| |
Да пытання аб т.зв. "забароне" расійскім урадам назваў "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. У беларускай савецкай гістарыяграфіі, а таксама ў публікацыях апошніх дзесяці гадоў шырока выкарыстаны тэзісы аб т.зв. "забароне" Мікалаем 1 назваў "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. Ля вытокаў гэтых тэзісаў знаходзіліся складальнікі 2га тома дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі акадэмік М.М.Нікольскі, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР Д.А.Дудкоў, І.Ф.Лочмель і інш. Яны, перадрукоўваючы ўказ ад 18 ліпеня 1840 г. з "Хронологнческого указателя указов н правнтельственных распоряженнй...", на што зроблена адпаведная спасылка, замянілі яго назву: замест "06 нменованнн губерннй Белорусскнх н Лнтовскнх, каждою отдельно: Внтебскою, Могнлевскою, Внленскою н Гродненскою" па палітыкаідэалагічных матывах назвалі гэты дакумент так: "Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва" (гл.: Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772 1903). Мн.: Выдавецтва АН БССР, 1940. Т.2. С.369). Аналагічным чынам зрабілі і складальнікі 4га тома зборніка дакументаў і матэрыялаў "Белоруссня в эпоху феодалнзма", якія далі такі загаловак указу ад 18 ліпеня 1840 г.: "Указ Сената о запрегценнн употреблення термннов "Белоруссня н Лнтва" (гл.: Белоруссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1979. Т.4. С.131). Каб высветліць, аб чым ідзе размова ва ўказе ад 18 ліпеня 1840 г., прывядзём яго цалкам. "1840. 18 нюля. Сенатскнй, по Высочайшему повеленню. 06 нменованнн губерннй Белорусскнх н Лнтовскнх, каждою отдельно: Внтебскою, Могнлевскою, Внленскою н Гродненскою. Правнтельствуюіцнй Сенат слушалн предложенне управляюгцего Мнннстерством Юстнцнн, что управляюіцнй деламн Комнтета Мнннстров, по порученню оного, отношеннем от 26 мннувшего нюня сообіцнл ему, что по случаю внесення по высочайшему предпнсанню проекта указа, в котором упомнналнсь губерннн Белорусскня н Лнтовскня под снмн нанменованнямн, государь нмператор, зачеркнув названне Белорусскнх н Лнтовскнх, нзволнл прнказать перепнсать указ с понменованнем губерннй, каждой отдельно, Внтебскою, Могнлевскою, Внленскою н Гродненскою; прн чем последовало собственноручное высочайшее повеленне: "Правнла сего держаться н впредь, ннкогда нначе не пропнсывая как понменно губерннн". 0 таковом высочайшем повеленнн он, управляюіцнй Мяннстерством Юстнцнн, предлагает Правнтельствуюіцему Сенату. Прнказалн: (послать куда следует указы)" (гл.:Хронологнчёскнй указатель указов н правнтельственных распоряженнй по губернням Западной Росснн, Белорусснн н Малоросснн за 240 лет, с 1652 по 1892 год. Составнтель С.Ф.Рубннштейн. Внльна, 1894. С.495). Папершае, у гэтым указе не названа Мінская губерня. 1 гэта невыпадкова. Як відаць з царскіх указаў і ўрадавых распараджэнняў, да ліку беларускіх губерняў адносіліся Магілёўская і Віцебская губерні, а да літоўскіх — Віленская і Гродзенская. Мінская губерня ні да беларускіх, ні да літоўскіх губерняў не адносілася. Так, 11 кастрычніка 1821 г. былі "высочайше" зацверджаны правілы "0 взысканнн недонмок в губерннях Белорусскнх, Лнтовскнх, Мннской, Кневской, Волынской, Подольской н Белостокской областн". Падругое, у гэтым указе няма ні слова аб забароне ўжываць назвы "Беларусь" і "Літва". Размова ў ім ідзе толькі аб упарадкаванні дзяржаўнага справаводства, што бачна з далейшых царскіх загадаў і ўрадавых распараджэнняў. Так, 3 снежня 1840 г,, праз 4 месяцы пасля т.