы, рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйных школах. Разнапрофільныя і разнатыпныя прафесійныя навучальныя ўстановы рыхтавалі кваліфікаваных спецыялістаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, медыцыны, асветы, што адпавядала патрэбам сацыяльнаэканамічнага і культурнага развіцця краіны.
Навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту і культуры яе насельніцтва. Пасля паўстання 1863 — 1864 гг. узрасла цікавасць прагрэсіўнай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Беларусі. Паранейшаму значны ўклад у вывучэнне краю ўносілі вядучыя навуковыя цэнтры Расіі — Акадэмія навук, Маскоўскі і Пецярбургскі універсітэты, у якіх працавалі вядомыя знаўцы культуры і побыту беларусаў А.А.Шахматаў, А.І.Сабалеўскі, М.А.Янчук.
У 60 — 70я гады XIX ст. вывучэнне Беларусі паступова стала справай мясцовай інтэлігенцыі, пачалі фарміравацца рэгіянальныя этнаграфічныя цэнтры. Адзін з такіх цэнтраў — ПаўночнаЗаходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства — існаваў у Вільні. Яно мела ў сваім складзе болып за 300 членаў. У асноўным гэта былі настаўнікі (187 чалавек). Яны ажыццяўлялі экспедыцыйную работу па
вывучэнні Беларусі і збіранні фальклорнаэтнаграфічных і археалагічных матэрыялаў. За час існавання аддзялення выйшлі з друку 4 кніжкі "Запнсок", у якіх апублікавана 12 прац, прысвечаных побыту, культуры і вуснапаэтычнай творчасці беларусаў.
У 1902 г. па ініцыятыве Е.Р.Раманава ў Магілёве створаны таварыства па вывучэнні Беларускага краю (у 1913 г. рэарганізавана ў Таварыства па вывучэнні Магілёўскай губерні) і Гісторыкаэтнаграфічны музей. У 1908 г. у Мінску быў арганізаваны царкоўны гістарычнаархеалагічны камітэт, які выдаваў працы пад назвай "Мннская старнна". У 1909 г. створана Віцебская архіўная камісія, дзейнасць якой была накіравана на вывучэнне і публікацыю старажытных актаў і дакументаў па гісторыі Віцебскага краю. Члены камісіі апублікавалі шэраг кніг. У сувязі са 100годдзем вайны 1812 г. камісія арганізавала збор сродкаў на помнік воінам, якія загінулі на віцебскай зямлі. Помнік быў пастаўлены ў Віцебску на беразе Заходняй Дзвіны.
Заснаванае ў 1912 г. у Мінску Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі вывучала Мінскую губерню,
праводзіла даследаванні рэк на Палессі.
Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў настаўнік
І.І.Насовіч; У 1852 1869 гг. ён надрукаваў некалькі зборнікаў беларускіх прымавак і загадак, а ў 1873 г. сабраныя ім "Беларускія песні". Асноўная праца І.І.Насовіча, якой ён аддаў 16 гадоў, "Словарь белорусского наречня", выдадзены ў 1870 г. у СанктПецярбургу.
Выдатным даследчыкам беларускай этнаграфіі і фальклору з'яўляўся настаўнік народных школ Віцебска М.Я.Нікіфароўскі. Першай яго працай былі "Нарысы Віцебскай Беларусі", якія давалі характарыстыку грамадскага побыту беларусаў. М.Я.Нікіфароўскі з'яўляецца аўтарам самай буйной працы па матэрыяльнай культуры беларусаў XIX ст. — "Нарысы простанароднага жыццябыцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку (Этнаграфічныя звесткі)". Ён збіраў і запісваў фальклорныя творы, даследаваў абрады, звычаі і
вераванні.
Плённай была дзейнасць этнографа, фалькларыста і археолага Е.Р.Раманава, настаўніка і інспектара народных вучылішч. Ён апублікаваў каля 200 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам было ажыццёўлена некалькі этнаграфічных экследыцый па Беларусі, у час якіх збіраліся матэрыялы для "Беларускага зборніка" своеасаблівай энцыклапедыі матэрыяльнай культуры беларусаў дарэвалюцыйнага
