| |
Паслярэформеннае развіццё капіталізму стварыла на Беларусі на мяжы XIX XX стст. сацыяльныя і эканамічныя перадумовы абвастрэння класавай барацьбы, развіцця рэвалюцыйнага руху. Прамысловы крызіс у сваю чаргу падштурхнуў развіццё рабочага руху. Сведчаннем гэтага з'явіліся першамайскія стачкі і дэманстрацыі ў Мінску, Гомелі, якія былі разагнаны паліцыяй. Праходзілі эканамічныя забастоўкі. Колькасць выступленняў паступова павялічвалася: усяго за 1900 — 1904 гг. на Беларусі адбылося 58 стачак і 25 палітычных забастовак (за папярэднія 6 гадоў — адпаведна 53 і 8). Асаблівага размаху дасягнула палітычная барацьба рабочых у верасні 1904 г., калі ў многіх гарадах прайшлі палітычныя стачкі, вулічныя дэманстрацыі, масавыя мітынгі ў знак пратэсту супраць расстрэлу мітынгу рабочых у Беластоку. Уздым рабочага руху меў моцны ўплыў на беларускае сялянства, якое ўзнімалася на барацьбу за зямлю, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ліквідацыю прыгонніцкіх перажыткаў. У 1900 — 1904 гг. на Беларусі адбыліся 143 сялянскія выступленні. Характэрнай рысай палітычнага жыцця на Беларусі ў гэты перыяд была амаль поўная адсутнасць палітычных свабод ва ўмовах самадзяржаўя. Улады ўсімі сродкамі праследавалі любыя спробы дабіцца дэмакратычных свабод шляхам правядзення сходаў, дэманстрацый, забастовак. Мінскі губернатар 14 снежня 1901 г. выдаў абавязковыя пастановы, у якіх указвалася, што "сходбішчы і сходы народа на вуліцах, плошчах і іншых месцах" забараняюцца. Вінаватыя ў парушэнні гэтых пастаноў маглі бйць арыштаваны на 3 месяцы альбо аштрафаваны ў памеры 500 рублёў у адміністрацыйным парадку. Канец XIX — пачатак XX ст. — час стварэння і станаўлення палітычных партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі не скончыўся. На практыцы гэта знайшло адлюстраванне ў разнастайнасці палітычных партый і напрамкаў (у тым ліку агульнарасійскіх) і ў ярка акрэсленым нацыянальным фактары ў дзейнасці многіх з іх. У 80я гады XIX ст. у Расійскай імперыі з'явіліся першыя арганізацыі, якія ў той ці іншай меры арыентаваліся на рэвалюцыйны марксізм і былі блізкія да заходнееўрапейскай сацыялдэмакратыі. Многія з іх "выраслі" з народніцкіх груп і арганізацый. У 1893 г. у выніку аб'яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыялдэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. — Сацыялдэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы — СДКПіЛ). 3 1897 г., калі прайшоў арганізацыйны з'езд у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыпчы і Расіі (Бунд), якім кіравалі не схільныя да радыкалізму рэвалюцыянеры. У 1898 г. у Мінску адбыўся 1 з'езд Расійскай сацыялдэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнікі прынялі маніфест, падрыхтаваны П.Струве, погляды якога адрозніваліся памяркоўнай рэвалюцыйнасцю. Адначасова адбывалася афармленне болып радыкальнага крыла сацыялдэмакратыі. У 1900 г. У.Ленін, Л.Мартаў, Г.Пляханаў і іх аднадумцы пачалі выдаваць за мяжой марксісцкую газету "Іскра". Аб'яднаныя вакол гэтай газеты прыхільнікі далучэння рабочых да палітычнай барацьбы на II з'ездзе РСДРП (1903 г.) былі найбольш уплывовай групай у партыі. Аднак ужо ў той час вызначылася іх раздзяленне на дзве фракцыі — балыпавікоў, якія выступалі за жорсткую партыйную дысцыпліну і рашучую, бескампрамісную пазіцыю ў арганізацыйных пытаннях (лідэрам гэтай фракцыі стаў У.