История Беларуси, Гісторыя Беларусі, History of Belarus, История Белоруссии
   
 
 
ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. СТАНАЎЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў IX-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛIТОЎСКАЕ I РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII- першая палова XVI ст.)

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІV-ХVІ ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795)

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI -XVIII ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ IMПЕРЫІ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст

БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПIТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНАДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ-ПАЧАТКУ ХХст






Краткая история Белоруссии
Важнейшие даты истории Беларуси

Вы можете зарегистрировавшись на сайте в разделе "Добавить Новость" добавить на сайт любые материалы качающиеся истории Беларуси и они будут размещены на главной странице сайта после проверки.

 
 
 
 
 
 
Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага |
 
У XIV першай палове XVI ст. завяршылася фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Як выглядала сацыяльная структура феадальнага грамадства? Якую ролю ў палітычным, эканамічным жыцці Вялікага княства Літоўскага выконвалі розныя групы насельніцтва?
На Беларусі ў XIV XVI стст. зямля, галоўны сродак вытворчасці ў феадальную эпоху, належала дзяржаве, феадалам і царкоўным арганізацыям. Невялікай яе часткай валодалі гарады і гараджане. Уласнікі зямлі склалі пануючы клас феадальных уладальнікаў. Ён быў невялікім колькасна і складаў каля 10 % насельніцтва. Асноўная частка грамадства была прадстаўлена прадукцыйным класам — сялянствам, якое карысталася зямлёй і стварала феадальную рэнту. Класы не былі аднародныя па сваім складзе. Яны падзяляліся на групы паводле маёмаснага і прававога становішча.

 
 
 
| | Просмотров: 2793
 
 
Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад |
 
У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феадалаў. Асноўным прадукцыйным класам, які працаваў на зямлі і выдаваў прадукцыю, было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. У велікакняжацкім дамене ён наглядаў за ўласнай гаспадаркай, ворнымі землямі і іншымі надзеламі. Аканомы арганізоўвалі мясцовае насельніцтва для працы на яго палях, сенажацях, у садах, агародах, збіралі, захоўвалі ці прадавалі ўраджай, прыплод жывёлы, здабытак з лясоў і рэк. Акрамя ўласнай гаспадаркі вялікі князь літоўскі меў прыбытак ад маёнткаў, абкладаючы натуральнымі і грашовымі зборамі падуладных яму сялян, мяшчан, рамеснікаў, ваеннаслужылых людзей.
3 канца XIV ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Прыватныя ўладанні раслі на вольных землях, а таксама за кошт княжацкага дамена, які адпаведна скарачаўся. Паколькі вялікі князь літоўскі не зрабіўся спадчынным манархам, таму і гаспадарскія маёнткі рана набылі характар дзяржаўных, яны абслугоўвалі патрэбы не толькі велікакняжацкага двара, але і ўсёй дзяржавы. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватнаўласніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых
землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнымі, царкоўнымі. Разам з тым сяляне падзяляліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. На ўсіх прыватнаўласніцкіх землях катэгорыі сялянскага насельніцтва былі прыблізна аднолькавыя.

 
 
 
| | Просмотров: 2728
 


 
 
 



 
 
Главная страница
Дневник. Записки
«    Май 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

 
 
 
 
 
 


Русский хостинг php mysql