История Беларуси, Гісторыя Беларусі, History of Belarus, История Белоруссии
   
 
 
ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. СТАНАЎЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў IX-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛIТОЎСКАЕ I РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII- першая палова XVI ст.)

ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІV-ХVІ ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795)

ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI -XVIII ст

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ IMПЕРЫІ

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст

БУРЖУАЗНЫЯ РЭФОРМЫ. ПЕРАХОД ДА КАПIТАЛІСТЫЧНАЙ ГАСПАДАРКІ

ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНАДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ-ПАЧАТКУ ХХст






Краткая история Белоруссии
Важнейшие даты истории Беларуси

Вы можете зарегистрировавшись на сайте в разделе "Добавить Новость" добавить на сайт любые материалы качающиеся истории Беларуси и они будут размещены на главной странице сайта после проверки.

 
 
 
 
 
 
ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА
 
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў.
Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. Пад Лівоніяй у той час разумелася тэрыторыя сучаснай Латвіі і Эстоніі, заселеная лівамі, латыголамі, эстамі і іншымі плямёнамі і захопленая крыжакамі ў XIII ст. Намінальна Лівонія была пад уладай папы рымскага і германскага імператара.
3 сярэдзіны XIV да канца XV ст. бесперапынныя ўнутраныя смуты аслабілі крыжакоў, што ў нейкім сэнсе садзейнічала перамозе аб'яднаных славянскіх сіл у 1410 г. пры Грунвальдзе і прыпыненню крыжацкай агрэсіі на Усход. Другім важным паказчыкам унутранай слабасці крыжакоў з'явіўся пераход у васальную залежнасць ад Полыпчы ў 1466 г. прускага біскупства, залежнага раней ад Рыгі. У падзеле лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, Вялікае княства Літоўскае, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай, захоўваць нейтралітэт у выпадку рускапольскай вайны, адрадзіць праваслаўныя храмы.
Ва ўнутрыпалітычным жыцці Лівоніі пачынаюць барацьбу прыхільнікі і праціўнікі збліжэння з Полыпчай. Прыйшоўшы да ўлады, магістр ордэна В.Фюрстэнберг як праціўнік польскага ўплыву раптоўна становіцца прыхільнікам польскай арыентацыі і заключае з Польшчай абарончанаступальны саюз супраць Масквы. Парушэнне папярэдняга пагаднення з Расіяй падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. Руская армія захапіла Нарву, Дзерпт (Тарту), дасягнула Рэвеля (Таліна).
Зацікаўленыя ў падзеле лівонскай спадчыны дзяржавы ўцягваюцца ў канфлікт. Данія адарвала востраў Эзель (Сааремаа), а паўночная частка Лівоніі Эстляндыя перайшла пад патранат Швецыі. Пачынаецца распад ордэна. У выніку вострых унутрыпалітычных спрэчак В.Фюрстэнберг быў заменены на пасадзе магістра Г.Кетлерам, які звярнуўся да Жыгімонта II Аўгуста за дапамогай. У 1561 г. Віленскі
сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат. 3 гэтага часу праціўнікам Расіі ў Лівонскай вайне стала Вялікае княства Літоўскае.
Уцягненне ВКЛ у падзел лівонскай спадчыны было невыпадковым. Магнаты ВКЛ, асабліва ў заходняй яе частцы, дзе ажыццяўлялася аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста, былі зацікаўлены ў заходнееўрапейскім рынку для свайго збожжа, а выхад Расіі да Балтыйскага мора нараджаў небяспечнага канкурэнта. Таму ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе адразу дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г. зн. на заходнееўрапейскі рынак.
Пасля пераходу Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі Г ў 1563 г. захапіла самую магутную крэпасць княства — Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі на Вільню і Рыгу.
Але ўжо ў наступным пасля полацкага паражэння 1564 г. фартуна павярнулася тварам да ВКЛ, якое атрымала перамогу на р.Уле і пад . Оршай.
Лівонская вайна патрабавала ад насельніцтва ВКЛ напружання ўсіх сіл. Яна прывяла да рэзкага павелічэння падаткаў, прынесла працоўным масам разбурэнне іх гаспадарак і смерць. Але самае галоўнае заключалася ў тым, што вайна зусім не карысталася папулярнасцю не толькі сярод працоўных, але і дробнай і нават сярэдняй шляхты, яшчэ слаба акаталічанай і паланізаванай. Папскі пасол, які быў сведкам падзей, пісаў, што насельніцтва Беларусі публічна моліцца Богу, каб ён дараваў маскавітам перамогу. Яскравым прыкладам непапулярнасці Лівонскай вайны сярод беларускага насельніцтва была няўдалая спроба склікаць апалчэнне і правесці ваенную аперацыю ў 1567 г.
Магчыма, паражэнні, а таксама выступленні крымскіх татар, уцёкі князя Курбскага ў Літву прывялі Івана Грознага да думкі аб баярскай здрадзе і паклалі пачатак апрычніне. Унутраныя справы адсунулі на нейкі час праблемы Лівонскай вайны.