Ленін), і меншавікоў, якія прызнавалі магчымым супрацоўнічаць з лібераламі і выступалі за мяккую, гібкую структуру партыйных арганізацый (без цвёрдых межаў дысцыпліны і адказнасці членаў арганізацыі за свае дзеянні). Раскол у РСДРП стаў відавочным у 1905 г. Пасля аб'яднання дзвюх фракцый у 1906 г. некалькі гадоў працягвалася іх фармальнае суіснаванне ў рамках адной партыі, але з 1912 г. У.Ленін, які імкнуўся стварыць згуртаваную арганізацыю, адмовіўся ад сур'ёзнага супрацоўніцтва з меншавікамі. Апошнія зрабілі тое ж са мае ў адносінах да балыпавікоў. У гэты ж перыяд ішла кансалідацыя сацыялістаўнароднікаў. Ад ным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў, была Беларусь. На працягу 1898 1899 гг. у Мінску адбылося аб'яднанне аднадумцаў у "Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі" (Я.Гальперын, А.БончАсмалоўскі, К.БрэшкаБрэшкоўская і інш.). Арганізацыя мела друкарню ў Серабранцы (цяпер у складзе Мінска), яе групы дзейнічалі ў шэрагу гарадоў Расіі. Мінская група налічвала 60 чалавек. Яна была разгромлена паліцыяй, тыя ж яе члены, якія пазбеглі арышту, працягвалі сваю дзейнасць. Арганізацыі "Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі" ўвайшлі ў склад партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў. У 1900 — 1902 гг. найбольш радыкальныя з сацыялістаўрэвалю цыянераў аб'ядналіся ў Партыю сацыялістаўрэвалюцыянераў (эсэраў), лідэрам якой з'яўляўся В.Чарноў. Эсэры лічылі, што ў сялянскай Расіі нельга прымяняць еўрапейскія сацыялістычныя тэорыі, адхілялі марксізм, імкнуліся стварыць самабытны, нацыянальны сацыялізм. Эсэры выкарыстоўвалі тэрор як асноўны сро дак барацьбы. Усе гэтыя агульнарасійскія партыі дзейнічалі і на Беларусі. Дастаткова актыўна тут функцыяніравалі сацыялдэмакратычныя арганізацыі і групы. Пасля 1 з'езда РСДРП зазнала перыяд "разброду і хістанняў". Аднак з пачаткам выдання газеты "Іскра" і асабліва пасля II з'езда РСДРП актыўнасць партыі ўзрасла, узмацніўся яе ўплыў на масы, перш за ўсё праз сродкі прапаганды. Адным з пацвярджэнняў гэтага з'яўляецца той факт, што напярэдадні рэвалюцыі паліцыя выявіла выданні РСДРП у 134 населеных пунктах Беларусі, і іх колькасць раўнялася колькасці выданняў іншых партый і груп. Да 1905 г. сацыялдэмакратычныя групы дзейнічалі ў большасці гарадоў і мястэчак краіны. Адной з буйных бьхла Мінская група. Яна аб'яднала да 150 членаў і звыш 200 прыхільнікаў і дзейнічала на ўсіх значных прадпрыемствах горада. Для аб'яднання і каардынацыі дзейнасці груп ЦК РСДРП стварыў у студзені 1904 г. Палескі, а ў сакавіку 1904 г. — ПаўночнаЗаходні камітэты. У шэрагу месцаў Беларусі дзейнічалі эсэраўскія арганізацыі, аб'яднаныя створанай у красавіку 1904 г. ПаўночнаЗаходняй абласной арганізацыяй. Эсэры разам з балыпавікамі выступалі супраць самадзяржаўя, аднак стаўку рабілі галоўным чынам на індывідуальны тэрор. Яны працавалі ў асноўным сярод сялянства, прычым разглядалі яго як аднародную масу. У пачатку XX ст. мела свой уплыў на Беларусі Польская сацыялістычная партыя (ППС). Частка яе дзеячаў выступала за саюз польскіх і рускіх рэвалюцыянераў супраць самадзяржаўя, астатнія адмовіліся ад сацыяльнай барацьбы з царызмам і прапагандавалі ідэю паўстання разам з беларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі з мэтай устанаўлення незалежных нацыянальных рэспублік. Нёразвітыя капіталістычныя