зв. "забароны", з'явіўся "нменный, об'ьявленный оберпрокурором Святейшего Сннода" ўказ "0 введеннн БелорускоЛнтовской духовной коллегнн в однн разряд с конторамн Сннода по предмету определення на службу молодых людей дворянского пронсхождення нлн прнобревшнх право на классные чнны". 28 лютага 1856 г. было абнародавана "Высочайше утвержденное положенне комнтета мнннстров о выдаче безденежных паспартов жнтелям некоторых Западных н Белорусскнх губерннй для отлучек на заработкн", 19 лютага 1861 г. — "Высочайше утвержденное местное положенне об устройстве крестьян, водворенных на помеіцнчьнх землях в губерннях Велнкоросснйскнх, Новоросснйскнх н Белорусскнх" і г.д. Можна назваць больш за 10 урадавых распараджэнняў, выдадзеных у 40 80я гады XIX ст., у якіх ужываецца назва "беларускія і літоўскія губерні". Патрэцяе, тэрміны "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні" ўжывалі ў сваіх запісках, справаздачах і іншых дакументах царскія чыноўнікі. Так, віленскі генералгубернатар У.І.Назімаў пісаў 14 лютага 1862 г. аб тым, што "вслед за высоч. Маннфестом (19 лютага 1861 г. аб адмене прыгоннага права. — Я.Н.) в пределах Царства Польского, Лнтовскнх, Белорусскнх н некоторых другнх западных губерннях возннклн беспорядкн...". Пачацвёртае, у тыя гады, калі быццам бы дзейнічаў указ аб забароне тэрмінаў "Беларусь", "беларускія", існавала Беларуская навучальная акруга. Яна была створана ў 1829 г. для арганізацыі і кіравання навучальнымі ўстановамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, кіраўніцтва якімі да гэтага часу ажыццяўляла Пецярбургская навучальная акруга. 3 закрыццём Віленскага універсітэта ўсе падначаленыя яму вучылішчы былі далучаны да Беларускай навучальнай акругі. 20 мая 1850 г. была адноўлена Віленская навучальная акруга. Віцебская і Магілёўская губерні спачатку былі далучаны да Пецярбургскай навучальнай акругі, а 7 кастрычніка 1864 г. да Віленскай навучальнай акругі. Папятае, малавядомым фактам гісторыі з'яўляецца існаванне ў царскай арміі 7га гусарскага Беларускага палка імя імператара Аляксандра I. Полк удзельнічаў у рускатурэцкіх войнах 1806 1812, 1828 1829, 1877 1878 гг., Айчыннай вайне 1812 г., Крымскай вайне 1853 — 1856 гг., у падаўленні паўстання 1830 — 1831 гг. Пашостае, у друкарнях Пецярбурга, Масквы, Мінска, Вільні 1 іншых гарадоў Расійскай імперыі выдаваліся кніжкі, брашуры, артыкулы з назвамі "Беларусь", "беларускі". Паводле няпоўных падлікаў доктара гістарычных навук А.П.Ігнаценкі, з 1841 па 1917 г. было выдадзена каля 190 такіх кніг і брашур. Гэта сведчыць аб тым, што ніякай афіцыйнай забароны тэрмінаў "Беларусь", "беларускі" не існавала Пасёмае, многія навукоўцы і пісьменнікі сцвярджаюць, што пасля забароны тэрмінаў "Беларусь" і "Літва" было ўведзена "невыразнае штучнае найменне" "ПаўночнаЗаходні край", "Заходні край". Але гэта яўная недарэчнасць або свядомая фальсіфікацыя гісторыі. Заходнія губерні, Заходні край, Заходняя паласа Расіі гэта тэрыторыя Украіны, Беларусі 1 Літвы (Кіеўская, Валынская, Падольская, Магілёўская, Віцебская, Мінская, Віленская, Гродзенская губерні і Беластоцкая вобласць). ПаўднёваЗаходні край гэта тэрыторыя Украіны, ПаўночнаЗаходні край тэрыторыя тагачаснай Літвы, як яе тады разумелі (сучасная Літва і Заходняя Беларусь). Указ ад 18 снежня 1842 г. "0 преобразованнн СевероЗападных губерннй" сведчыць аб тым, што ПаўночнаЗаходні край — гэта тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў. Але 22 снежня 1870 г. быў абвешчаны новы ўказ "06 нзьятнн Мннской губерннн нз ведення главного управлення СевероЗападным краем". Гэта дае падставу лічыць, што Мінская губерня была аднесена да беларускіх губерняў Беларускага краю (разам з Віцебскай і Магілёўскай губернямі). Можна прывесці шмат іншых дакументаў, у якіх размяжоўваюцца паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "ПаўночнаЗаходнія губерні", "ПаўночнаЗаходні край". Напрыклад, 12 чэрвеня 1893 г. з'явілася "Распоряженне, об'ьявленное Правнтельствуюіцему Сенату мнннстром внутренннх дел. 06 утвержденнн формы выкупного акта на участкн землн, выкупаемые русскнмн арендаторамн православного нсповедання, водвореннымн на владельческнх землях в губерннях СевероЗападных н Белорусскнх до 19 февраля 1861 г.". 