Не здолела і Вялікае княства Літоўскае скарыстаць расійскія цяжкасці. Само княства апынулася перад яшчэ больш небяспечнымі праблемамі. 3 пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі Польскае каралеўства аднавіла свае інкарпаратарскія намаганні, палітыку, якую вяло ў адносінах да ВКЛ з часоў Крэўскай уніі. Розніца палітыкі Расіі і Полыпчы для ўрада ВКЛ была відавочнай: Расія імкнулася да выхаду да Балтыйскага мора і цікавілася тэрыторыяй не ВКЛ, а Лівоніі. Польскае каралеўства прэтэндавала на "мірную", без аб'яўлення вайны і ваенных дзеянняў анексію ўсяго Вялікага княства Літоўскага цалкам. Гэта падштурхнула палітыкаў ВКЛ шукаць пагаднення з Расіяй. У чэрвені 1566 г. у Маскву было накіравана пасольства ВКЛ у складзе Ю.Хадкевіча, Ю.Тышкевіча і М.Гарабурды, якое прапанавала Івану IV правесці падзел Лівоніі на падставе існуючага на той час становішча. Але цар не прыслухаўся
да парады. Мабыць, перакананы ворагамі Расіі і Вялікага княства Літоўскага, ён прыняў памылковае рашэнне працягваць вайну. Яго падтрымаў Земскі сабор 1566 г.
Такая пазіцыя Расіі паставіла ВКЛ у яшчэ болып цяжкае становішча ў выніку ўзмацнення інкарпаратарскай хвалі польскіх магнатаў. У такіх умовах дэлегацыя ВКЛ на Люблінскім сейме пасля анексіі болыпай часткі княства ў Польскае каралеўства мусіла падпісаць ганебную Люблінскую унію (1569). 3 гэтага часу вайна за Лівонію павінна была стаць вайной Рэчы Паспалітай.
Уступленне ў вайну Швецыі і крымскіх татар, а таксама апрычніна яшчэ болып знясілілі Расію і адкрылі Рэчы Паспалітай добрыя перспектывы ў вайне. Але зноў яна не змагла выкарыстаць спрыяльныя ўмовы, бо сама перажывала цяжкія гады бескаралеўя. Расія першая актывізавала свае ваенныя дзеянні ў Лівоніі і здолела захапіць некаторыя крэпасці, у тым ліку Пернаў (Пярну). Гэтыя ваенныя поспехі дазволілі маскоўскаму ўраду пачаць перамовы з германскім імператарам Максімільянам аб прызнанні права Расіі на Прыбалтыку. Атрымаўшы адмову, рускі ўрад пачаў новую ваенную кампанію. Ваенныя поспехі Расіі насцярожылі не толькі Рэч Паспалітую, але і Рым.
Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый фарміруе наёмнае войска (часткова аперацыю фінансуе Ватыкан) і пачынае контрнаступленне супраць расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20дзённай асады цаной вялікіх страт адваёўваецца Полацк,. вызваляецца Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца на ўласна рускую тэрыторыю. Заваяваўшы Вялікія Лукі і шэраг дробных крэпасцей, Стэфан Баторый распачынае аблогу Пскова і марыць аб паходзе на Ноўгарад і Маскву. Але гераічная абарона Пскова ў 1581 — 1582 гг. канчаткова вызначыла вынік вайны і прымусіла знясіленыя 25гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перамовы. Яны праходзілі ў в.Ківерава Гара паблізу Запольскага Яма (на поўдзень ад Пскова) пры пасрэдніцтве папскага прадстаўніка езуіта А.Пасевіна. Згодна з перамір'ем (на 10 гадоў), якое ўвайшло ў гісторыю як ЯмЗапольскае, Рэч Паспалітая вяртала Расіі захопленыя рускія гарады — Вялікія Лукі, Холм, Завалочча, Ізборск, Апочку, Гдоў, Себеж і іншыя з усімі іх землямі, за выключэннем раёна г.Веліжа, дзе адраджалася мяжа, што існавала да 1514 г. Расія ў сваю чаргу адмаўлялася ад усіх зямель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. Мэта, якую ставіла Расія:
знайсці выхад да Балтыйскага мора, не была дасягнута.
У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночнаўсходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці. Венгерскія наёмнікі, якія ўварваліся першымі ў Полацк, рабавалі жыхароў, руйнавалі ўсё. Менавіта ў час рабавання горада наёмнікамі Стэфана Баторыя загінулі многія культурныя каштоўнасці, у тым ліку і Полацкі летапіс. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне
пазіцый польскіх феадалаў і каталіцкага ўплыву, яшчэ болып глыбокі раскол беларускага грамадства на рэлігійнай глебе.
Аднак адна мэта, якую ставіў Ватыкан у Лівонскан ванне, фінансуючы паход Стэфана Баторыя, засталася недасягнутай: распаўсюджванне каталіцызму далей на Усход, падпарадкаванне Расіі папу рымскаму. Місія Пасевіна схіліць Івана Грознага да уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў правалілася, але ідэя не памерла.
Хутка для рэалізацыі гэтай ідэі трапіўся зручны выпадак. На пачатку XVII ст. Расію напаткала бядаліха. На працягу трох гадоў (1600 1602) вясной і летам ішлі праліўныя дажджы, а ўвосень яны змяняліся раннімі замаразкамі. Неўраджай прывёў да страшэннага голаду. Каб не карміць халопаў, феадалы выганялі іх тысячаш са сваіх двароў. Дзесяткі тысяч халопаў, сялян, пасадскіх людзей пнулі ў тыя гады ад голаду. У адной Маскве за два гады і чатыры месяцы загінула болып за 120 тыс. чалавек. Мноства галодных і халодных людзей блукалі па дарогах Расіі. На тую бяду ў 1598 г. памёр апошні з дынастыі Рурыкавічаў цар Фёдар Іванавіч. Барыс Гадуноў, яш прыйшоў да ўлады, а потым і Васіль Шуйскі ў вельмі складаных эканамічных і палітычных абставінах не здолелі прыпыніць "смуту" барацьбу працоўных мас супраць феадалаў.
"Смута" ў Расіі падштурхнула польскіх і літоўскіх феадалаў да актыўнай рускай палітыкі, для якой склаліся спрыяльныя ўмовы. Справа ў тым, што яшчэ пры Фёдару Іванавічу 15 мая 1591 г. ва ўдзельным Углічы пры загадкавых абставінах памёр брат цара васьмігадовы царэвіч Дзмітрый фактычны наследнік рускага прастола. Адразу пасля смерці царэвіча ўзніклі дзве версіі аб яе прычынах. Згодна з адной, Дзмітрый накалоўся на ножык ў час прыпадку падучай хваробы; паводле другой, ён быў забіты падасланымі Гадуновым асобамі. Маці царэвіча сведчыла аб забойстве і адразу ж пасля смерці сына назвала імёны забойцаў, якія разам з некалькімі пасадскімі людзьмі былі забіты раз'юшаным натоўпам.