адносіны, палітыка сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту вялі да ўзмацнення нацыянальнавызваленчага руху, актывізацыі дзейнасці нацыянальных аб'яднанняў. Актыўна дзейнічаў Бунд. Яго рэвалюцыйнае крыло змыкалася з пралетарыятам іншых нацыянальнасцей у барацьбе супраць самадзяржаўя, правыя ж стаялі на нацыяналістычных пазіцыях, працуючы толькі сярод яўрэйскага насельніцтва і выступаючы за буржуазнадэмакратычную рэспубліку. На базе правага крыла Бунда ў 1905 г. была сфарміравана "сіянісцкасацыялістычная рабочая партыя", якая мела на мэце стварыць "асобнае яўрэйскае сацыялістычнае грамадства", але неабавязкова ў Палесціне. Паралельна ішоў працэс фарміравання партыі артадаксальных сіяністаў "ПаалейЦыён". Яны жадалі стварэння самастойнай яўрэйскай дзяржавы толькі ў Палесціне. На мяжы XIX XX стст. пачаўся новы перыяд беларускага нацыянальнавызваленчага руху. Ен звязаны з тым, што з канца 80х гадоў актывізавалася грамадскапалітычнае жыццё. Дзейнасць народнікаў, развіццё беларускай літаратуры, завяршэнне фарміравання беларускай нацыі і звязаны з ім рост нацыянальнай самасвядомасці — усё гэта садзейнічала з'яўленню новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. Яе імкненне да ўсведамлення гістарычнага мінулага і тагачаснага стану Беларусі рэалізавалася першнаперш праз артыкулы, прысвечаныя гісторыі, этнаграфіі, культуры беларускага народа. Гэта інтэлігенцыя і стала рухаючай сілай беларускага нацыянальнага адраджэння, яго культурнаасветніцкага напрамку. Дзейнічалі пецярбургскі "Гурток моладзі польскай, літоўскай і беларускай" (90я гады), які ўзначальваў Адам Гурыновіч, іншыя студэнцкія аб'яднанні ў Пецярбургу, Маскве, Кракаве. У 1902 г. браты Іван і Антон Луцкевічы, якія вучыліся ў Пецярбургу, заснавалі там легальны студэнцкі "Гурток беларускай народнай асветы". Названыя гурткі, якія аб'ядноўвалі пераважна моладзь, мелі на мэце адраджэнне беларускага народа ў эканамічных, і галоўным чынам у нацыянальнакультурных адносінах. Паступова дзейнасць гурткоў набывала палітычныя рысы. Рабіліся спробы выдаць нелегальную палітычную газету. У 1902 г. група аднадумцаў (В.Іваноўскі, А.Пашкевіч, І.Луцкевіч і інш.) спрабавала наладзіць выданне на гектографе газеты "Свабода". У гэтых жа колах выспявала думка аб дзяржаўнай незалежнасці, суверэнітэце Беларусі, аб неабходнасці партыйнапалітычнай самаарганізацыі беларускага руху. Садзейнічалі працэсу нацыянальнага адраджэння развіццё навуковага беларусазнаўства (публікацыі П.Бяссонава, І.Насовіча, М.ДоўнарЗапольскага, А.Багдановіча, Я.Карскага і інш., дзейнасць Б.ЭпімахШыпілы), рускі дэмакратычны рух на Беларусі (газета "Мннскнй лнсток", "СевероЗападный край", выпускі "СевероЗападного календаря"). На аснове нацыянальнакультурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 — 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш. У 1903 г. на 1 з'ездзе БСГ прыняла праграму. У ёй партыя абвясціла сябе сацыяльнапалітычнай арганізацыяй працоўнага народа, сваёй канчатковай мэтай знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, а найбліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з пралета рыятам усіх народаў Расійскай імперыі. Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, барацьба за дэмакратыю ў Расіі, прызнанне правоў усіх народаў Расіі на аўтаномію, выкарыстанне беларускай мовы і стварэнне беларускай школы, звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнага ладу ў Расіі, перадача зямлі сялянам, заводаў і фабрык — рабочым. Партыя імкнулася працаваць і ў горадзе і ў вёсцы, яна лічыла, што толькі пры дружным, скаардынаваным націску рэвалюцыйнага горада і рэвалюцыйнай вёскі будзе звергнута ненавісная ўлада расійскага царызму. Сацыяльнай базай партыі з'яўляліся беззямельная і малазямельная шляхта, сялянства, і перш за ўсё — інтэлігенцыя, звязаная з гэтымі сацыяльнымі групамі. Існуюць розныя вызначэнні характару БСГ як палітычнай партыі — сацыялдэмакратычная, народніцкая, нацыянальнадэмакратычная. Відавочна, што, паводле сваёй тэарэтычнай платформы і практычнай дзейнасці, яна была бліжэй да леванародніцкага напрамку, а ў нацыянальным руху, безумоўна, прадстаўляла яго дэмакратычныя сілы. На гэтым этале беларускі нацыянальны рух знаходзіўся пад значным уплывам польскага і расійскага вызваленчага руху. БСГ мела цесныя сувязі з Польскай сацыялістычнай партыяй. У 1904 — 1905 гг. існавала Сацыялістычная партыя Белай Русі, якая таксама была звязана з ППС. Звестак аб ёй мала. Вядома, што яе заснавальнікамі былі студэнты М.Фальскі, А.Жаба і інш. БСГ вяла перагаворы аб аб'яднанні з гэтай арганізацыяй, але яно не адбылося. БСГ узаемадзейнічала з расійскай партыяй сацыялістаўрэвалюцыянераў, літоўскай і латыш скай сацыялдэмакратыяй. Які ўплыў мелі названыя партыі на развіццё эканамічнай і палітычнай барацьбы працоўных? Як ужо падкрэслівалася, пачатак XX ст. вызначаўся ўздымам забастовачнага руху. У 1900 1903 гг. пераважалі эканамічныя стачкі. Яны былі выкліканы як паг^іршэннем становішча насельніцтва, асабліва ў сувязі з эканамічным крызісам, так і прапагандай "эканамістаў", бундаўцаў, што заклікалі рабочых да эканамічных форм барацьбы. У гэты перыяд, у выніку неразвітасці сацыялдэмакратычнага руху на Беларусі, пераважаў уплыў бундаўскіх арганізацый. Аднак пашырэнне рэвалюцыйнага руху, разгул шавінізму ў час рускаяпонскай вайны падштурхнулі дзеянні кіруючых урадавых колаў і правых памешчыцкаклерыкальных партый і арганізацый, накіраваныя на распальванне нацыянальнай варожасці, што ў сваю чаргу ўзмацніла нацыяналістычныя тэндэнцыі ў рабоце нацыянальных аб'яднанняў. Гэта было характэрна для БСГ і асабліва Бунда: яўрэйская ліберальнадэмакратычная буржуазія ў новых умовах абмяжоўвалася сваімі нацыянальнымі праблемамі. Стварэнне ў 1903 г. самастойных сацыялдэмакратычных арганізацый на Беларусі на аснове іскраўскіх груп, узмацненне іх палітычнай агітацыі прывялі да росту ў краі ўплыву сацыялдэмакратыі. Актывізавалі дзейнасць і іншыя партыі рэвалюцыйнадэмакратычнага напрамку. Пачынаючы з 1903 г. назіраўся паступовы пераход да палітычных форм барацьбы. Толькі ў гэтым годзе на Беларусі адбылося 20 палітычных стачак супраць 6 за папярэднія два гады, а колькасць іх удзельнікаў упершыню болып чым удвая пераважыла колькасць удзельнікаў эканамічных забастовак. У 1904 г. удзельная вага палітычных стачак значна павялічылася. У 1901 1904 гг. на Беларусі адбылося 467 розных выступленняў, у якіх удзельнічалі каля 74 360 чалавек. Асабліва частымі і арганізаванымі былі выступленні ў Мінску, Смаргоні, Бабруйску, Шклове і іншых буйных гарадах і мястэчках. Узмацнілася палітычная агітацыя на вёсцы, аднак да 1904 г. уплыў сярод сялян як сацыялдэмакратаў, так і эсэраў, бундаўцаў быў яшчэ невялікім. Сялянскія выступленні праходзілі ў большасці выпадкаў стыхійна, хаця на іх, безумоўна, аказвалі ўплыў палітычная атмасфера і ўзмацненне агітацыйнай работы партый. Якія ж сілы дзейнічалі на палітычнай арэне Расіі? Да пачатку рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. сфарміраваліся тры палітычныя лагеры: кансерватыўны, урадавы — царызм (двор, вышэйшая знаць, вышэйшыя слаі чыноўніцтва і арміі), дваранства, манархічная буржуазія усе тыя, хто імкнуўся захаваць самадзяржаўе ў Расіі нязменным; ліберальнабуржуазны асноўная частка буржуазіі, буржуазная інтэлігенцыя, памешчыкі, якія імкнуліся да пераўтварэнняў у краіне, да канстытуцыйнай манархіі, жадалі атрымаць неабходныя палітычныя і эканамічныя рэформы мірным шляхам; рэвалюцыйнадэмакратычны — пралетарыят, сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку. Самадзяржаўе лічыла магчымым і ў XX ст. абыходзіцца без палітычных партый, без свабод, без незалежнага друку і парламента. Ва ўмовах палітычнага крызісу яно праводзіла палітыку "попечення о народных нуждах", а для падаўлення вызваленчага руху выкарыстоўвала паліцыю, жандармерыю, армію. Да рэвалюцыі ні кансерватыўны, ні ліберальны лагер не стварылі сваіх партый. 3 сярэдзіны 1905 г. пачалі афармляцца партыі кансерватыўнага, манархічнага накірунку: "Партыя рускага сходу", "Партыя народнага цэнтра" і самая ўплывовая з іх — "Саюз рускага народа". Яны стваралі свае праграмы на трыядзе афіцыйнай ідэалогіі: самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць. Гэтыя праграмы прадугледжвалі непарушнасць самадзяржаўя, правоў дваран і становішча праваслаўнай царквы , памешчыцкага землеўладання, прапаведвалі вялікадзяржаўны шавінізм. Аграрнае пытанне яны збіраліся вырашаць шляхам павелічэння сялянскага землекарыстання, для рабочых прадугледжвалася магчымасць скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы, дзяржаўнага страхавання. Тактыка партый кансерватыўнага лагера зводзілася да агітацыйнапрапагандысцкай работы, барацьбы з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамогай "чорнай сотні" (арганізацыя пагромаў і забойстваў). На Беларусі мясцовыя памешчыкі не змаглі стварыць сур'ёзных палітычных арганізацый, таму што арыентаваліся ў асноўным на рускую ці польскую дзяржаўнасць. Тут існавалі аддзяленні агульнарасійскіх манархічных партый. Партыі ліберальнабуржуазнага напрамку таксама пачалі афармляцца ў другой палове 1905 г. Найбольш значныя з іх — "Канстытуцыйнадэмакратычная партыя" (кадэты) і "Саюз 17 кастрычніка" (акцябрысты). Праграма кадэтаў была арыентавана на стварэнне прававой дзяржавы ў форме канстытуцыйнай манархіі. Кадэты выступалі за адмену ўсіх саслоўных прывілеяў, увядзенне поўнага раўнапраўя, палітычных свабод, за свабоду веравызнання, права нацый на культурнае самавызначэнне. У аграрным пытанні яны прадугледжвалі захаванне памешчыцкага землеўладання, аднак лічылі неабходным ачысціць існуючы ў Расіі лад ад найбольш грубых форм паўпрыгонніцкай эксплуатацыі і накіраваць эвалюцыю краіны па "прускім шляху". Для гэтага прапаноўвалася стварыць прымусовым шляхам зямельны фонд з дзяржаўных, удзельных, манастырскіх і кабінецкіх земляў, а таксама часткі прыватнаўласніцкіх (адчужаных у памешчыка за выкуп на выгадных для памешчыка ўмовах) і надзяліць сялян па т. зв. спажывецкай норме, якая вызначалася для кожнай мясцовасці. Рабочым