3 цягам часу тэрмін "ПаўночнаЗаходні край" пачаў распаўсюджвацца на ўсе 6 беларускалітоўскіх губерняў. Аднак тэрміны "Беларусь" і "беларускі" ніколі не забараняліся і не выключаліся з дзяржаўнага і афіцыйнага ўжывання, бо яны разам з назвамі "Велікаросія", "велікароскі", "Маларосія", "малароскі", маючы адзіны корань "рос", служылі для царызму пацвярджэннем яго тэорыі "о трёх племенах еднного русского народа". Павосьмае, гістарычнай навуцы невядомы царскі ўказ ці ўрадавае распараджэнне аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. Наадварот, кнігі на беларускай мове выдаваліся ў друкарнях Расійскай імперыі, асабліва ў другой палове XIX — пачатку XX ст. (гл. раздзел V). Ідэалогія Асветніцтва. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі нацыянальнакультурнае развіццё Беларусі адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем беларускай нацыі, зараджэннем і паступовым узмацненнем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. У канцы XVIII першай палове XIX ст. моцныя пазіцыі ў Беларусі мела польская культура. Польская мова была мовай пераважнай часткі адукаванага насельніцтва, мовай асветы, тэатра, кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў Беларусі: у літаратуры — А.Міцкевіч і У.Сыракомля (сапр. Л.Кандратовіч), музыцы — М.К.Агінскі і С.Манюшка. Адначасова з паланізатарскімі тэндэнцыямі ў культурным жыцці Беларусі пачынае ўзмацняцца рускі ўплыў. На першым этапе распаўсюджванне рускай культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва: пераклад рускіх кніг, пастаноўка п'ес рускіх аўтараў, падрыхтоўка да друку рускапольскіх выданняў. Ажыццяўлялася распрацоўка планаў забудовы беларускіх гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рускага горадабудаўніцтва і г.д. У другой чвэрці XIX ст. палітыка царызму, накіраваная супраць паланізацыі, стала больш рашучай і жорсткай. Афіцыйная польскамоўная культура паступова замянялася афіцыйнай рускамоўнай культурай. Нягледзячы, аднак, "на моцны іх уплыў, ішоў працэс росту самасвядомасці беларусаў, станаўлення нацыянальнай культуры, якая абапіралася на мову, звычаі, абрады, традыцыі народа і распрацоўвалася патрыятычна настроенымі прадстаўнікамі інтэлігенцыі. Акрамя таго, яўрэі, татары і іншыя народы, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, мелі сваю мову і культуру. Таму культуру Беларусі першай паловы XIX ст. можна назваць шматмоўнай. Станаўленне капіталістычных адносін праходзіла ва ўмовах вострай ідэалагічнай барацьбы. Новаму буржуазнаму класу неабходна было ідэйна абгрунтаваць свае правы на эканамічнае і палітычнае панаванне ў грамадстве. Так з'явілася ў Еўропе антыфеадальная паводле сваёй сацыяльнапалітычнай сутнасці ідэалогія Асветніцтва. Яе распаўсюджванне ў Беларусі прыпадае на канец XVIII — першую трэць XIX ст. Працягваючы ў новых умовах гуманістычныя традыцыі эпохі Адраджэння, асветнікі прапаведвалі прыярытэт розуму, асветы і навукі ў жыцці асобы і грамадства. Замест ідэалу былых часоў — чалавека старых правіл, набожнага, экзальтаванага, непрымірымага да ўсяго новага перадавое шляхецкае асяроддзе фарміравала іншы ідэал. Гэта — чалавек разумны, рацыяналіст і скептык, крытык рэлігіі, рэфарматар, адкрыты дасягненням сусветнай культуры і новым яе павевам. Усе сацыяльныя інстытуты феадалізму прыхільнікамі асветніцкай ідэалогіі лічыліся "неразумнымі" і "ненатуральнымі". Замест хрысціянскадагматычных уяўленняў сярэднявечча ідэолагі Асветніцтва прапанавалі свае рацыяналістычныя тэорыі грамадства і дзяржавы, маралі і рэлігіі. У прыватнасці, тэорыя "натуральнага права", якую падтрымліваў І.