Камісія ў складзе В.Шуйскага, А.Клешніна і Е.Валузгіна прыншла да высновы, што царэвіч Дзмітрый па нядбайнасці маці закалоўся ножыкам у час падучкі. Па распараджэнні ўрада Барыса Гадунове маці Дзмітрыя сілком пастрыглі ў манашкі, а сотні углічан, удзельнікаў хваляванняў, былі сасланы ў Сібір.
У 1600 г. пачалі распаўсюджвацца чуткі, быццам царэвіч Дзмітрыь выратаваўся. Неўзабаве "царэвіч" слушна заявіў аб сваіх прэтэнзіяі на маскоўскі прастол. Паводле афіцыйнай версіі рускага ўрада, у рол:
самазванца выступіў Грыгорый (Грышка) Атрэп'еў, беглы манах, як перабраўся пасля блуканняў па Расіі ў Рэч Паспалітую.
Пасля пераходу мяжы Атрэп'еў са сваімі спадарожнікамі тры тыдн жыў у КіеваПячэрскім манастыры, а затым у Астрогу і Дзермане Пакінуўшы Дзерманскі манастыр, Атрэп'еў скінуў з сябе манаска» адзенне і падаўся да антытрынітарыяў. Ён стаў выконваць іх абрадь і здабыў іх прыхільнасць. Але антытрынітарый не мог разлічваць ні
маскоўскі прастол. Ад антытрынітарыяў Атрэп'еў накіроўваецца да казакаў, а потым шукае падтрымку ў прыхільніка праваслаўя і далёкага родзіча Івана Грознага Адама Вішнявецкага, які варагаваў з маскоўскім царом зза зямель. Разам з тым частка ўплывовых і найболып дальнабачных палітыкаў, менавіта такіх як К.Астрожскі, каронны гетман Я.Замойскі, разглядалі падтрымку самазванца як небяспечную авантуру.
Арганізатарам паходу Лжэдзмітрыя ў Расію становіцца другарадны чыноўнік Рэчы Паспалітай сенатар Юрый Мнішак, які абапіраўся на падтрымку свайго ўплывовага родзіча біскупа Б.Маціеўскага. Мнішак дапамог самазванцу заручыцца падтрымкай літоўскага канцлера Льва Сапегі, а затым з дапамогай папскага нунцыя (пасла) Рангоні атрымаў аўдыенцыю ў Жыгімонта III і абяцанне падтрымкі пры адпаведных умовах: пераходу самазванца ў каталіцызм, дапамогі Жыгімонту III у яго барацьбе са шведамі за спадчынны прастол у Стакгольме. Ажыццяўленне гэтых планаў адкрыла б перспектывы контррэфармацыі ў ІЦвецыі, укаранення каталіцызму на Русі і, зразумела, зацікавіла б каталіцкія колы Кракава і Рыма.
13 сакавіка 1604 г. кароль звярнуўся да кароннага гетмана з прапановай узначаліць паход на Маскву. Гетман рашуча адхіліў гэту прапанову, што прымусіла Жыгімонта III у той час устрымацца ад адкрытай інтэрвенцыі. Але абяцанне Лжэдзмітрыя падзяліць паміж каралём і Мнішкам Смаленскую і ЧарнігаўскаСеверскую землі, а будучай рускай царыцы Марыне Мнішак перадаць на правах удзела Наўгародскую і Пскоўскую землі прымусіла караля, магнатаў і касцёл фінансаваць намаганні авантурыста захапіць царскі прастол.
13 кастрычніка 1604 г. войска Лжэдзмітрыя ўварвалася ў ЧарнігаваСеверскую зямлю, дзе на мяжы з Рэччу Паспалітай назбіралася шмат беднага і галоднага люду. Прыход "сапраўднага і законнага" цара выклікаў народныя паўстанні ў Чарнігаве, Пуціўлі, Рыльску, Курску і іншых гарадах. Затым падняліся Арлоўшчына і Браншчына. Спачатку цар Барыс Гадуноў пасылаў супраць самазванца невялікія атрады, але хутка мусіў абвясціць скліканне дваранскага апалчэння. Восеньскае бездарожжа зацягвала мабілізацыю. Толькі праз два месяцы, у снежні 1604 г., адбылася бітва паміж войскамі самазванца і царскай арміяй на чале з князем Мсціслаўскім.
Бітва пад НоўгарадСеверскім неадназначна ацэньваецца ў навуковай літаратуры. Адны даследчыкі лічаць, што войска самазванца пацярпела сакрушальнае паражэнне, другія што поспех быў на баку інтэрвентаў. Тым не менш вядома, што пасля бітвы большасць наёмнікаў пакінулі Лжэдзмітрыя і накіраваліся да мяжы Рэчы Паспалітай. Ад'ехаў да Рэчы Паспалітай і галоўны натхняльнік інтэрвенцыі сенатар Мнішак. 3 самазванцам засталіся езуіты, якія прынялі ўдзел у інтэрвенцыі з самага яе пачатку. Але разбітая армія самазванца пачала папаўняцца простым рускім людам, што наіўна паверыў у байку пра цудам уцалеўшага царэвіча Дзмітрыя.
Чарговая бітва, якая адбылася паміж войскамі цара і самазванца ,21 студзеня 1605 г. ля в.Дабрынічы Камарыцкай воласці, прынесла бясспрэчную перамогу царскай арміі над 23тысячнай арміяй Лжэдзмітрыя. Тут самазванец страціў амаль усю пяхоту. Паводле сведчанняў сучаснікаў, на полі бою засталося больш за 11 тыс. чалавек. У рукіпераможцаў трапілі 15 сцягоў і штандараў, уся артылерыя 30 пушак. Але Лжэдзмітрый зноў знайшоў падтрымку насельніцтва, якое жадала мець "сапраўднага, законнага" цара, а абяцанні лепшага жыцця ўспрымаліся галодным народам велыяі прыхільна.
Новы штуршок "смуты" надалі ралтоўная смерць Барыса Гадунова (1605) і абранне царом яго сына Фёдара Барысавіча. Пры маладым цару паднялі галовы незадаволеныя і пакрыўджаныя Барысам баяры, некаторыя з іх былі вернуты з ссылкі. Фёдару ў гэтых умовах цяжка было стабілізаваць палітычнае становішча. На бок "царэвіча Дзмітрыя" пачалі пераходзіць дваране, што адкрыла самазванцу цілях на Маскву. Паўстанне простага люду адчыніла маскоўскія вароты. Цар Фёдар і царыца Марыя былі звергнуты і ўзяты пад варту. 20 чэрвёня 1605 г. самазванец уступіў у Маскву. Праз месяц, 21 ліпеня, ён вянчаўся ва Успенскім саборы на прастол "продкаў сваіх" як цар і вялікі князь усёй Русі. Але толькі год цярпелі масквічы самазванца. Падман пачаў выкрывацца, і паўстаўшыя масквічы гэтак жа хутка зверглі Лжэдзмітрыя, як хутка прынялі ка царства.