партыя кадэтаў абяцала свабоды саюзаў, сходаў, права на стачкі, увядзенне 8гадзіннага працоўнага дня. Тактыка партыі прадугледжвала актыўныя формы дзейнасці, таму яна вяла вялікую агітацыйнапрапагандысцкую работу па прыцягненні шырокіх мас насельніцтва на свой бок. Акцябрысты па сваёй палітычнай пазіцыі былі болып правымі за кадэтаў і займалі прамежкавае месца паміж кансерватыўным і ліберальным лагерамі да лютага 1917 г. Арганізацыі агульнарасійскіх партый ліберальнабуржуазнага накірунку дзейнічалі і на Беларусі. Беларуская буржуазія была цесна звязана з рускім прамысловым капіталам і расійскім рынкам,.яна знаходзілася яшчэ на стадыі палітычнай кансалідацыі. Гэта стрымлівала фарміраванне яе нацыянальных палітычных арганізацый, якія да лютага 1917 г. існавалі на ўзроўні клубаў ліберальнадэмакратычнага накірунку. Рэвалюцыйнадэмакратычны лагер прадстаўлялі партыі сацыялістычнай арыентацыі, сацыялдэмакратычнага і народніцкага напрамкаў. Пры гэтым трэба падкрэсліць, вдто яны ўзніклі яшчэ да рэвалюцыі як нелегальныя арганізацыі. Сярод сацыялдэмакратычных вызначалася РСДРП, якая ўключала дзве плыні: бальшавікоў і меншавікоў, сярод народніцкіх — партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў (эсэры). Абодва напрамкі былі шырока прадстаўлены нацыянальнымі партыямі. У сацыялдэмакратычным крыле найболып значным быў Бунд, а таксама Сацыялдэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы. Сярод народніцкіх трэба назваць Польскую сацыялістычную партыю, якая дзейнічала на тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі. Да гэтага напрамку можна аднесці і Беларускую сацыялістычную грамаду. Такім чынам, правае крыло беларускага нацыянальнага руху арганізацыйна аформілася значна пазней за рэвалюцыйнадэмакратычнае. Партыі дэмакратычнага лагера на гэтым этапе імкнуліся да ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі ў Расіі, хоць саму рэвалюцыю, яе характар, рухаючыя сілы і перспектывы развіцця краіны ацэньвалі парознаму. Так, упэўненыя, што вырашаць аграрнае пытанне можна толькі шляхам знішчэння памешчыцкага землеўладання, яны мелі розныя меркаванні аб тым, што з зямлёй рабіць далей: бальшавікі лічылі неабходным правесці нацыяналізацыю зямлі, г. зн. перадаць яе ва ўласнасць будучай рэспублікі; меншавікі настойвалі на муніцыпалізацыі, у выніку якой будучыя ўласнікі зямлі муніцыпалітэты (органы мясцовага самакіравання) — перадавалі б яе ў арэнднае карыстанне сялянам; эсэры прапаноўвалі шляхам "сацыялізацыі" зямлі праз дэмакратычна выбраныя цэнтральныя і мясцовыя органы самакіравання ўстанавіць і даць селяніну т. зв. працоўную норму (плошчу, якую ён мог апрацаваць сваімі сіламі). Не было адзінства ў лагеры левых сіл і па пытаннях тактыкі — эсэры шырока выкарыстоўвалвыкарыстоўвалі індывідуальны тэрор як сродак актывізацыі мас і дэзарганізацыі ўлады. Бальшавікі выступалі за правядзенне ў момант уздыму рэвалюцыі добра падрыхтаванага паўстання, а меншавікі не лічылі паўстанне непазбежным і схіляліся да мірных форм барацьбы. Такой была расстаноўка палітычных сіл напярэдадні і ў час першай расійскай рэвалюцыі.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Контакты. НАРУШЕНИИ АВТОРСКОГО ПРАВА И СМЕЖНЫХ ПРАВ Другие новости по теме:
Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. ...Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Бе ...
(0)
|
|