Страйноўскі, зыходзіла з уяўлення аб прыроджанай роўнасці людзей і такім чынам ідэалагічна абгрунтоўвала патрабаванні дэмакратычных свабод. Тэорыя "грамадскага дагавору" Русо, выкладзеная Т.Млоцкім, адвяргала боскае паходжанне дзяржаўнай улады і сцвярджала, што дзяржава вынік дамовы паміж людзьмі. Гэтым даказвалася права народа пазбавіць улады манарха, які не выконваў умоў дагавору і не ахоўваў "натуральныя правы" грамадзян. Асноўнымі "натуральнымі правамі" людзей лічыліся правы на жыццё, уласнасць, свабоду і роўнасць. Разглядаючы пытанні аб практычнай пабудове будучага грамадства, асветнікі прапанавалі тэорыю "раздзялення ўлады". У падзеле ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую яны бачылі гарантыю ад злоўжывання ўладай, аховы грамадзян ад беззаконня. Ідэалогія Асветніцтва была блізкая філаматам і філарэтам. Прыхільнікі новай, асветніцкай ідэалогіі мянялі старадаўнія жупаны і кунтушы на еўрапейскае адзенне, перабудоўвалі на новы лад свае сядзібы, бо барока здавалася ім старамодным. Яны аддавалі перавагу мастацкаму стылю эпохі Асветніцтва класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і велічнай прастаты. Развіццё адукацыі. Школьныя статуты 1804 і 1828 гг. Закрыццё Віленскага універсітэта. ГорыГорацкі земляробчы інстытут. Распаўсюджанне ўплыву ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі канца XVIII ст., нарастанне дэмакратычных настрояў у асяроддзі прагрэсіўнай часткі рускага грамадства прымусілі царызм правесці некаторыя рэформы ў галіне адукацыі, якія датычыліся і развіцця школьнай справы на Беларусі. У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Паводле Статута 1804 г., які складзены ў адпаведнасці з французскай асветніцкай філасофіяй XVIII ст., школьная сістэма будавалася па прынцыпе адзінства і пераемнасці: кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Навучанне аб'яўлялася бясплатным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), двухгадовыя павятовыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з'явіліся рост свецкіх агульнаадукацыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі. Было цэнтралізавана кіраванне навучальнымі ўстановамі. Еўрапейская частка Расійскай імперыі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначаліў прызначаны царом наглядальнік. Віцебская, Гродзенская, Мінская і Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі. Навуковым і адміністрацыйнаметадычным яе цэнтрам стаў Віленскі універсітэт. Гімназіі Віленскай навучальнай акругі мелі 6 класаў, павятовыя вучылішчы 3 класы. Выкладанне вялося на польскай мове, а руская мова падавалася як адна з вучэбных дысцыплін. Рэформа сістэмы адукацыі не ўхіліла ў школах заходніх губерняў каталіцкага ўплыву. Значная частка навучальных устаноў Бёларусі падпарадкоўвалася ордэну езуітаў. Гэта была ўступка ўрада ўплывовым колам спаланізаванага дваранства. У езуіцкіх вучылішчах налічвалася каля тысячы чалавек. Існавалі таксама гімназіі духоўных ордэнаў, ці "гімназіяльныя вучылішчы". Гэтыя навучальныя ўстановы карысталіся папулярнасцю і садзейнічалі распаўсюджванню каталіцызму. Па патрабаванні ордэна езуітаў у 1812 г. імператарЬ Аляксандр 1 даў згоду на заснаванне на базе езуіцкага калегіума По| лацкай езуіцкай акадэміі з правам вышэйшай свецкай навучальнайй установы універсітэта. Акадэмія з'яўлялася таксама цэнтрам асо.