1 'У гэтых умовах баяры паспяшаліся ўзяць сітуацыю пад кантроль і абвясцілі царом В.І.Шуйскага. Ён і яго прыхільнікі пачалі праводзіць курс аднаўлення старых парадкаў, з чым не захацелі мірыцца нізы. 3 аднаго боку, пачынаецца паўстанне на чале з Іванам Балотнікавым, з'.другога — узнімаецца новы вал руху пад сцягам "добрага цара" царэвіча Дзмітрыя, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. Лжэдзмітрыем II становіцца паплечнік першага самазванца дваранін Міхаіл Малчанаў.
Дзесяткі гарадоў прысягаюць цару "Дзмітрыю", пад яго сцягі збіраюцца масы народа. На яго бок пераходзіць частка дваран і нават баяр, па розных прычынах незадаволеных царом Васіліем Шуйскім. Цікава, што ў абставінах Сялянскай вайны, на сцягу якой было нашсана імя царэвіча Дзмітрыя, урад цара Васілія Шуйскага кананізуе "невннно убненного отрока", тым самым перакрэсліваючы вывады ^ледчай камісіі 1591 г., якую ўзначальваў учарашні баярын, а сённяшні цар Васілій Шуйскі.
; На дапамогу Лжэдзмітрыю II прыходзяць атрады польскіх магнатаў Лісоўскага і Ражынскага, а пазней Яна Сапегі, аднаго з буйных магнатаў ВКЛ. У в.Тушына ля Масквы, дзе размясціўся самазванец, прыязджае і прызнае яго за сапраўднага царэвіча Марына Мнішак, якая тайна вянчаецца з новым самазванцам. Ен атрымлівае падтрымку ад папы рымскага, католікаў, якіх не пакідаюць мары прывесці Расію дауніі.
Польскія і літоўскія магнаты захопліваюць рускія гарады і вёскі, рабуюць народ, паводзяць сябе як інтэрвенты. У верасні 1608 г. яны бяруць у аблогу святыню зямлі рускай ТроіцаСергіевы манастыр. Сапега і Лісоўскі мелічасам ад 15 да 30 тыс. чалавек. Але ні штурмы, ні аблога, якая працягвалася 16 месяцаў, не маглі зламаць гераічную барацьбу абаронцаўманахаў і навакольных сялян.
3 канца 1608 г. просты люд пачынае аб'ядноўвацца супраць няпрошаных гасцей. Цар Шуйскі імкнецца скарыстаць народны рух у барацьбе з польскалітоўскімі войскамі. Вясной 1609 г. войска на чале з пляменнікам цара князем М.В.СкопінымШуйскім разам з атрадам шведаў і апалчэнцамі нанесла паражэнне войску тушынцаў. Але СкопінШуйскі, лічачы сваю моц недастатковай для барацьбы з галоўнымі сіламі тушынцаў, пакуль што пазбягаў ісці прама да Масквы. Асцярожнасць СкопінаШуйскага была выклікана і тым, што ў верасні 1609 г. з'яўляецца новы і больш небяспечны вораг, як "тушынскі злодзей", польскі кароль Жыгімонт III, які ў рэшце рэшт распачаў адкрьітую інтэрвенцыю супраць Расіі. Ён сам узначаліў армію і, размясціўшыся ля Дняпра, направіў жыхарам Смаленска грамату, дзе імкнуўся запэўніць іх, што мае намер толькі пазбавіць Расію і рускіх людзей ад непрыемнасцей, якія ім даводзіцца перажываць. Але смаленскія ваяводы — баярын Шэін, князь Гарчакоў, а таксама архіепіскап Сергій рашуча адмовіліся здаць горад палякам.
Армія Жыгімонта несла вялікія страты. Кароль пачаў дасылаць граматы: у в.Тушына, сваім аднапляменнікам, цару Васілію, а таксама патрыярху, духавенству, дваранству і ўсім жыхарам Масквы з абяцаянем вырашыць усе іх беды, калі яны прызнаюць яго вярхоўную ўладу.
Спачатку Сапега хістаўся, не ведаючы, што рабіць. Ражынскі з паплечнікамі абвясцілі сябе канфедэратамі і заявілі аб тым, што захопленыя імі северскія землі яны не аддадуць каралю. Але поспехі СкопінаШуйскага іх пераканалі лепш за каралеўскія граматы, і яны хутка пацягнуліся да Смаленска. У 1609 г. тушынскі лагер пачаў раскідвацца, а "тушынскі злодзей" уцёк у Калугу.
Герой барацьбы з інтэрвентамі СкопінШуйскі, які прыйшоў у Маскву ў сакавіку 1610 г., быў атручаны. У заббйстве 23гадовага князя масквічы абвінавацілі жонку аднаго з братоў цара. Змяніўшы на пасадзе галоўнакамандуючага СкопінаШуйскага, князь Дзмітрый Шуйскі не толькі не меў таленту ваеначальніка, але ў першай жа бітве здрадзіў, пакінуўшы армію, казну без прыгляду (шведы забралі) і згубіўшы каня ў балоце.
Цар В.Шуйскі не паў духам і не страціў мужнасці. Ён звярнуўся да народа з адозвай паўстаць на абарону Айчыны. Праўда, дні яго ўжо былі кароткія. Гарады не адгукнуліся на яго адозвы. Цар губляў горад за горадам. Сапега разграбіў багаты Пафнуцьеў манастыр, самазванцу здаліся Каломна і Кашыра.
17 ліпеня 1610 г. у Маскве пачаўся мяцеж. Мяцежнікі захапілі цара В.Шуйскага і сілком яго і жонку ягоную пастрыглі ў манахі. Да
улады прыйшла група баяр на чале з князем Ф.І.Мсціслаўскім, які Фад націскам тушынцаў прапанаваў народу запрасіць на рускі пра<М'ол сына Жыгімонта III, каралевіча Уладзіслава. 17 жніўня 1610 г. цаміж баярамі і гетманам Жалкеўскім былі падпісаны пагадненне і ўмовы, на якіх Уладзіслаў мог стаць рускім царом. Вароты Масквы былі адчынены, і ў верасні 1610 г. у Маскву ўвайшоў польскі атрад •на чале з Жалкеўскім. Усёй справай у дзяржаве пачынаюць верхаводзіць інтэрвенты. Становішча яшчэ болып ускладняецца, і ў краіне зноў пачынаецца народны рух супраць інтэрвентаў. Да Масквы накіроўваецца алалчэнне, якое не паспявае на дапамогу паўстаўшаму гораду (19 сакавіка 1611 г,). 3 паўстанцамі жорстка распраўляюцца карнікі Гансеўскага. Толькі ў адным Кітайгорадзе яны забілі да 7 тыс. чалавек. Апалчэнцы ж не знайшлі паміж сабой згоды,
пасварыліся і ўрэшце разышліся па сваіх гарадах.
3 чэрвеня 1611 г., калі ў Смаленску засталося 200 абаронцаў, горад паў. Жыгімонт III парушыў дагавор ад 17 жніўня 1610 г. 1 абвясціў
еябе рускім царом.
Летам 1611 г. над Расіяй навісла пагроза пазбаўлення яе нацыя
вальнай незалежнасці. Сталіца была ў руках палякаў, на паўночным захадзе гаспадарнічалі шведы. 3 поўдня ўрываліся татары, англічане планавалі захоп рускай поўначы і Паволжа. У гэту цяжкую часіну народ бярэ лёс Айчыны ў свае рукі. У Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца другое апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным, "рода неславна, но смыслом мудре", і князем Дзмітрыем Пажарскім, таленавітым пал
каводцам, які "во нзмене не явнлся".
У лютым 1612 г. апалчэнне накіравалася да Масквы і замацава
яася ў Яраслаўлі, дзе быў створаны часовы орган вышэйшай улады. 8 вясны становішча інтэрвентаў у Маскве пагоршылася. Яны пачалі адчуваць недахоп правіянту (здабываць яго перашкаджалі падмаскоўныя партызаны), хоць польскі гарнізон быў невялікі — 4 тыс. чалавек. Толькі летам кароль паслаў у Маскву войска на чале з гетманам Хадкевічам, які павінен быў даставіць абоз з правіянтам
ізброяй.
Сюды, пад Маскву, прыйшлі і алалчэнцы. 2224 жніўня 1612 г.
паміж войскамі Хадкевіча і апалчэнцамі адбылася бітва, у выніку якой Хадкевіч страціў увесь абоз і з рэшткамі войска адышоў да Вязьмы. У Маскве пачаўся голад. 22 кастрычніка 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Кітайгорад, а 26 здаўся і гарнізон палякаў у крамлі. Кароль паспрабаваў арганізаваць яшчэ адзін паход на Маскву, але ён начаўся няўдала і прымусіў Жыгімонта III вярнуцца ў Полылчу.
Такім чынам, польскалітоўская інтэрвенцыя ў Расію закончылася
безвынікова.
У студзені 1613 г. Земскі сабор у складзе вышэйшага духавенства,
дваран, пасадскіх людзей, чарнасошных сялян і баярскай думы абралі царом 16гадовага Міхаіла Раманава, сына патрыярха Філарэта, які быў сваяком па жаночай лініі Івана Грознага.Але сталы каралевіч Уладзіслаў не жадаў мірыцца з абраннем на рускі прастол Міхаіла Раманава і ў 1618 г. прывёў польскае войска да сцен Масквы. Пацярпеўшы няўдачу, ён вымушаны быў у снежні 1618 г. заключыць пагадненне аб перамір'і на 14 з паловай гадоў у в. Дзеўліна паблізу ТроіцаСергіева манастыра. Гэта пагадненне завяршыла 14гадовы перыяд скрытай і адкрытай польскай інтэрвенцыі, у якой прынялі ўдзел і беларускія магнаты. Паводле Дзеўлінскага дагавора, да Рэчы Паспалітай адышлі НоўгарадСеверская, Чарнігаўская і Смаленская землі.
У 1632 1634 гг. Расія зрабіла спробу вярнуць сабе Смаленск. Гэта вайна ўвайшла ў гісторыю пад назвай Смаленскай, але яна была беспаспяховай і закончылася Паляноўскім мірным дагаворам, падпісаным у в.Семлеве на р.Паляноўцы. Рэч Паспалітая захавала за сабой усе землі, атрыманыя паводле Дзеўлінскага дагавора, акрамя г.Сярпейска з невялікім пагранічным раёнам Севершчыны, якія адышлі да Расіі. Дыпламатычным поспехам Расіі была адмова польскага караля ад прэтэнзіі на маскоўскі прастол, прызнанне рускім царом Міхаіла Фёдаравіча і абяцанне вярнуць акт аб абранні маскоўскімі баярамі Уладзіслава на рускі прастол.
Вайна 1654 1667 гг. у гісторыі Беларусі расцэньваецца як нацыянальнавызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў за ўз'яднанне з Расіяй. 3 пераходам болыпасці ўкраінскай і беларускай шляхты ў каталіцызм і паступовым яе апалячваннем беларускі і ўкраінскі народы не мелі дастатковых інтэлектуальных і матэрыяльных сродкаў для барацьбы з паглыбленай польскакаталіцкай экспансіяй, якая прыняла ў канцы XVI ст. форму уніяцтва. Украінскі і беларускі народы, якія ўпэўніліся ў сваіх абмежаваных магчымасцях у час казацкага паўстання Б.Хмяльніцкага, у асобе сваіх лепшых прадстаўнікоў усё часцей і часцей сталі звяртацца да Масквы за дапамогай. Пры гэтым выкарыстоўваўся рэлігійны аргумент — просьба абараніць аднаверцаў — праваслаўных хрысціян, зневажаемых у Рэчы Паспалітай. Напрыклад, у красавіку 1651 г. у Маскву прыбыў ігумен Дзісенскага манастыра Афінаген Крыжаноўскі, які аб'явіў сябе паслом ад усяго беларускага насельніцтва і расказаў аб становішчы на Беларусі і чутках аб прысязе Б.Хмяльніцкага маскоўскаму цару. Ён прасіў ад імя беларусаў праваслаўнай веры прыняць і іх пад царскую абарону.
У 1648 — 1653 гг. царскі ўрад, нягледзячы на гэтыя пажаданні, устрымліваўся ад умяшання ў справы Рэчы Паспалітай. Тым не менш просьбы гэтыя не прыпыняліся. Б.Хмяльніцкі запэўніваў рускага цара Аляксея Міхайлавіча, што не толькі ўкраінскі, але і беларускі народ падтрымае царскае войска і стане з ляхамі біцца і будзе іх 200 тысяч, калі цар пачне вайну з Полыпчай. Шматлікія звароты беларусаў аб дапамозе ў іх барацьбе з акаталічваннем і паланізацыяй беларускага этнасу пачасціліся пасля 8 студзеня 1654 г., пасля ўз'яднання Украіны з Расіяй.
Напярэдадні вайны цар паведамляў Б.Хмяльніцкаму, што жыхары многіх гарадоў Беларусі "біці чалом лрысылаюць ... іх ад няволі лятскія вызваліць". У рэшце рэшт гэта пытанне было пастаўлена царом на земскім саборы, які прыняў рашэнне аб пачатку вайны з Рэччу Паспалітай.
У маі 1654 г. пачалася рускапольская вайна, у якой прыняла ўдзел болыпасць насельніцтва Беларусі. Цэнтральным быў смаленскі напрамак, тут дзейнічалі асноўныя сілы больш за 40 тыс. чалавек на чале з самім царом. Групы войск, сканцэнтраваныя ля Ноўгарада і Белгарада, павінны былі прыкрываць паўночны і паўднёвы флангі асноўнай групы войск. Бранскай групе належала наступаць на мінскім напрамку і дапамагаць смаленскай групе армій. 3 боку Украіны планавалася аказваць казао.кую падтрымку рускім войскам на Беларусі. Ужо ў ліпені 1654 г. рускія' войскі авалодалі Полацкам, затым Віцебскам, у жніўні здаўся Магілёў, у верасні, па патрабаванні насельніцтва, Смаленск.
