Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі, паводле разлікаў вучоных, пражывала 1800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльнаэканамічнаму становішчу адносіліся.да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёй эканамічнай моцы і палітычнай ролі ў гаспадарстве. Найболып буйнымі былі 29 магнатаў, якія мелі маёнткі на Беларусі і валодалі не менш як 1000 сялянскіх "дымоў". Сярод шляхты яны складалі толькі 0,7 % землеўладальнікаў, але валодалі больш за 42% сялянскіх гаспадарак. 13 магнатаў былі літоўскага паходжання — Алелькавічы, Галыпанскія, Гаштольды, Радзівілы, Пацы, Чартарыйскія, Сангушкі; 7 — беларускага паходжання, да якіх далучаліся Рурыкавічы і выхадцы з Масквы Глябовічы, Валовічы, Ільінічы, Тышкевічы» таксама ўкраінскага і польскага паходжання — Хадкевічы, Кішкі і інш. Яны насілі тытулы паноў і князёў. Да іх далучылася група паноў, якія мелі маёнткі не менш як па 500 "дымоў". Гэтыя дзве групы феадалаў (1,1 % ад усіх феадалаў Беларусі) валодалі ў 1568 г. 48,4 % сялянскіх гаспадарак. Яны складалі сенатарскае саслоўе. Самай шматлікай была група дробнай шляхты, якая налічвала больш за 3 тыс. чалавек і ў пануючым класе складала болып за 70 %, але ў яе руках былі толькі 28 % сялянскіх гаспадарак. 1 яны не заўсёды маглі карыстацца на практыцы прывілеямі шляхецкага стану. 3 сярэдзіны XVI ст. роля дробнай шляхты ў палітычным жыцці ВКЛ павялічваецца ў выніку рэформы судовых органаў і росту ўплыву павятовых сеймікаў на грамадскапалітычнае жыццё. Дробная шляхта паступова становіцца саюзніцай вялікага князя ў барацьбе з магнатамі. Менавіта дробная шляхта складала асноўнуіо частку "паспалітага рушэння".
|