Л бай навучальнай акругі, якой падпарадкоўваліся навучальныя ўстановы езуітаў, што існавалі на той час у Расійскай імггерыі. У 1820 г. Полацкая езуіцкая акадэмія была закрыта. Дзейнічалі на Беларусі таксама царкоўнапрыходскія школы і манастырскія вучылішчы. У 1828 г. быў выдадзены новы статут навучальных устаноў. Замест адзінай сістэмы пераемна звязаных паміж сабой тыпаў школ, створанай паводле Статута 1804 г., уводзіліся дзве сістэмы, сфарміраваныя па саслоўным прынцыпе: адна з іх павінна была даваць элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыходскае вучылішча з 1 2 гадамі навучання, затым трохгадовае павятовае вучылішча), другая сярэдняй і вышэйшай адукацыі — пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт). Пасля падаўлення паўстання 1830 1831 гг. урадавая палітыка ў заходніх губернях карэнным чынам змянілася: узмацнілася барацьба супраць паланізацыі, за пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях. Важная роля ў гэтай справе адводзілася навучальным установам. У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як рассаднік антырускіх ідэй і настрояў. Спачатку ў навучальных установах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а крыху пазней Мінскай і Гродзенскай уводзілася навучанне на рускай мове. Дадаткова для ўсіх навучэнцаў прадугледжваліся "літаратурныя гутаркі" на рускай мове. Пашыраліся свецкія формы адукацыі. Замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. Усведамляючы тое, што каталіцкая царква з'яўляецца апорай польскага патрыятычнага руху ў краі, улады прымалі захады да змяншэння яе ўплыву. Абвешчанае ў 1839 г. Полацкім царкоўным саборам аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай прывяло да закрыцця каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў. Манастырскія вучылішчы пераўтвараліся ў гімназіі. У першай палове XIX ст. на Беларусі ўзніклі школы 1 прыватныя пансіёны для дзяўчынак. Яны знаходзіліся на ступені пачатковых вучылішч. Дзейнічаў шэраг гімназій: Гродзенская, Мінская, Слуцкая, Пінская, Навагрудская, Віцебская, Магілёўская, Мазырская, 2 прагімназіі Свіслацкая і Маладзечанская, 5 аднакласных і 9 трохкласных дваранскіх вучылішч. Напярэдадні школьнай рэформы 60х гадоў Беларусь налічвала 576 навучальных устаноў усіх тыпаў: 12 сярэдніх, 45 няпоўных сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішч, 21 духоўнае вучылішча і 453 пачатковыя школы. Ва ўсіх школах навучалася каля 17 тыс. чалавек. Узнікалі прафесійныя навучальныя ўстановы. 3 канца 30х гадоў пры гімназіях адкрываліся агранамічныя і агратэхнічныя курсы, землямернатаксатарскія класы, а ў 1840 г. пачало дзейнічаць ГорыГорацкае земляробчае вучылішча. У 1848 г. на базе яго быў створаны ГорыГорацкі земляробчы інстытут — першая не толькі на Беларусі, але і ў Расіі вышэйшая агранамічная навучальная ўстанова, важны навуковы і культурны цэнтр Беларускага краю. Вышэйшую адукацыю юнакі Беларусі маглі атрымаць у Віленскім універсітэце, а пасля яго закрыцця — у Маскоўскім, Пецярбургскім, Кіеўскім універсітэтах. Тут светапогляд беларускіх юнакоў фарміраваўся пад уздзеяннем рускай філасофіі, літаратуры, рускага вызваленчага руху, кантактаў з рэвалюцыйнымі дэмакратамі. Студэнтам Пецярбургскага універсітэта быў Кастусь Каліноўскі. Пераўтварэнні ў галіне адукацыі, нягледзячы на іх саслоўнакласавы характар, усё