На поўдні Беларусі пачалі наступленне 20 тыс. казакаў Чарнігаўскага, Нежынскага і Старадубскага палкоў на чале з гетманам Іванам Залатарэнкам. Тэрыторыя Беларусі стала галоўным тэатрам ваенных дзеянняў.
Кампанія 1654 г. для рускай арміі праходзіла паспяхова: былі заняты 33 гарады. Гэты поспех стаўся невыпадковым.
Папершае, праваслаўная частка насельніцтва чакала рускую армію як сваю вызваліцельніцу ад каталіцкауніяцкага наступу на праваслаўных і дапамагала ёй усімі магчымымі сродкамі — ад інфармавання рускай арміі аб руху польскіх войск да стварэння атрадаў і ўдзелу ў ваенных дзеяннях на баку рускіх войск.
Падругое, жыхары гарадоў амаль што без абароны здаваліся рускім войскам і прысягалі рускаму цару. Так было ў Полацку, Магілёве, Оршы, Крычаве і г. д.
Патрэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла на Беларусі грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству захаваць іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні. Мяшчан праваслаўнага веравызнання за добраахвотную здачу гарадоў абяцаў узнагародзіць царскім жалаваннем і паслабіць падатковы ўціск. Што датычыць простага народа, у грамаце быў дадзены наказ беларусаў хрысціянскай веры, якія не выступаюць супраць царскіх войск, не біць, не грабіць, іх жанчын і дзяцей не кранаць. Вядома, што на тых, хто са зброяй у руках выступаў супраць рускіх войск, царскія міласці не распаўсюджваліся.
Такім чынам, адносіны да насельніцтва былі неаднолькавыя. Былі тыя, каго мілавалі, і тыя, каго дазвалялася грабіць, — ворагі царскай арміі і часцей за ўсё — ворагі праваслаўя. Што датычыцца грабяжу і насілля арміі на тэрыторыі праціўніка, то гэта было законам войнаў не толькі сярэднявечча, але і новага і навейшага часу.
Спробы наступлення войск Рэчы Паспалітай на Беларусі і Украіне ў 1654 1655 гг. не ўдаліся. Летам 1655 г. руская армія атрымала
піэраг перамог на Украіне, дайшла аж да Львова. На тэрыторыі ВКЛ былі ўзяты Мінск, Гродна, а таксама Вільня і Коўна. Амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.
Летам 1655 г. у вайну з Полыпчай уступіла Швецыя. Хутка шведы занялі Варшаву. Польскія феадалыздраднікі пачалі пераходзіць на бок шведскіх акупантаў.
У рускім урадзе перамог пункт гледжання кіраўніка Пасольскага прыказа А.Л.АрдынНашчокіна, які лічьгў першачаргован задачай знешняй палітыкі Расіі выхад да Балтыйскага мора. Ен прапанаваў пакуль што прыпыніць вырашэнне пытання аб Украіне і Беларусі, заключыць мірнае пагадненне з Полыпчай і пачаць вайну супраць Швецыі. У маі 1656 г. цар абвяшчае вайну Швецыі яшчэ да заключэння пагаднення з Полыпчай (перагаворы пачаліся ў жніўні 1656 г.). Спыненне ваенных дзеянняў .арміі супраць Польшчы выратавала апошнюю ад поўнага разгрому яе Швецыяй і выклікала пад'ём нацы. янальнавызваленчай барацьбы супраць шведскіх захопнікаў.
1657 год прынёс Расіі дрэнную навіну. Памёр Б.Хмяльніцкі, а на змену яму прыйшлі адзін за адным гетманы (Іван Выгоўскі, Юрый Хмяльніцкі, Пятро Дарашэнка і інш.), якія былі прыхільнікамі Полыпчы, імкнуліся парушыць дагавор з Расіяй і вярнуць Украіну пад уладу польскіх паноў альбо нават турэцкага султана. У выніку гэтага становішча рускіх войск на Беларусі і Украіне значна пагоршылася, а вайна прыняла зацяжны характар. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў. Але неўзабаве наступленне войск Рэчы Паспалітай было спынена. Знясіленыя дзяржавы ў 1667 г. у в.Андрусава паблізу Смаленска падпісалі перамір'е на трынаццаць з паловай гадоў.
Згодна з Андрусаўскім перамір'ем, Расія вярнула сабе Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет і Чарнігаўскае ваяводства, Левабярэжную Украіну. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. Расія згадзілася заплаціць выгнанай з Украіны шляхце 200 тыс. рублёў. Дагавор прадугледжваў сумесныя дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай у сувязі з узмацненнем пагрозы татаратурэцкага нашэсця.
У 1683 г. ізноў пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй. Полылча разгарнула актыўную дыпламатычную дзейнасць з мэтай прыцягнення Расіі да антытурэцкага саюзу. У выніку гэтай дзейнасці ў 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай "вечны мір", у якім замацоўваліся тэрытарыяльныя змены згодна з Андрусаўскім перамір'ем 1667 г. Польшча канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю. Расія разрывала свае адносіны з Портай і абавязвалася паслаць свае войскі ў Крым. "Вечны мір" гарантаваў свабоду веравызнання для праваслаўных хрысціян у Рэчы Паспалітай (на Беларусі і Украіне) і прызнаваў права за Расіяй прадстаўніцтва ў іх абарону. Дагавор 1686 г. уступіў у сілу адразу пасля падпісання, але быў ратыфікаваны польскім сеймам толькі ў 1710 г.
Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна, у якой шмат гадоў удзельнічала Рэч Паспалітая. Паўночная вайна (1700 1721) была выклікана шматгадовай агрэсіўнай палітыкай Швецыі, якую яна пачала праводзіць з часоў усталявання тут дынастыі Вазаў (1523). У выніку шэрага войнаў на пачатку XVIII ст. Швецыя стала адной з магутнейшых дзяржаў Еўропы, уладанні якой распасціраліся на Фінляндыю, Эстляндыю, Ліфляндыю, былыя рускія землі — Інгрыю і Карэлію, а таксама Паўночную Памеранію, герцагствы — Брэмен, Вердэн, Вісмар у Паўночнай Германіі.