часу.
Значны ўклад у вывучэнне беларускай этнаграфіі і фальклору ўнеслі
працы настаўніка рускай мовы Навагрудскага дваранскага вучылішча М.А.Дзмітрыева, педагога Ю.Ф.Крачкоўскага, супрацоўніка Віцебскага статыстычнага камітэта А.М.Семянтоўскага, П.В.Шэйна, М.Федароўскага, М.В.ДоўнарЗапольскага, А.Я.Багдановіча і інш.
У пачатку XX ст. новай плынню ў беларускай этнаграфіі стала вывучэнне матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці беларусаў.
З'явіліся працы Е.Р.Раманава, А.Харузіна, А.Сержпутоўскага і іншых даследчыкаў, прысвечаныя асаблівасцям жылля, адзення, прылад працы і вытворчай дзейнасці насельніцтва. Рабіліся першыя спробы навуковага аналізу сабраных матэрыялаў. Галоўная заслуга ў гэтым належыць Я.Ф.Карскаму. Вынікі сваёй шматгадовай працы ў галіне беларускай лінгвістыкі, этнаграфіі і фалькларыстыкі ён апублікаваў у 1903 1922 гг. у трохтомніку (7 кніг) "Белорусы", да якога і сёння звяртаюцца навукоўцы і палітычныя дзеячы.
Для вывучэння прадукцыйных сіл і прыродных багаццяў Беларусі ў 1910 г. была адкрыта Беняконская сельскагаспадарчая станцыя (Гродзенская губ.), у 1913 г. Мінская балотная станцыя.
Кніжны і перыядычны друк. Буржуазныя рэформы 60х гадоў XIX ст. не змянілі карэнным чынам становішча ў галіне друку. Часовыя правілы (6 красавіка 1865 г.) ад папярэдняй цэнзуры вызвалялі толькі сталічныя штодзённыя газеты і часопісы, а таксама кнігі аб'ёмам больш за 10 друкаваных аркушаў. Усе ілюстраваныя, сатырычныя выданні і ўвесь правінцыяльны друк заставаліся паранейшаму пад папярэдняй цэнзурай. У 1882 г. быў прыняты закон, паводле якога прэса ставілася ў поўную залежнасць ад самавольства чыноўнікаў.
У 60 80я гады XIX ст. у мясцовых выдавецтвах Беларусі выходзілі пераважна рэлігійная і багаслоўская літаратура, граматыкі і азбукі, даведнікі, невялікія зборнікі вершаў. Кнігі выдаваліся галоўным чынам на рускай, яўрэйскай і польскай мовах, некалькі кніг у год выходзіла на літоўскай мове. На беларускай мове за гэтыя гады ў краі не было выдадзена ніводнай кнігі.
Перыядычны друк Беларусі быў прадстаўлены толькі афіцыйнымі органамі. Сярод іх "Губернскне ведомостн", якія выдаваліся за казённы кошт губернскімі праўленнямі пад наглядам віцэгубернатараў. "Губернскне ведомостн" не мелі шырокага кола чытачоў сярод мясцовага насельніцтва. "Епархнальные ведомостн" прызначаліся для праваслаўных святароў, выкладчыкаў і навучэнцаў духоўных вучылішч і семінарый. Іх выданне было выклікана барацьбой праваслаўнай царквы з каталіцкай пасля паўстання 1863 1864 гг.
У краі выдавалася таксама газета "Внленскнй вестннк", рэдактарам якой з'яўляўся вядомы этнограф А.Кіркор. Газета стала выразніцай інтарэсаў той часткі партыі "белых", якая спадзявалася дасягнуць сваіх мэт мірнымі сродкамі шляхам змовы з царызмам. Такая пазіцыя газеты задавальняла болыпасць мясцовых памешчыкаў, якія і склалі асноўную масу яе падпісчыкаў.
На старонках часопіса "Вестннк Западной Роснн" (рэдактарвыдавец К.Гаворскі), як і іншых афіцыйных перыядычных выданняў, ухваляліся царызм і праваслаўная царква, абараняліся шавінізм мясцовай адміністрацыі і ўсе яе мерапрыемствы па пашырэнні рускага уплыву ў краі, асуджалася паўстанне 1863 1864 гг., скажаліся яго ідэі і рухаючыя сілы. Экскурсы ў гісторыю, матэрыялы па этнаграфіі і культуры Беларусі, якія змяшчаліся на старонках афіцыйных орга
наў, у большасці сваёй сцвярджалі, што Беларусь і беларусы не маюць права на самастойнае палітычнае і культурнае развіццё.