ж садзейнічалі адкрыццю на Беларусі новых навучальных устаноў, павелічэнню колькасці вучняў, развіццю асветы сярод моладзі, павышэнню яе культурнага ўзроўню. Аднак гэта датычылася ў асноўным ніжэйшай і сярэдняй ступені адукацыі. Пасля падаўлення паўстанняў 1830 1831 гг. і 1863 — 1864 гг., закрыцця Віленскага універсітэта, а пазней і ГорыГорацкага земляробчага інстытута Беларусь не мела сваіх вышэйшых навучальных устаноў. Вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору беларусаў. Беларусазнаўства — частка славістыкі. Першая палова XIX ст. — час узнікнення навуковага беларусазнаўства. Вывучэнне Беларусі ажыццяўлялі Расійская акадэмія навук, Рускае геаграфічнае таварыства, Віленскі універсітэт, Маскоўскае таварыства аматараў старажытнасцей расійскіх, створаныя па ініцыятыве Я.Тышкевіча Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія. Гісторыю, этнаграфію, фальклор беларусаў яшчэ ў 1780 г. пачала вывучаць экспедыцыя рускага акадэміка І.І.Ляпёхіна. Гэта было знаёмства рускіх вучоных з Беларуссю пасля далучэння яе да Расійскай імперыі. Праца рускага вучонага К.Ф.Калайдовіча "Пра беларускую гаворку" (1822) уяўляла сабой першую спробу навуковага даследавання мовы беларусаў. Вялікі інтарэс да Беларусі праявілі польскія вучоныя. Лінгвіст С.Ліндэ і гісторык Т.Чацкі першымі загаварылі пра самабытнасць беларускай мовы і неабходнасць яе вывучэння. У першай палове XIX ст. убачылі свет шматлікія дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі: "Беларускі архіў" І.І.Грыгаровіча, "Летапісец Літвы і руская хроніка" І.Даніловіча, "Акты Заходняй Расіі", "Кнігі пасольскія Метрыкі Вялікага княства Літоўскага" і інш. Выдадзены "Помнікі гісторыі Літвы" Т.Нарбута, выйшлі ў рускім друку Статуты Вялікага княства Літоўскага. Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Беларусі: гісторыкі Іван Грыгаровіч, Ігнат Даніловіч, аўтар дзевяцітомнай "Гісторыі літоўскага народа" Тэадор Нарбут, Міхаіл БезКарніловіч, які ў 1855 г. выдаў у Пецярбургу "Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Беларусі", лінгвісты Іван Насовіч і Станіслаў Мікуцкі. Пісьменнікэтнограф Павел Шпілеўскі з'яўляўся аўтарам навуковапазнавальных твораў "Падарожжа па Палессі і беларускім краі" і "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках". На карысць беларускай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і краязнаўства працавалі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, вучоны і грамадскі дзеяч Адам Кіркор, публіцыст і адзін з першых даследчыкаў беларускай літаратуры Рамуальд Падбярэзскі. У першых творах па беларусазнаўству раскрываліся багацці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа: апісаны побыт, жыллё, прылады працы селяніна, каляндарназемляробчыя (калядныя, валачобныя, купальскія, дажынкі, зажынкі) і сямейнабытавыя (вяселле, хрэсьбіны, пахаванне) абрады і звычаі. Знайшла адлюстраванне таксама народная творчасць (фальклор, музыка, харэаграфія і прыкладное мастацтва), асабліва такія жанры фальклору, як песні, казкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі, легенды і паданні. Развіццё беларусазнаўства, павышэнне інтарэсу да гісторыі і этнаграфіі беларусаў садзейнічалі ўсведамленню прадстаўнікамі шляхты і разначынных слаёў сваёй прыналежнасці да народа, пошуку імі сваіх каранёў. Мацнела этнічная самасвядомасць, ішоў працэс пераўтварэння народнасці ў беларускую нацыю.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Контакты. НАРУШЕНИИ АВТОРСКОГО ПРАВА И СМЕЖНЫХ ПРАВ Другие новости по теме:
Развіццё адукацыі, навукі, друкуИстория Беларуси. Гісторыя Беларусі
(0)
|
|