У 1697 г. на шведскі прастол уступае юны Карл XII (1682 — 1718), які болыпую частку свайго часу аддае забавам, пацехам і паляванню, палохаючы жыхароў сталіцы сваімі дзівацтвамі. Мабыць, гэты стыль жыцця караля і падштурхнуў зацікаўленых гаспадароў суседніх дзяржаў да думкі, што наступіў час вярнуць некалі страчаныя тэрыторыі. Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая (у той час саксонскі курфюрст Аўгуст II быў адначасова і каралём Рэчы Паспалітай з 1697 г.) заключылі саюз супраць Швецыі. Гаспадары дзяржаў улічвалі і той факт, што ў Еўропе склаліся вельмі спрыяльныя абставіны, якія дазвалялі ізаляваць праціўніка. ПІвецыю маглі падтрымліваць Англія і Галандыя, але яны разам з Францыяй і Германіяй рыхтаваліся да барацьбы за іспанскую спадчыну, таму што паміраў бяздзетны іспанскі кароль Карл II.
Кожная з саюзных дзяржаў мела свой уласны інтарэс. Аўгуст II як саксонскі курфюрст і польскі кароль быў зацікаўлены далучыць да Саксоніі ці да Рэчы Паспалітай тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва.
Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. У лютым 1700 г. саксонскі корпус у 10 тыс. чалавек уварваўся ў Лівонію, каб знянацку і з дапамогай здраднікаў захапіць Рыгу. Але гэтыя разлікі не спраўдзіліся, бо армія не мела артылерыі, без якой аблога Рыгі была бесперспектыўнай.
Аб пачатку вайны Карл XII даведаўся падчас палявання. Першым парываннем караля было дэблакіраваць Рыгу і прыняць асабісты ўдзел у гэтай аперацыі. Але хутка стала вядома, што 16тысячная дацкая армія ўварвалася ў Гальштынію (10 сакавіка 1700 г.) і захапіла праз месяц амаль усю яе тэрыторыю. Гэта падштурхнула Карла XII спачатку прыйсці на дапамогу свайму родзічу — гальштынскаму герцагу, а потым ужо разбіць Аўгуста II ля Рыгі. На дапамогу Галыптыніі лрыйшлі таксама Англія і Галандыя. Сумеснымі намаганнямі яны прымусілі Данію прызнаць вярхоўныя правы герцага над Галыптыніяй, заплаціць яму 260 000 талераў і не дапамагаць ворагам Швецыі. Такім чынам, адзін з саюзнікаў у антышведскай кааліцыі быў выбіты з гульні. Засталіся Аўгуст II і Пётр I.
Аўгуст II, даведаўшыся аб выніках кампаніі датчан, быў ужо гатовы ўступіць у мірныя перагаворы з Карлам XII. Тым часам Расія, заключыўшы мір з Турцыяй, у жніўні 1700 г. аб'явіла вайну Швецыі і
накіравала свае войскі да Нарвы, дзе ў лістападзе таго ж года шведы нашчэнт разбілі рускіх.
3 гэтага часу тэатрам ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя, якая прасціралася з поўначы на поўдзень на 600 — 650 і з захаду на ўсход на 360 — 800вёрст і закранала частку тэрыторыі Літвы, Полыпчы, Украіны і амаль усю Беларусь.
Разбіўшы летам наступнага года саксонскія войскі, падмацаваныя рускімі атрадамі ля Рыгі, Карл XII прымае рашэнне скінуць Аўгуста II з польскага прастола, схіліць Польшчу да саюзу са Швецыяй і затым злучанымі сіламі выступіць супраць Расіі. Карл XII, які заняў у маі 1702 г. Варшаву і разбіў польскасак.сонскую армію пад Клішавам, заставаўся ў Польшчы, каб падрыхтаваць "дэтранізацыю" Аўгуста II на польскім прастоле, выбранне і каранацыю Станіслава Ляшчынскага, пазнанскага ваяводы, які заключыў са Швецыяй саюзны дагавор.
Пакуль Карл XII займаўся польскімі справамі, Пётр 1 аднавіў армію, нанова пабудаваў артылерыю (страчаную пад Нарвай) і накіраваўся да Балтыйскага мора. Захапіў Нотэбург (старажытнарускі г. Арэшак), Ніеншанц, Нарву і Дзерпт. Каб не пазбавіцца свайго апошняга саюзніка, Пётр 1 вырашыў дапамагчы Аўгусту II, і ў кастрычніку 1704 г. 10тысячны корпус рускіх войск выступіў да мяжы Рэчы Паспалітай. Да чэрвеня 1705 г. пад Полацкам сабралася армія ў 40 тыс. чалавек пяхоты і 20 тыс. кавалерыі.
Рэч Паспалітая ў гэты час перажывала глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс. Грамадства падзялілася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў. У ВКЛ на бок шведаў перайшлі Сапегі і Патоцкія, якія разам з ворагам руйнавалі гарады і вёскі. Агінскія і Вішнявецкія шукалі падтрымкі ў рускай арміі. Што датычыць народных мас, то большасць беларусаў, у асноўным праваслаўных, прыхільна сустрэлі рускую армію і дапамагалі ёй чым маглі — ад прадуктаў харчавання да сумесных ваенных дзеянняў.
Ваенная кампанія рускіх на Беларусі ў 1705 г. не дасягнула пастаўленай мэты. Карл XII уварваўся ў Саксонію, дзе пасля шэрага ваенных перамог прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор у верасні 1706 г. (паблізу Лейпцыга). Аўгуст II адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй, згадзіўся адклікаць саксонцаў з рускай арміі і выдаць Карлу XII усіх рускіх, якія знаходзіліся ў саксонскай арміі, аддаць шведам польскія крэпасці Кракаў і Тыкоцін і г.д. Шведскі кароль абмежаваўся абяцаннем абараняць Аўгуста II ад магчымых рэпрэсій з боку Расіі і пры заключэнні міру з апошняй улічваць саксонскія інтарэсы.
Мір са Швецыяй Аўгуст II заключыў тайна ад Расіі і ў той жа час тайна ад Карла XII імкнуўся захаваць саюз з Расіяй. Праз месяц пасля падпісання гэтага дагавора ў кастрычніку 1706 г. пад польскім г.Калішам адбылася бітва паміж шведамі і рускімі войскамі. На баку шведаў змагаліся войскі польскіх прыхільнікаў Карла XII, а рускіх