У 1886 г. пачалося выданне ў Беларусі адзінай легальнай, незалежнай ад урада літаратурнапалітычнай газеты "Мннскнй лнсток". 3 1902 г. яна выходзіла пад назвай "СевероЗападный край". У "Мннском лнстке" супрацоўнічалі паэт Я.Лучына, гісторыкі і этнографы А.Я.Багдановіч, М.Я.Янчук, М.В.ДоўнарЗапольскі і інш. На с*гаронках газеты друкаваліся матэрыялы і даследаванні па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Беларусі, вершы беларускіх паэтаў на роднай мове, крытычныя агляды твораў літаратуры і мастацтва XIX ст.
У 90я гады XIX ст. пачалося некаторае ажыўленне падцэнзурнага беларускамоўнага друку. Паэма "Тарас на Парнасе", напрыклад, тройчы перавыдавалася ў Віцебску, двойчы ў Гродне і Магілёве. У 1900 — 1905 гг. выйшлі з друку маленькія кніжачкі: "Вязанка" Я.Лучыны, "Калядная пісанка на 1904 год", "Велікодная пісанка" і "Переложенне некоторых басен Крылова на белорусское наречне" М.Косіч. У 1906 г. у пецярбургскім выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца" былі выпушчаны "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" і "Першае чытанне для дзетакбеларусаў", надрукаваныя кірыліцай і лацінкай. Затым выдавецтва распачало выпуск серыі кніжак "Беларускія песняры", за выданне ў якой зборнікаў вершаў "Дудка беларуская" і "Смык беларускі" Ф.Багушэвіча, "Жалейка" Я.Купалы Пецярбургскі камітэт па справах друку пачаў крымінальнае праследаванне выдавецтва. У 1908 1914 гг. на кніжны рынак паступілі беларускія выданні 77 назваў агульным тыражом 226 660 экзэмпляраў.
Рэвалюцыя 1905 1907 гг. выклікала ажыўленне перыядычнага друку. З'явілася шмат новых газет і часопісаў розных палітычных накірункаў. Найбольш значнымі мясцовымі буржуазналіберальнымі выданнямі былі "СевероЗападный голос", "Свободное слово", "Голос провннцнн", "Окранна" і інш. Акцябрысцкачарнасоценны друк Беларусі быў прадстаўлены "Белорусскнм вестннком", "Мннскнм словом", "Крестьяннном", "СевероЗападной жнзнью" і іншымі выданнямі. Характэрнай асаблівасцю правай прэсы з'яўляліся антыпольскія і антыяўрэйскія выступленні, непрызнанне беларускай нацыі.
У гады рэвалюцыі мясцовыя сацыялдэмакратычныя арганізацыі выдавалі нелегальныя газеты "Лнсток Полесского комнтета РСДРП", "Лнсток СевероЗападного союза РСДРП", "Мннскнй летучнй лнсток", "Солдатская жнзнь" і інш. Для прапаганды сваіх ідэй Мінская бальшавіцкая група выкарыстоўвала газету "СевероЗападный край".
1 верасня 1906 г. у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвай газеты на беларускай мове "Наша доля", якая выдавалася групай дзеячаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Пяць з шасці нумароў гэтай газеты былі канфіскаваны, на шостым нумары яе выданне спынена. Рашэннем судовай палаты ў студзені 1907 г. выданне "Нашай долі" канчаткова забаронена.
3 лістапада 1906 г. у Вільні пачала выходзіць газета "Наша ніва".


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.


Контакты. НАРУШЕНИИ АВТОРСКОГО ПРАВА И СМЕЖНЫХ ПРАВ
Другие новости по теме:

  • Буржуазныя рэформы 60 - 70-х гадоў і контррэформы 80 - 90-х гадоў
  • Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўс ...


  • (0)  
     
     
     
    || Просмотров: 1686

    Информация
     
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.

     
     


     
     
     



     
     
    Главная страница
    Дневник. Записки
    «    Сентябрь 2010    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     

     
     
     
     
     
     


    Русский хостинг php mysql