саксонцы і патрыётыпалякі. Аб'яднанае саюзнае войска на чале з Меншыкавым атрымала пад Калішам бліскучую пёрамогу. Шведская пяхота была перабіта, выратавалася толькі частка шведскай конніцы.
Пасля бітвы пад Калішам Карл XII абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор. Расія засталася без саюзнікаў. Галоўныя шведскія войскі з Саксойіі накіраваліся на Беларусь, маючы намер праз Смаленск ісці на Маскву.
Пераправіўшыся праз Бярэзіну, 3 ліпеня 1708 г. Карл XII нечакана напаў на рускіх і вымусіў іх адступіць. Гэта была апошняя перамога шведаў у Паўночнай вайне.
Руская армія, адступаючы на Усход, размяшчалася непадалёк ад мяжы. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва забірала збожжа, жывёлу і хавалася па лясах, а тое, што нельга было ўзяць з сабой, паліла. Шведскае войска галадала. Руская армія заняла важныя стратэгічныя рубяжы і рыхтавалася да бітвы, чакаючы шведаў на Смаленскім і Бранскім напрамках. Усё гэта, разам узятае, падштурхнула Карла XII не ўцягвацца ў барацьбу ў неспрыяльных умовах, а павярнуць на Украіну, дзе яго чакаў тайны прыхільнік польскай арыентацыі гетман Мазепа.
На дапамогу Карлу XII з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левенгаўптам з абозам зброі і харчу. Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі сіламі шведаў, быў выдзелены атрад з конніцы і гвардыі ў 12 тыс. чалавек, які ўзначаліў Пётр I.
Бітва адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в.Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва на р.Сож. Шведы пацярпелі паражэнне. 3 16 тыс. чалавек шведы згубілі 10 тыс., 17 пушак, 44 сцягі і абоз з 8 тыс. павозак. Пазней Пётр 1 назваў бітву паблізу Лясной "матерью полтавской победы".
Левенгаўпт прыйшоў да Карла XII без зброі і без харчу. Яшчэ горшыя навіны чакалі Карла XII на Украіне. Мазепа падманам прывёў да Карла XII 34 тыс. казакаў, а астатняя частка казацтва адмовілася ад Мазепы і выбрала гетманам Скарападскага. Украінскі народ падняўся на партызанскую барацьбу супраць іншаземных рабаўнікоў і сваіх здраднікаў.
3 цяжкасцю перазімаваўшы, Карл XII узяў у аблогу Палтаву, але, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, скарыць крэпасць не ўдалося. Да Палтавы падцягнуліся і асноўныя рускія сілы.
Шведскія генералы раілі адступіць у Полыпчу, Карл XII не згадзіўся.
Рускі ўрад вёў дальнабачную знешнюю палітыку, калі забяспечыў нейтралітэт Турцыі і крымскіх татар, не дапусціў Станіслава Ляшчынскага на дапамогу шведам і падкупіў частку польскіх магнатаў, прыхільнікаў Расіі.
Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася раніцай 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў на земляныя рэдуты, што абаранялі рускія пазіцыі. Руская армія пад Палтавай не проста атрымала
бліскучую перамогу, але і прадэманстравала сваё ваеннае майстэрства. Пётр 1 і яго паплечнікі забяспечылі колькасную перавагу рускіх войск, скарысталі новыя земляныя ўмацаваннірэдуты, артылерыю і ўрэшце так прыкрылі магчымыя шляхі адступлення шведаў, што накіравалі іх да Дняпра. Рэшткі шведскай арміі, якія праз тры дні апынуліся на беразе Дняпра, амаль цалкам (пераправіцца здолелі толькі Карл XII з Мазепай і невялікім атрадам) здаліся ў палон Меншыкаву. Англійскі пасол у Маскве, даведаўшыся аб здачы ў палон шведскай арміі (каля 16 тыс. чалавек), пісаў: "Так велыді праслаўленая на ўвесь свет шведская армія стала здабычай яго царскай вялікасці. Магчыма, ва ўсёй гісторыі не знойдзецца падобнага прыкладу пакорлівага падпарадкавання лёсу з боку такой колькасці рэгулярных войск".
Праз два тыдні руская армія зноў накіравалася ў Полыпчу і Прыбалтыку, дзе атрымала шэраг бліскучых перамог. Станіслаў Ляшчынскі разам са шведскім корпусам уцёк у Памеранію. Аўгуст II 8 жніўня 1709 г. абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор несапраўдным, аднавіў саюз з Расіяй і з дапамогай рускіх войск вярнуў сабе польскую карону. Праўда, мэты Аўгуста II у вайне дасягнуты не былі. Паводле міру, заключанаму ў фінскім г.Ніштаце, Эстляндыя, Ліфляндыя, як і Інгрыя і частка Карэліі, адышлі да Расіі. Беларусь у выніку вайны страціла каля 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны і ўяўлялі сабой край пустэчы, гора і слёз.
Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVI — XVIII стст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці ёй якіхнебудзь здабыткаў. Наадварот, руйнаваліся гарады і вёскі, скарачалася насельніцтва. Але разам з тым трэба адзначыць і той факт, што вызваленчая барацьба беларускага народа ў сярэдзіне XVII ст., уз'яднанне Украіны з Расіяй засталіся ў народных марах і надзеях як рэальны шлях свайго вызвалення ад нацыянальнарэлігійнага прыгнёту.


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.


Контакты. НАРУШЕНИИ АВТОРСКОГО ПРАВА И СМЕЖНЫХ ПРАВ
Другие новости по теме:

  • Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага
  • ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ. УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ


  • (0)  
     
     
     
    || Просмотров: 1208

    Информация
     
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.

     
     


     
     
     



     
     
    Главная страница
    Дневник. Записки
    «    Сентябрь 2010    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     

     
     
     
     
     
     


    Русский хостинг php mysql